Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Багуслаў Радзівіл
Багуслаў Радзівіл - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Багуслаў Радзівіл

Электронная книга - «Багуслаў Радзівіл». Краткое содержание книги:

Гістарычны раман-эпапея ўкраінскай пісьменніцы Ірыны Данеўскай прысвечаны маладым гадам жыцця Багуслава Радзівіла — адной з самых загадкавых і супярэчлівых постацей у гісторыі Рэчы Паспалітай XVII стагоддзя.
Прыгажун і адчайны каханак, небяспечны дуэлянт і тонкі палітык, дыпламат і адважны военачальнік, які асабіста прымаў удзел у бітвах Трыццацігадовай вайны, шведскага «Патопу» і Хмяльніччыны…
Гэтая кніга дазволіць чытачу наведаць Англію часоў рэвалюцыі, Францыю эпохі Рышэлье і Мазарыні, Галандыю, Бельгію, Германію, Аўстрыю, Малдавію, Рэч Паспалітую, перажыць разам з героем прыгоды на моры і на сушы, пабыць шкаляром, а затым і студэнтам універсітэта, пасяліцца ў вайсковым лагеры, прыняць удзел у баях і паядынках, павесяліцца на балях і ў жаночых пакоях, папрактыкавацца ў палітычных інтрыгах і, нарэшце, бліжэй пазнаёміцца са славутымі асобамі сусветнай гісторыі.
1 ... 72 73 74 75 76 77 78 79 80 ... 264
Перейти на страницу:

Хітрасць мела поспех: ваяводзіна, пакрыўджаная ўпартым маўчаннем князя-гетмана, адбыла з дачкой у Бучач, дзе збіралася згуляць вяселле, рэзка заўважыўшы, што Януш або прыбудзе туды як жаніх з вясельнымі дружкамі, або ўвогуле Катарыны не ўбачыць. Пасля чаго князь Крыштаф радасна абвясціў, што за трыдзевяць зямель дзеля жаночых капрызаў і сам не паедзе, і сыну грошай на гэта не дасць, ды стаў чакаць непазбежнага разрыву.

— Я спрабаваў угаварыць ваяводзіну згуляць вяселле бліжэй да літоўскай мяжы, але яна і слухаць не хоча. — Януш умольна паглядзеў на караля. — Я занадта добра ведаю бацьку, ён на саступкі не пойдзе. Не знаю, што і рабіць… Але сам хутчэй у зямлю лягу, чым ад маёй Касенькі адступлюся!

Уладзіслаў заўважыў, што з часу заручын літоўскі падкаморы мала нагадваў шчаслівага жаніха. Схуднеў, змарнеў і, здавалася, страціў ахвоту да жыцця. Ганарлівае каралеўскае сэрца напоўнілася жалем да юнака, які пакутаваў на тую ж хваробу, што грызла і самога манарха. Аднак Уладзіслаў сказаў з паказной строгасцю:

— Не ведаю, як ты думаеш дзейнічаць, князь, але загадваю табе вырашыць гэтую справу. Я ў вачах падданых як ашуканец выглядаць не жадаю. Не хапала мне яшчэ апазіцыі з боку паноў Патоцкіх — яны ва Украіне цяпер стрымліваюць казацкае паўстанне…[90]

Атрымаўшы такі адказ, Радзівіл апусціў галаву і выйшаў, бо караля ён наведаў, спадзеючыся, што той дапаможа пераканаць суровага бацьку. Ішоў, не разбіраючы дарогі, і толькі скупа ківаў на вітанні прыяцеляў, і ледзь не заехаў кулаком у зубы маладому Весялоўскаму, які неасцярожна пацікавіўся, калі князь запросіць яго на вяселле. Спатыкнуўшыся на сходах, напэўна, загрымеў бы ўніз, калі б пан Глябовіч, які ішоў следам, своечасова не падхапіў яго пад руку.

