Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другие приключения » Палескiя рабiнзоны
Палескiя рабiнзоны - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Палескiя рабiнзоны

Электронная книга - «Палескiя рабiнзоны». Краткое содержание книги:

У кнігу старэйшага беларускага пісьменніка Янкі Маўра ўвайшлі чатыры папулярныя прыгодніцкія аповесці. Аповесць «Палескія рабінзоны» ўжо даўно пастаўлена юнымі чытачамі ў ліку самых любімых сваіх твораў.
Акрамя яе ў кнігу ўвайшлі аповесці «У краіне райскай птушкі», «Сын вады», «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага».
1 ... 72 73 74 75 76 77 78 79 80 ... 97
Перейти на страницу:

— Не, не! Не трэба! — замахала рукамі Людміла Антонаўна.

— Такое пытанне пасылаць па радыё… афіцыйна… Ды нас на смех падымуць ва ўсім свеце…

Замест таго кожны з іх напісаў сваім блізкім на Вялікай зямлі пісьмо з апісаннем незвычайнага здарэння. Але большасць адказаў зводзілася да слоў:

— Не раім піць занадта многа.

А калі прайшлі тыдні і месяцы, то і самім ім пачало здавацца, што нічога такога не было…

II

ДЗЕД І ЎНУКІ

У глухім завулку невялікага гарадка Н. за высокай агарожай стаіць стары драўляны дом на паўтара паверха: ніжні паверх з чатырох вялікіх пакояў з верандай, над ім памяшканне пад страхой, таксама з верандай. Вакол усяе сядзібы, як вартаўнікі, стаяць высокія таполі, ліпы, клёны, а ў сярэдзіне растуць старыя крывыя яблыні. Увесь дом хаваецца ў дрэвах; ціха, утульна ў гэтым кутку, і прахожых мала і праезджага рэдка ўбачыш.

У гэтым доме больш як пяцьдзесят гадоў жыве стары вучоны Пётр Трафімавіч Цылякоўскі. У ніжніх пакоях размяшчаецца яго сям'я, а сам ён увесь свой век праводзіць наверсе, дзе ў яго не то лабараторыя, не то майстэрня, не то музей, а дакладней — усё разам. Асабліва многа мадэляў розных дзівосных машын: нейкіх незвычайных самалётаў, дырыжабляў, ракет і такіх прыладаў, якім і назвы не падбярэш. Над страхой уздымаецца вышка, дзе знаходзіцца тэлескоп: Пётр Трафімавіч заўсёды сябраваў з нябеснымі свяціламі.

Няма ў горадзе жыхара, які не ведаў бы прывабнага старога чалавека з сівой барадой і парасонам у руках. Старажылы памятаюць Пятра Трафімавіча яшчэ з часоў царызму як настаўніка гімназіі, які ўвесь свой заработак траціў на навуковыя доследы, не маючы ні ад каго ніякай дапамогі. Маладыя ведаюць дзядулю Цылякоўскага як вядомага ўсяму свету савецкага вучонага, які мае ўсе магчымасці займацца сваёй любімай навукай. Хадзілі чуткі, што ён вынайшаў розныя дзівосныя машыны, на якіх можна было ляцець на Месяц ці на Марс. Многія ў горадзе проста лічылі яго дзіваком, фантазёрам, але казалі аб гэтым без насмешкі, з любоўю.

Тыя, хто з ім знаёміўся бліжэй, больш за ўсё захапляліся яго дабратой і чысцінёй душы. Здавалася, нішто нядобрае, што ёсць на свеце, ні разу не дакранулася гэтага васьмідзесяцігадовага чалавека. І яшчэ адна асаблівасць здзіўляла кожнага — гэта ўнутраная маладосць Пятра Трафімавіча. Не толькі сталыя, але і маладыя людзі, нават дзеці адчувалі сябе з ім, як роўны з роўным, як са сваім блізкім таварышам.

