Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Падарожжа ў XIX стагоддзе
Падарожжа ў XIX стагоддзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Падарожжа ў XIX стагоддзе

Электронная книга - «Падарожжа ў XIX стагоддзе». Краткое содержание книги:

«Падарожжа ў XIX стагоддзе» з'яўляецца зборнікам нарысаў аб дзеячах беларускай літаратуры, мастацтва і культуры мінулага стагоддзя, чые імёны яшчэ недастаткова вядомы шырокаму чытачу. Гэта — пачынальнікі новай беларускай літаратуры Я. Чачот, Я. Баршчэўскі, В. Каратынскі, польска-беларускі паэт У. Сыракомля і іншыя. Асобныя нарысы прысвечаны кампазітарам М. Агінскаму, С. Манюшку і А. Абрамовічу, якія нарадзіліся або доўга жылі ў Беларусі, выкарыстоўвалі беларускія народныя мелодыі і таму адначасова належаць і польскай, і беларускай культуры. Чытач пазнаёміцца з вучонымі і падарожнікамі І. Дамейкам, А. Янушкевічам, Б. Дыбоўскім, К. Ельскім. У плане займальнага літаратуразнаўства ў асобных раздзелах расказваецца аб пошуках і знаходках архіўных дакументаў і рэдкіх кніг, звязаных з творчасцю В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, А. Абуховіча. Аўтар уводзіць у літаратурны ўжытак некаторыя невядомыя або забытыя матэрыялы. У канцы кнігі змешчаны спіс літаратуры, якая цытуецца або ўскосна выкарыстана ў тэксце. Кніга пашырае ўяўленне чытачоў, у першую чаргу вучняў, студэнтаў, настаўнікаў, аб беларускай літаратуры і культуры XIX стагоддзя.
1 ... 71 72 73 74 75 76 77 78 79 ... 82
Перейти на страницу:

«Нямецкае імя» аўтара «Успамінаў аб Слуцку» расшыфравана ў часопісе «Пшэводнік бібліёграфічны». Гэта быў барон Сталь, або Стаэль. Нягледзячы на сваё арыстакратычнае паходжанне і пасаду слуцкага гараднічага, ён прытрымліваўся даволі перадавых поглядаў, спачуваў беларускім сялянам і выступаў за тое, каб вызваліць іх ад прыгону.

Барон Сталь расказвае аб гістарычным мінулым Слуцка і яго стане ў пачатку XIX стагоддзя. «Першымі жыхарамі Слуцка і ўсяго гэтага краю былі русіны беларускага племені, набожныя, сумленныя і працавітыя». У 1116 годзе горад цалкам спалілі наезнікі. Потым, у XV стагоддзі, сюды прыйшлі першыя палякі і літоўцы. Каля 1750 года Ян Маджарскі заснаваў тут майстэрню, у якой ткаліся славутыя слуцкія паясы.

У пачатку мінулага стагоддзя горад меў каля 7000 жыхароў і належаў буйному магнату князю Вітгенштэйну. У Слуцку тады было ўсяго 15 мураваных будынкаў. Сярод іх вылучаліся праваслаўная семінарыя, кальвінская гімназія і царква святой Тройцы на Трайчанах, пры якой у свой час перапісваліся кнігі, накіраваныя супраць акаталічвання. Цікава, што абліччы святых на царкоўных абразах былі падобны да твараў мясцовых сялян. Успаміны Сталя пацвярджаюць меркаванне некаторых даследчыкаў, што ў пачатку XIX стагоддзя беларускай мовай шырока карысталася духавенства, асабліва уніяцкае. Велікодная цырымонія ў Слуцку, гаворыцца ва ўспамінах, завяршалася «казаннем кс. Шантыра па народнай беларускай мове; сяляне слухалі тое казанне з вялікай увагай».

У пачатку мінулага стагоддзя Слуцк жыў даволі інтэнсіўным эканамічным і культурным жыццём. Праз чатыры брамы горада вёўся гандаль з Вільняй, Гародняй, Кіевам і Масквой. У партыкулярным доме быў тэатр, дзе выступала трупа Клакоцкага. Мясцовы цырульнік Зэлік арганізаваў музычную капэлу і нават напісаў для яе марш. А шавец Болбут хадзіў па святах з батлейкай.

