Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Пастка для рэха - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пастка для рэха

Электронная книга - «Пастка для рэха». Краткое содержание книги:

«Пастка для рэха» - зборнік прозы Алеся Паплаўскага, пісьменніка родам з Берасцейшчыны, у 2009 годзе атрымала літаратурную прэмію імя Уладзіміра Калесніка ў галіне прозы. Што чакае нас: Вялікае Вар’яцтва ці Вялікае Дыханне? Алесь Паплаўскі пытаецца ў нас пра гэтае, не даючы якіх-небудзь трэціх, неакрэсленых мажлівасцей. Вядома: пісьменніцкае запытанне - ад сумлення. Ад су – млення з Богам. Мы ўсе – рэха Бога. Калі пастка для рэха – гэта час, дык гэтым часам з’яўляемся мы ўсе, кожны з нас. Алесь Паплаўскі цудоўнаю беларускаю мовай запісаў тое, што падказаў яго сэрцу Усявышні. А Усявышні праз аповесць “Пастка для рэха” прамовіў адно: шлях да Вялікага Дыхання вельмі цяжкі. Як толькі людзі пачынаюць шукаць нечыстых лёгкіх шляхоў, пастка для рэха зачыняецца, час для людзей спыняецца і невядомасць разраджаецца здрадай. Так у гісторыі было не аднойчы. Таму перад чалавецтвам ёсць толькі адзін шлях: шчаслівы боль суперажывання з Богам. І Паплаўскі сваёю аповесцю выказаў гэтую непахісную праўду.
1 ... 72 73 74 75 76 77 78 79 80 ... 102
Перейти на страницу:

Гэты выпадак адмоўна адбіўся на маім далейшым настроі. Усю ноч я не самкнуў вачэй. У галаву лезлі вар’яцкія думкі пра адноснасць і несправядлівасць гэтага свету. Я чапляўся за сапраўднасць і натыкаўся на непаразуменне і жорсткасць. Я заглыбляўся ва ўспаміны, але і там не было ні адной светлай плямкі. «Людзі здольныя палюбіць толькі сябе, — зноў і зноў схіляўся я да высновы. — За што ж іх тады павінен любіць я? Плюй на іх, плюй! Табе добра, а астатняе — трава не расці!» — так думаў я той ноччу.

На ранішняй нарадзе я ўпершыню адкрыта выказаўся супраць Бонзы. Дарэчы, зусім не па прынцыповым пытанні. Мне хацелася паглядзець, што з гэтага атрымаецца. Рэакцыя была імгненнай. У яго позірку я пазнаў Бонзу колішняга, таго, непадступнага і самаўпэўненага, якога пачаў ужо забываць.

Вечарам таго ж дня нас запрасілі на банкет. Свой юбілей адзначаў адзін наш супрацоўнік. Бонза прыехаў з жонкаю. Я спакусліва зіркнуў на Таньку, і ў маіх думках нарадзілася новая авантурная задумка. Нечакана мне захацелася адбіць яе ў яго. «Я разбуру іх сям’ю», — паціраў я ад задавальнення рукі. Вядома, такія справы не робяцца за адзін вечар, але захады былі і раней ужо, проста я вам не расказваў пра тое нічога. Трэба было быць сляпым, каб не бачыць, што Танька не кахае гэтага чалавека. Болей таго, ведалі б вы, якімі загадкавымі і спакуслівымі позіркамі адорвала яна мяне апошнім часам. Усё гэта сяліла перакананне, што мае мэты зусім не беспадстаўныя. Нашы адносіны з ёю з нядаўняга часу сталі больш чым сяброўскія. Але, паўтаруся, я не кахаў ужо яе. Што ж тады рухала маімі пачуццямі? Жаданне разбурыць іх сям’ю? Гэта ж смешна. Ніякай сям’і ў іх ніколі не было, і ў тым, што яны хутка разыдуцца, ніхто не сумняваўся. Іх нічога цяпер не ўтрымлівала. Дзяцей яны не мелі і мець не маглі. А што за сям’я без дзяцей? Але і ў нас з ёю адсутнічала будучыня. Мае пачуцці даўно мінулі. Нічога, акрамя пакут і болю, я даць ёй не мог. А гэтага, прызнаюся вам шчыра, мне не хацелася. І ўсё ж адмаўляцца ад сваіх мэтаў я не стаў. «Я паскору падзеі. Я дапамагу ёй вызваліцца ад гэтага абізгала. Я дапамагу ёй зрабіць першай гэты лёсавырашальны крок», — вырашыў я.

1 ... 72 73 74 75 76 77 78 79 80 ... 102
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)