Ішлі гады, палысела галава, пасівела барада, зморшчкі пакрылі твар, а сам ён нібы не змяніўся: такімі самымі жывымі заставаліся яго вочы, таксама блізка да сэрца прымаў ён усе з'явы жыцця — хваляваўся за рэвалюцыю ў Кітаі, захапляўся вялікім планам пераўтварэння прыроды, абураўся непаладкамі ў гарадскім транспарце і інтрыгамі амерыканскіх капіталістаў, перажываў чужое гора і чужыя радасці, радаваўся поспехам сацыялістычнага будаўніцтва і гаварыў пра будучае так, нібы яму яшчэ заставалася жыць прынамсі гадоў сто.

Адна толькі бяда была: такой энергіі яму хапала на гадзіны дзве-тры, а потым адчувалася патрэба адпачыць, падрамаць. Але праз паўгадзіны ці нават меней ён ужо зноў быў маладым на некалькі гадзін.

У Пятра Трафімавіча была вялікая сям'я, але дзеці даўно павырасталі і разышліся па сваіх шляхах. Яны толькі прыязджалі з сем'ямі у свой родны дом у часе водпуску. Жонка Пятра Трафімавіча даўно памерла. Цяпер жыла з ім малодшая дачка Ніна Пятроўна з двума дзецьмі — трынаццацігадовай дачкой Святланай і пятнаццацігадовым сынам Светазарам. Бацька іх, ваенны інжынер, загінуў у часе Вялікай Айчыннай вайны, і яны перасяліліся да дзеда.

Дзед моцна любіў сваіх унукаў, цешыўся з іх. Вучыліся яны вельмі добра, дзяўчынка ў шостым класе, а хлопчык у восьмым. Ніхто не меў ад іх ніякіх непрыемнасцяў. Яны былі цікаўныя і чыталі шмат кніг. Таму і вучыцца ім было лёгка. Нават можна сказаць, што занадта многа чыталі яны кніг. Жывучы адасоблена, яны неяк адлучыліся ад сваіх таварышаў і ўвесь вольны час праводзілі ў сваім зацішным кутку разам з дзедам. Дзед пяшчотна называў іх «светлячкамі», ахвотна займаўся з імі і стараўся перадаць ім свае веды і мары. А ведаў і мараў у яго было столькі, што хапіла б на тысячу чалавек!

Прыціснуўшыся адно да аднаго, стаіўшы дыханне, Светазар і Святлана слухалі яго як зачараваныя. Апавяданні дзеда пераносілі іх то ў цудоўны горад будучыні, то ў сібірскую тайгу, то на Месяц, то ў гістарычную мінуўшчыну, то на Паўднёвы полюс…

— Фантазія, — казаў дзед, — вялікая сіла! Без фантазіі самы светлы розум быў бы сляпы. Чалавек бачыў бы толькі тое, што ў яго перад вачыма, да чаго ён можа дакрануцца рукою, а фантазія асвятляе шлях наперад на такую адлегласць, на якую не дасягне ніякі пражэктар. Яна дае магчымасць бачыць тое, чаго яшчэ няма. Вынаходца, ствараючы новую машыну, ужо загадзя бачыць і выгляд яе і работу. Архітэктар можа паказаць нам дом, які яшчэ не пачалі будаваць. Вучоны, даследуючы праменні далёкіх зорак і планет, можа расказаць аб іх так дакладна, нібы ён сам там пабываў. Савецкі народ яшчэ пачынае ператвараць стэпы і пустыні ў багатыя, урадлівыя землі, саджае лясы, капае каналы, а вы ўжо можаце бачыць на малюнках, які выгляд яны будуць мець. Усё гэта магчыма толькі дзякуючы фантазіі. Ніякія веды не могуць быць ведамі без уяўлення, гэта значыць, без той жа самай фантазіі.

У расчыненыя дзверы, віляючы хвастом, прыбег сабака і стаў лашчыцца да дзеда.

— Не перашкаджай! — строга сказаў яму дзед. Сабака лёг на падлогу, палажыў галаву на лапы і сцішыўся, нібы зразумеў, што яму сказалі. Дзеці засмяяліся.

— Вось бачыце, — сказаў ім дзед. — Сабака, а нейкі розум мае. Слон, вядома, яшчэ больш разумнейшы. А вось фантазіі ні ў каго з жывёл няма. Фантазія — ёсць вышэйшая ўласцівасць, якую ва ўсёй прыродзе мае толькі чалавек. Мы павінны гэтым ганарыцца.