Сапраўдным культурным цэнтрам Слуцка была гімназія, арганізаваная ў 1827 годзе на базе пачатковай школы. Яе закончылі фалькларыст З. Далэнга-Хадакоўскі, муж Марылі Верашчака, любімай сяброўкі Міцкевіча, В. Путкамер, мемуарыст і мастацтвазнаўца Э. Паўловіч, вядомы ўжо нам А. Плуг. Гімназісты збіраліся на маёўкі, дзе дэкламавалі вершы Міцкевіча і спявалі забароненыя песні. Норавы ў гімназіі былі жорсткія. За самую дробную віну каралі розгамі, асабліва на ўроках фізікі.

Сталь цытуе словы модных сярод слуцкай моладзі макаранічных песенак. Польскія словы ў іх пераплятаюцца з беларускімі:

Ой, на моры, на акрэнце Панна з туркем ў карты грае І, граючы, ліст пісае.

А вось і чыста беларускі тэкст. Злодзей у карчме падае раду сваім кампаньёнам наступнай прыпеўкай:

А кароўку-астрарожку Выведзіце на дарожку. Правядзіце за гару, за гару, А я вас даганю, даганю.

У заключэнне мемуарыст расказвае аб падарожжах у Мазыр, Навагрудак і Слонім, падрабязна апісвае кожны з гэтых гарадоў. Аўтара абурае нізкі стан асветы сярод палешукоў, іх цяга да знахарства.

Да «Успамінаў аб Слуцку» прыкладзены біяграфічны нарыс пра Людвіка Развадоўскага. Магістр філасофіі, выпускнік Віленскага універсітэта, ён адкрыў у Балочыцах ля Слуцка сялянскую школу. Пасля смерці Развадоўскага (1869) застаўся рукапіс «Філасофія паводле сістэмы Канта», які пры жыцці Сталя захоўваўся ў Слуцкай гімназіі.

БЕЛАРУСЬ ВАЧАМІ ЖАНЧЫН

Побач з дачкой В. Дуніна-Марцінкевіча, рэвалюцыянеркай і палітычнай ссыльнай Камілай Марцінкевіч, найбольш яскравай і каларытнай фігурай сярод беларускіх жанчын XIX стагоддзя, безумоўна, з'яўляецца Ева Фялінская. Нарадзілася яна ў 1793 годзе ў сям'і збяднелага шляхціца (немца па паходжанню) Вяндорфа, які жыў ва Узнозе ля Клецка. Дзяўчынка рана засталася сіратой і выхоўвалася ў свайго дзядзькі ў Галынцы. Потым — настойлівая вучоба ў Слуцкай школе (падручнік геаграфіі быў вывучаны... за адну ноч). З іроніяй успамінае Фялінская схаластычныя метады выкладання. Напрыклад, вучням Слуцкай школы прапаноўвалі адказаць у час экзаменаў на такое «пытанне»: «Да якой катэгорыі трэба залічыць д'яблаў і дзе яны сядзяць?»

Пасля заканчэння школы дзяўчынка часта гасціла ў сваякоў і знаёмых на Барысаўшчыне, пазнаёмілася там з Г. Фялінскім, у 18 год выйшла за яго замуж і пераехала на Палессе. У 30-я гады Ева Фялінская ўстанавіла сувязь з рэвалюцыйнай групай Канарскага і Савіча, дапамагла ім арганізаваць нелегальную друкарню. Царскія ўлады разлучылі аўдавелую жанчыну з малымі дзецьмі і саслалі ў Сібір. Прабыванне ў Табольскай губерні, усе пакуты, якія прыйшлося там выцерпець, падрабязна апісаны ў мемуарах Фялінскай «Успаміны аб падарожжы па Сібіры і побыце ў Беразове» («Атэнэум», 1849) .

1 ... 71 72 73 74 75 76 77 78 79 ... 82
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)