Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Падарожжа ў XIX стагоддзе
Падарожжа ў XIX стагоддзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Падарожжа ў XIX стагоддзе

Электронная книга - «Падарожжа ў XIX стагоддзе». Краткое содержание книги:

«Падарожжа ў XIX стагоддзе» з'яўляецца зборнікам нарысаў аб дзеячах беларускай літаратуры, мастацтва і культуры мінулага стагоддзя, чые імёны яшчэ недастаткова вядомы шырокаму чытачу. Гэта — пачынальнікі новай беларускай літаратуры Я. Чачот, Я. Баршчэўскі, В. Каратынскі, польска-беларускі паэт У. Сыракомля і іншыя. Асобныя нарысы прысвечаны кампазітарам М. Агінскаму, С. Манюшку і А. Абрамовічу, якія нарадзіліся або доўга жылі ў Беларусі, выкарыстоўвалі беларускія народныя мелодыі і таму адначасова належаць і польскай, і беларускай культуры. Чытач пазнаёміцца з вучонымі і падарожнікамі І. Дамейкам, А. Янушкевічам, Б. Дыбоўскім, К. Ельскім. У плане займальнага літаратуразнаўства ў асобных раздзелах расказваецца аб пошуках і знаходках архіўных дакументаў і рэдкіх кніг, звязаных з творчасцю В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, А. Абуховіча. Аўтар уводзіць у літаратурны ўжытак некаторыя невядомыя або забытыя матэрыялы. У канцы кнігі змешчаны спіс літаратуры, якая цытуецца або ўскосна выкарыстана ў тэксце. Кніга пашырае ўяўленне чытачоў, у першую чаргу вучняў, студэнтаў, настаўнікаў, аб беларускай літаратуры і культуры XIX стагоддзя.
1 ... 70 71 72 73 74 75 76 77 78 ... 82
Перейти на страницу:

Больш добрасумленным было апісанне другога падарожніка — вядомага польскага пісьменніка Юльяна-Урсына Нямцэвіча. Ён пабываў у Беларусі, на сваёй радзіме, двойчы — у 1816 і 1819 гадах. Адно з выданняў дарожных нататак Нямцэвіча ўбачыла свет у Пецярбурзе ў 1859 годзе.

Асобнае месца ў «Гістарычных падарожжах» Ю. Нямцэвіча адведзена Брэсту. Прыгадваецца мінулае горада, у якім была закладзена адна з першых у Беларусі друкарняў. Сучасны стан Брэста і яго ваколіц не задавальняе аўтара, ён марыць аб часах, калі цывілізацыя ажывіць мясцовую глуш, горад ператворыцца ў вялікі гандлёвы порт, а «пладамі Еўропы і Азіі запоўняцца рэчышчы Буга і Мухаўца». Апрача Брэста, польскі пісьменнік наведаў Гродна, Навагрудак, Бярозу, Пінск. Апісанні гэтых гарадоў перамяжоўваюцца з цікавымі дакументамі аб іх мінулым.

У першай палове XIX стагоддзя ў Беларусі пабывалі яшчэ два польскія падарожнікі. У 1843 годзе варшаўскі часопіс «Пржэглёнд науковы» надрукаваў нарыс Мазура з Плоччыны (псеўданім Яна Маяркевіча) «Успаміны аб падарожжы па Літве, Русі Чорнай і Русі Белай». Аўтар выказвае спачуванне беларусам, якія «заўсёды запяты і цяжка працуюць», дае апісанне адзення, жылля і прылад працы беларускіх сялян. Шлях Маяркевіча з Варшавы ў Маскву пралягаў праз Брэст, Слонім, Нясвіж, Мінск, Барысаў і Оршу. Пішучы пра апошні з гэтых гарадоў, аўтар не без падстаў усклікаў: «Ніколі ў жыцці я не бачыў больш сумнага горада, чым Орша!» У 1829 годзе па Палессі падарожнічаў Казімеж Контрым. Як служачага Польскага банка, яго менш цікавіў побыт беларускага селяніна, яго фальклор. Асаблівую ўвагу Контрым звяртаў на эканоміку Палесся, перспектывы развіцця мясцовай прамысловасці і гандлю. У сваёй кнізе, выдадзенай у 1839 годзе ў Познані, падарожнік апісаў таксама раслінны і жывёльны свет у басейне Прыпяці.

ЗАБЫТАЯ АПОВЕСЦЬ ШПІЛЕЎСКАГА

Да апошняга часу Павел Шпілеўскі (1827-1861) быў вядомы пераважна як аўтар прац, прысвечаных беларускай этнаграфіі і фальклору, дарожных нарысаў і двухактовай п'есы «Дажынкі». Аднак дзякуючы бібліяграфічным пошукам выявілася, што ён пісаў таксама творы для дзяцей. Яго аповесць «Цыганё» была выдадзена ў 1855 годзе ў Пецярбурзе на рускай мове.

Абапіраючыся на ўспаміны дзяцінства, якое прайшло на беларускай зямлі, Шпілеўскі расказаў сентыментальную гісторыю кемлівага цыганскага падлетка Марціна, якому надакучыла вандраваць з табарам і паказваць розныя цыркавыя фокусы. Марцін пасябраваў з чуллівым панічом і застаўся жыць у яго доме. Новы сябар навучыў цыганё чытаць, расказаў пра асноўныя маральна-этычныя нормы. Дружба хлопчыкаў была настолькі моцная, што, калі паніч паехаў у горад вучыцца, Марцін уцёк у лес, захварэў там ад прастуды і памёр.

Аповесць Шпілеўскага не магла не прывабіць тагачасных юных чытачоў. Яна напісана займальна, з веданнем дзіцячай псіхалогіі. Аўтар сцвярджае, што ўсе людзі роўныя, што ў кожным чалавеку закладзены добрыя пачаткі і задача адукаванага чалавека — дапамагчы ў развіцці гэтых пачаткаў. Але нельга адначасова не прызнаць, што ў аповесці адчуваецца празмерны меладраматызм, лабавы дыдактызм. Пачуцці герояў, іх слязлівасць вельмі гіпербалізаваны.

Побач з некалькімі кнігамі І. Гарбачэўскага, выдадзенымі на рускай мове ў Віцебску ў 80-90-я гады XIX стагоддзя, «Цыганё» Шпілеўскага стаіць ля вытокаў беларускай дзіцячай літаратуры.

ТАЯМНІЧЫ АЎТАР

У польскім горадзе Гнезна, што ля Познані, нехта Б. І. К. выдаў у 1905 годзе ананімныя «Успаміны аб Слуцку». Ва ўступным слове сказана, што ўспаміны напісаны ўраджэнцам Слуцка, высокім царскім чыноўнікам, імя якога было нямецкім, душа ж — «літоўскай» (г. зн. беларускай). Апошнія гады свайго жыцця гэты чыноўнік правёў у горадзе, звязаным з імем Міцкевіча (г. зн. у Навагрудку або ў Вільні), дзе ў 1886 годзе і ўзнавіў па памяці падзеі паўвекавой даўнасці.

1 ... 70 71 72 73 74 75 76 77 78 ... 82
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)