Відаць, гэтая тэма для вучонага была самай любімай, бо ён часта да яе вяртаўся і карыстаўся кожным выпадкам, каб падкрэсліць значэнне фантазіі.

— Фантазія, — казаў ён у наступны раз, — не толькі дае магчымасць бачыць тое, што чалавек мяркуе зрабіць. Яна наогул неабмежаваная. «На крылах фантазіі», як здаўна кажуць, можна перанесціся і туды, куды зусім ужо нельга трапіць, — у самую сярэдзіну Зямлі, на Сонца, а то проста ў будучае ці мінулае. Есць вельмі многа кніг, дзе гаворыцца аб такіх падарожжах. Там апісваюцца самыя разнастайныя і самыя непраўдападобныя спосабы: то машына-крот для падарожжа пад Зямлёй, то нейкія шкляныя бурбалкі для жыцця на дне акіяна, то машына наогул для падарожжа ў мінулае. А ў адным выпадку падарожнікі ўхітрыліся выехаць з цэнтра Зямлі на драўляным плыце, ды яшчэ праз вулкан у часе яго дзеяння.

— Гэта кніга Жуля Верна «Падарожжа да цэнтра Зямлі», — сказала Святлана. — Мы чыталі.

— І яшчэ мы чыталі кнігу Герберта Уэлса «Машына часу», — дадаў Свзтазар.

— Ну і што, паверылі вы, што так было ў сапраўднасці? — спытаў дзед.

— Не, — адказалі ўнукі.— Але чытаць усё роўна было цікава. Вельмі цікава.

— Казкі наогул больш цікавыя для дзяцей, бо ў дзяцей фантазія вялікая. А калі казкі хоць трошкі грунтуюцца на навуковых даных, то гэта яшчэ лепей. На жаль, тыя кнігі, пра якія мы гаворым, пісаліся вельмі даўно, калі навука і думаць не магла аб тым, што сёння ведаеце хоць бы вы самі. Напрыклад, нікому тады не магло б прыйсці ў галаву, што для так званых фантастычных падарожжаў можна скарыстаць энергію самой фантазіі. І не ў казцы, а ў сапраўднасці.

— У сапраўднасці?! — вырвалася ў дзяцей.

— Так, у сапраўднасці,— усміхнуўся дзед. — Нават у вас хопіць ведаў, каб зразумець гэта. Слухайце. Усе з'явы прыроды — матэрыяльныя. Рускі вучоны Лебедзеў даўно паказаў, што святло націскае на тое месца, куды яно падае. Радыёхвалі, якія ніхто не бачыць і не адчувае і якія, паміж іншым, таксама адкрыў рускі вучоны Папоў,— настолькі матэрыяльныя, што вы самі чуеце іх работу. Усё тое, што мы называем энергіяй, таксама матэрыяльная рэч. А энергія вылучаецца ўсюды, дзе адбываецца які-небудзь працэс. Калі чалавек думае ці фантазіруе, у мозгу яго таксама адбываецца працэс, значыцца — і вылучаецца энергія. Хоць надзвычай слабая, але ўсё роўна матэрыяльная. А калі матэрыяльная, то яе можна і скарыстаць. Вы ведаеце, як мы скарыстоўваем радыёхвалі. Радыёхвалі не толькі крычаць і грымяць у нашых прыёмніках, а яшчэ кіруюць самалётамі без лётчыка і вялізнымі караблямі без экіпажа. А ці ведаеце вы, колькі энергіі нясуць прыёмніку радыёхвалі за год? Падкрэсліваю — за цэлы год. Столькі, колькі траціць муха, каб падняцца ўверх па сцяне на адзін сантыметр. Вось якая сіла можа прымушаць прыёмнік грымець цэлы год. Вядома, не самі гэтыя слабенькія радыёхвалі робяць такую работу, а з дапамогай электрычнасці, якая ператварае энергію іх у тыя гукі, словы, музыку, рухі, што перадаюцца чалавекам праз, як мы бачылі, надзвычай слабыя хвалі.

1 ... 72 73 74 75 76 77 78 79 80 ... 97
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)