— Што здарылася, князь? — спачувальна спытаўся ён. — Ты аж з твару змяніўся…

Спачатку Радзівіл хацеў адправіць Глябовіча прэч, але параненая душа патрабавала суцяшэння, таму князь адказаў:

— На душы цяжка… Не ведаю, за якія грахі мяне так бог карае…

— Можа, раскажаш? — прапанаваў пан староста. — Я, вядома, не спавядальнік, і твая вера споведзі не прызнае… Але можам і без слоў патапіць тваю бяду ў віне.

— Хадзем, — падумаўшы, пагадзіўся Януш. — Толькі папярэджваю, што сябрук я зараз не найлепшы, і ў госці цябе не запрашу, бо дома мяне ўжо і сцены душаць.

Піць пайшлі ў адну з тых корчмаў, да якіх ад палаца было шапкай дакінуць. Там часта п’янствавалі каралеўскія слугі і акцёры каралеўскай трупы, да якіх, балбаталі прыдворныя плеткары, часам далучаўся і сам кароль — вядома, інкогніта. Гаспадар, вяртлявы і хітры яўрэй, умеў заплюшчваць вочы і затыкаць вушы на тое, што яго не тычылася, а склеп быў такі, што лепш не было і ў каралеўскім палацы. Пакланіўшыся да зямлі новым наведнікам, ён без лішніх слоў пасадзіў іх у цёмны кут гасцявой залы і выставіў на стол збан рэйнскага і два алавяныя кухлі.

— Засмаж нам яшчэ самую тлустую гусь, — загадаў Януш, і калі гаспадар пабег выконваць замову, апамятаўся і паблажліва дадаў: — 3 павагі да цябе трэба было б замовіць рыбу, але я забыўся, што сёння пятніца…

Глябовіч, вядома, добра памятаў, што павінен у гэты дзень пасціцца, як усе добрыя каталікі, але не без разліку вырашыў зграшыць.

— Сёння я з радасцю евангелікам пабуду, — весела сказаў ён, разліваючы віно. — Тваё здароўе, князь.

Януш сумна ўсміхнуўся.

— Тваё здароўе, — паправіў ён. — Таму што калі бог ад мяне адвярнуўся, яно мне ўжо не спатрэбіцца.

— Расказвай! — прапанаваў Юрый.

Глябовіч выслухаў князя са шчырым спачуваннем і ні разу не перапыніў. А Януш, скінуўшы груз з душы, раззлаваўся на сябе за недарэчную адкрытасць.

— Нешта я расскуголіўся як дзеўка, а тут не скуголіць, тут дзейнічаць трэба, — рашуча сказаў ён. — Ты прабач, пане староста…

— Пра што ты кажаш князю, — сказаў Юрый. — Цябе асудзіць толькі той, хто ніколі не кахаў і замест сэрца камень мае… Што думаеш рабіць?

— Бацьку ліст напішу. Ці ён злітуецца з мяне і дасць блаславенне ды грошы на вяселле, ці я са смерцю ажанюся.

— Князь!

— Я ўжо ўсё вырашыў, — гнуў сваё Радзівіл. — Божа, хіба не з бацькавай волі я пагадзіўся на шлюб, да якога раней не меў ніякай ахвоты? І цяпер, зноў падпарадкаваўшыся, маю страціць каханую, якую мне бог прызначыў і за якую я душу нячыстаму гатовы закласці? Ці мала мая сястра гора зведала ад бацькавых шлюбных авантур… Ну, гэта не тычыцца справы… — спахапіўся ён. — Яшчэ раз прабач, Юрый, што забіваю табе галаву глупствам…

вернуться

90

Гаворка ідзе пра казацкае паўстанне пад кіраўніцтвам Паўлюка (1637). Пасля яго паражэння шмат паўстанцаў, ратуючыся ад крывавай расправы, перасялілася ў Маскоўскую дзяржаву, у прыватнасці, на Дон.

1 ... 72 73 74 75 76 77 78 79 80 ... 264
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)