Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Мэфіста. Раман аб адной кар'еры
Мэфіста. Раман аб адной кар'еры - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры

Электронная книга - «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры». Краткое содержание книги:

Клаўс Ман (Klaus Mann; 1906 – 1949), нямецкi антыфашысцкi пiсьменнiк, старэйшы сын Томаса Мана. 1933 г. – эмiграцыя (Амстэрдам, Парыж, Цюрых, Прага), 1936 – пераезд у ЗША. Раман Мэфiста напiсаны ў 1936 г. Галоўны яго персанаж, актор Гёфген, стаўся сiмвалам канфармiзму часткi iнтэлiгенцыi ва ўмовах тыранiчнага, варварскага рэжыму. Упершыню быў надрукаваны ў Амстэрдаме ў эмiгранцкiм выдавецтве “Querido” (1936); у 1966 г. яго распаўсюджанне ў Федэратыўнай Pэспублiцы было y судовым парадку забаронена; у 1981 г. насуперак забароне з’явiлася новае выданне, i раман стаўся культавай кнiгай: як прыкладная i ў вышэйшай ступенi павучальная гiсторыя пра прыстасаванства i супрацiў, кар’ерызм i мастакоўскую мараль. Тыповасць сiтуацый i характараў тагачаснай Германii набывае сваю пазнавальнасць ва ўмовах сучаснага сужыцця iнтэлiгенцыi i ўладаў.
1 ... 70 71 72 73 74 75 76 77 78 ... 126
Перейти на страницу:

На раніцу, праўда, на душы зрабілася зноў неспакойна. Як паставяцца да яго калегі, якія, са свайго боку, ніколі не выступалі ў "Буравесніку" і якіх паэт Мук ніколі не называў "бальшавікамі"? Калі ўсе разам выпраўляліся на здымкі, яму нават здалося, што з ім трымаюцца халаднавата. Толькі комік-яўрэй завёў з ім доўгую размову, але гэта хутчэй за ўсё можна было прыняць як трывожны знак. Гендрык адчуваў сябе ізаляваным і ўжо крыху пакутнікам і таму пачаў гарачыцца і зрывацца. Коміку ён сказаў, што нацысты неўзабаве праваляцца і аскандаляцца. Але маленькі гумарыст апасліва адказваў:

— Ай не, калі ўжо яны дарваліся да ўлады, дык трымацьмуць яе доўга. Дай Божа, каб хоць крышачку разумней і спакайней паставіліся да нашага брата, яўрэя. Трэба паводзіцца цішэй, і, дасць Бог, бура пройдзе міма, нічога з намі не станецца, — так разважаў комік. І Гендрык увогуле з ім згаджаўся, але з гонару маўчаў.

Некалькі дзён дрэннае надвор'е не давала нямецкім артыстам пачаць здымкі на адкрытым паветры; усе заставаліся ў Мадрыдзе да канца лютага. З радзімы даходзілі супярэчлівыя, трывожныя весткі. Складвалася ўражанне, што Берлін у гарачцы захаплення перамогай вітае нацыянал-сацыялісцкага рэйхсканцлера. Зусім інакш, калі верыць газетам і прыватным весткам, было ў паўднёвай Германіі і асабліва ў Мюнхене. Сцвярджалі, што трэба чакаць аддзялення Баварыі ад рэйха і абвяшчэння манархіі Вітэльсбахера. Але магчыма, гэта толькі беспадстаўныя чуткі і тэндэнцыйныя перабольшванні. Бадай, не варта надта пакладацца на іх, лепей ужо дэманстрацыйна падкрэсліваць сімпатыю да новай улады. Так і паводзіліся нямецкія артысты, якія сабраліся ў Мадрыдзе на пастаноўку дэтэктыўнага фільма. Малады любоўнік — прыгажун мужчына з доўгім славянскім прозвішчам — раптам заявіў, што ўжо каторы год ён сябар германскай нацыянал-сацыялісцкай рабочай партыі, пра што раней упарта маўчаў. Яго партнёрка, мяккія цёмныя вочы і мякка выгнуты нос якой змушалі засумнявацца ў чысціні яе германскага паходжання, дала зразумець, што ўжо мала не заручана з відным дзеячам той самай партыі, а яўрэйскі комік ўсё больш аціхаў і засмучаўся.

А Гёфген трымаўся самай простай і бяспечнай тактыкі — ён накінуў на сябе таямнічае маўчанне. Хай ніхто і не падазрае, колькі клопату ў ягонай галаве. Бо паведамленні ад фройляйн Бэрнгард і іншых верных людзей з Берліна проста ашаламлялі. Роза пісала, што трэба рыхтавацца да самага горшага. Яна падкідала змрочныя намёкі на "чорныя спісы", якія нацысты складалі некалькі гадоў і ў якіх фігуруюць і тайны радца Брукнер, і Прафесар, і Гендрык Гёфген. Прафесар быў у Лондане і пакуль што не збіраўся вяртацца ў Берлін. Фройляйн Бэрнгард настойліва раіла свайму Гендрыку трымацца пакуль далей ад нямецкай сталіцы — у яго мароз прабег па скуры, калі ён прачытаў гэта. Толькі што ён яшчэ быў сярод самых паважаных людзей — і раптам павінен стацца ссыльным. Яму нялёгка было захаваць халодны выгляд перад злараднымі калегамі і на здымках быць прасцецкім і сцярвозным, як ад яго чакалі.

Калі трупа пачала рыхтавацца да ад'езду дамоў і нават заклапочаны яўрэй-комік пачаў пакавацца, Гендрык заявіў, што важныя перамовы па справах кіно змушаюць яго пад'ехаць у Парыж. Трэба было выйграць час. Наўрад ці разумна акyрат цяпер паказвацца ў Берліне. А праз некалькі тыдняў усё хутчэй за ўсё ўтрасецца...

А тым часам грозныя ўзрyшэнні былі яшчэ наперадзе. Першае, пра што пачуў Гёфген, прыехаўшы ў Парыж, было паведамленне пра падпал германскага рэйхстага. Гендрык, які шмат гадоў іграў злачынцаў, меў вопыт у разгадванні крымінальных камбінацыяў і, апрача таго, ад прыроды меў нюх на нізкія памкненні злачыннага свету, адразу ж зразумеў, хто задумаў і здзейсніў гэтую бандыцкую правакацыю: гнюсная і пры тым дзіцячая хітрасць нацыстаў падагравалася менавіта фільмамі і тэатральнымі спектаклямі, у якіх Гендрык звычайна граў галоўныя ролі. Гёфген не мог не прызнацца сабе, што да пачуцця жудасці ад грубага труку з падпалам дамяшалая іншае адчуванне — задавальненне, безмаль пахацімская радасць. Разбэшчаная фантазія авантурыстаў павяла іх на гэты нахабны, лёгкі для раскрыцця падман, які прынёс поспех толькі таму, што ніхто ў самой Германіі ўжо не смеліўся пратэставаць, а ўвесь свет, заклапочаны больш сваім спакоем, чым меркаваннямі высакародства і маральнасці, не быў схільны ўмешвацца ў злавесныя афёры глыбока падазронага рэйха.

1 ... 70 71 72 73 74 75 76 77 78 ... 126
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)