Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Политические детективы » Куля для прэзідэнта
Куля для прэзідэнта - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Куля для прэзідэнта

Электронная книга - «Куля для прэзідэнта». Краткое содержание книги:

Першае выданне Кулі пад назвай „Ладдзя роспачы ў Санта-Балоце, альбо Як любіць Прэзідэнта” надрукавана ў газеце „Выбар”, № 20 (113), чэрвень 1997 г. Першадрукар „Кулі”: Барыс Хамайда. Газета „Выбар” з творам арыштавана разам з галоўным рэдактарам Барысам Хамайдам і Ўладзімірам Плешчанкам 26 ліпеня 1997 года ў 22.45 ў вагоне за пяць хвілін да адыходу цягніка Полацк -- Баранавічы. Усе арыштаваныя „Кулі” (200 асобнікаў) міліцыянты перадалі ў КДБ. 15 жніўня 1997 г. Намеснік пракурора Віцебскай вобласці Жыгаленка адкрыў крымінальную справу па факце „Оскорбления высшего должностного лица в произведении „...Як любіць Прэзідэнта” -- урыўку з кнігі „Куля для Прэзідэнта”.
1 ... 72 73 74 75 76 77 78 79 80 ... 120
Перейти на страницу:

Лепшы узрушыўся. – Вот адкуль “вшывые блохі!» Замаскіраваные пад “закаханых” вечна парат над страной і сверху шпіонят. А па загаду сьпікіруюць на мой дварэц, як талібы на Пентагон”

У гэты момант Найбяспечнаму перадалі, што над сцэнай Славянскага базару намаляваны лётаючыя закаханыя габрэі!

Ён і Лепшы вырашылі, што канцэрт зрываць нельга, а каб эпыдэмія каханьня і натхненьня не захапіда краіну, трэба закаханыя душы габрэяў тут зьбіць.

І Кашчавая падтрымала: «Душы старжытных гарадоў могуць спляжыць плён нашай працы ў ЧаСе, сапсуюць, апрацаваныя намі душы беларусаў. А лётаючыя габрэйскія душы – наш самы страшны вораг».

Гасьцям раздалі зброю. «Яна з часу закаханых і вернікаў, -- патлумачыў Лепшы, -- і яе кулі могуць забіць, ці параніць душу».

Першы стрэл прагучэў з бібліятэкі імя Леніна, што стаяла над Дзьвіной. З часопіса «Политический собеседник» выляцела:

“Здесь приходится отметить, как господь бог царит в небесах многих стран, так получается и с Шагалом.”

Шклоўскі Ідал моўчкі перадаў свае думкі:

-- Трэба не лётаць, а стаяць! Яны -- лётаць, мы – страляць!

І, пацэліўшы, бахнуў з абодвух ствалоў па крыжу на царкве. Крыж абрынуўся зь нябёсаў у ваду. Дружнае “ура!!!” пракацілася над Віцебскам. Лукапшык, Лепшы і Шклоўскі Ідал палілі па крыжах цэркваў, бо па традыцыі свайго роду былі праваслаўнымі атэістамі і на людзях цярпелі царкву і сьвятароў, а тут далі сваім душам волю. Першыя крыжы падалі ў Дзьвіну, як падстрэляныя качкі. А госьці бачылі, што на кожным крыжы падае прастрэляная Хрыстова Душа…

Вобразы цэркваў, сынагогаў, касьцёлаў ўзьняліся за аблокі недасягальна да куль і больш ніводзін крыж не абрынуўся зь неба.

Госьці з воклічамі палілі па душах закаханых, а тыя ад кожнага стрэлу ўздымаліся вышэй, абарочваючыся аблокамі. Ва ўсіх скончыліся патроны і толькі Гітлер, што набраў болей усіх, працягваў страляць, цэліў па аблоках, якія нагадвалі твары з гарбатымі насамі і пэйсамі. Ён злаваўся, што зброя дрэнная.

І ў яго патроны скончыліся. А з Шагалаўскага дамка ўзьляцела голая жанчына. Яна ляжала на баку, з прыўзьнятай галавой, якую падпірала рука. Ляцела лёжачы спінай да гасьцей і шмат у каго зь выклікала поцяг.

Жудасны рык гаспадароў скалануў горад. Большай абразы яны не зналі за ўсё сваё жыцьцё. Сутаргава хапалі камяні, дручкі, бутэлькі і проста кавалкі шкла і шпурлялі ў аголены зад, сьпіну, галаву.

Постаць не варухнулася. Апусьцілася ў ваду, узьнялася, сягнула да аблокаў, стала празрыстым воблакам сярод аблокаў-абліччаў храмаў, сынагог, касьцёлаў, закаханых.

Госьці ў роспачы апусьцілі вочы долу і ўбачылі, на паверхні вады маленькія крыжыкі. Іван Крывавы грозна крычаў:

-- Это видно из Полоцка плывут с евреев и монахов-бернардинцев, что я под лед кинул!

Яму пярэчыў Петр Першы:

--Это, видно, от тех священников, что я в Софийке порубал!

Нехта з дыктатарў пажартаваў:

-- Можа, мы тут Хрыста падстрэлілі!

-- Эта Вам мазгі падстрэлілі .. парыраваў Лепшы. – Как могут кресты з Полацка сюда прыплыць, кагда Полацк ад нас вніз па цечэнню!? Все абязаны плыць туда, а не аттуда!

Госьці прыгледзіліся да вады і запярэчылі

-- Вада цячэ з Полацка!

-- А она абязана цеч туда! Как цекла всю жызнь.

Усе Лепшыя слугі кінуліся да вады, пачалі грабсці яе рукамі і кансервавымі бляшанкамі ў бок Полацка. Але вада не слухалася.

Тады Іван Грозны падбег да вады, на хаду выцягнуў шаблю і пачаў секчы рэчку, прыгаворваючы: “История должна течь куда прикажут! А река слушаться хозяина! А если они не подчиняются, то их следует… на кусочки, а потом сложить как надо!»

Вада не слухалася. А Лепшыя мазгі прастрэлілі здагадкі: «Дзіктатары, калі сабраліся разам, змаглі ваду загіпнатызаваць!

А можа нехта з гасьцей вораг і абарочвае час назад а лётаючыя габрэйскія душы – у крыжыкі»

А кожны з гасьцей думаў, хто ж такі могутны сярод іх. Яны падазрона, хаваючы страх, глядзелі на гаспадароў. Душы Пётры Першага і Івана Грознага напалохаліся і скукожыліся, чакаючы помсты.

І толькі Лукапшык зіхацеў, гледзячы на крыжыкі, якія рака ўпершыню несла ў супрацьлеглы бок. Крыжыкі не танулі, а наадварот іх усплывала ўсё больш і больш. У хуткім часе ўся паверхня Дзьвіны пакрылася крыжамі. Яны напаўзалі адзін на аднаго, сьлізгалі адзін пад адным, стукаліся як ільдзінкі і пазвоньвалі. Рэчка пакрылася крыжовым панцырам, які варушыўся, скрыгатаў. Лявон падумаў, што крыжыкі аб нечым дамаўляюцца паміж сабой.

1 ... 72 73 74 75 76 77 78 79 80 ... 120
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)