Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Агасфэр (Вечны Жыд) - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Агасфэр (Вечны Жыд)

Электронная книга - «Агасфэр (Вечны Жыд)». Краткое содержание книги:

Але цуд, як і ўсе Ягоныя цуды, пачаўся страшным і велічным відовішчам, як толькі з прасторы прасьцерлася Божая правіца, сягнула праз цэлы сьвет, і ўсе стварэньні сабраліся ў Яго руцэ. Пасьля ўся неабсяжнасьць звузілася, і, як штукар дастае свае аксэсуары - парашочкі й пудэлачкі з эліксірам і костачкі, альбо як кухарка муку, яйкі, алей, так, убачылі мы, Ён узяў з усёй зямлі грудачку пылу й з усіх водаў адну кропельку й з усяго паветра ўгары адну паветрынку й з усяго агню дробную жарынку й гэтыя чатыры слабыя элемэнты-стыхіі - холад, цяпло, сухасьць і вільгаць Ён паклаў сабе на далонь і з таго зьляпіў Адама. І мы павінны былі яму служыць, кажа Люцыпар, усё яшчэ павярнуўшся да мяне, і мусілі былі пачалавечы падладжвацца й пахлебіцца й кланяцца яму й ганараваць яго! І так сказалі анёлы перад абліччам новага Адама: дзеля якое мэты й прычыны стварыў Бог яго з гэтых чатырох стыхіяў, калі ня дзеля таго, каб усё на сьвеце карылася яму й слухалася яго? Ён узяў грудачку пылу зь зямлі, каб усе пылатворныя служылі Адаму, кропельку вады, каб усё ў морах і рэках давалася яму, подых-вятрынку з паветра, каб усё жывое ў паветры было ягонае, жарынку з агню, каб усе агнявыя істоты й духі й магуты падкладаліся пад яго. Хвалеце Госпада ў вышынях.
1 ... 70 71 72 73 74 75 76 77 78 ... 101
Перейти на страницу:

У гісторыі часта здаралася так, што якія-небудзь дробныя прахадзімцы выдавалі сябе за славутасцяў, якія ў фантазіі народа яшчэ былі жывыя, — колькі бегала па свеце Ілжэнеронаў, колькі Ілжэдзмітрыяў, і нават знакаміты капітан з Кёпеніка, нотабэнэ шавец, як і Агасфер, адносяцца да гэтай катэгорыі, бо вобраз прускага афіцэра адначасова абуджаў і акрыляў пачуцці грамадзянаў. Нават апосталу Яну, пра якога, як Вы можаце ўспомніць, у Новым Запавеце (пар. Ян 21, вершы 20–23) гаворыцца, што ён не памрэ, а застанецца, пакуль не вернецца Хрыстос, знайшлі імперсанатара, аднаго такога, які пазней быў жыўцом спалены ў Тулузе яшчэ напрыканцы ХУІ стагоддзя.

Як я ўжо меў нагоду выказацца ў маёй кнізе «Самыя вядомыя іудэа-хрысціянскія міфы ў святле прыродазнаўчага і гістарычнага пазнання», раздзел «Пра Вечнага (альбо Вандроўнага) Жыда», вельмі падобна на тое, што ў выпадку з гэтым Янам, які ў евангеллях фігуруе як любімы вучань, трэба бачыць правобраз Агасфера. Чаго я ў маім галоўным пункце дасягнуў, што ў маёй толькі што названай працы магчыма крыху недастаткова акцэнтавана, але што я пасля сталага разважання і дыскусіі з маімі супрацоўнікамі цяпер павінен асабліва падкрэсліць, гэта: Агасфер ніякая не, нават высветленая праз паданне, гістарычная асоба, як і славуты імператар Барбароса, і ўжо ж такі ён ніякі не сучаснік адначасова Пілата і прафесара Ёханаана Лёйхтэнтрагера; хутчэй за ўсё ён ёсць сімвалічная постаць, сімвал-вобраз, і да таго ж даволі тыповы.

Як для германцаў Зігфрыд, вечны маладзён, падступнай рукой замардаваны герой, так і для вечна касым вокам падгляданых, усюды бяздомных, вечна з-краіны-ў-краіну-вандроўных, часта нават гнаных і цкаваных яўрэяў — Агасфер. У ім персаніфікаваны лёс яго народа. Элемент падабенства сягае аж да падрабязнасцяў яўрэйскай экзістэнцыі. Так С. Марпурга ў сваёй «L'Ebreo errante in Italia» (Фларэнцыя, 1891) цытуе, гэта Вам несумненна вядома, паведамленне нейкага Антоніа дзі Франчэска дзі Андрэа з Сан-Ларэнца, які нібыта сустракаўся з Вечным Жыдам у 1411 годзе: «Ён можа заставацца ў правінцыі толькі тры дні і ўжо спяшаецца ўпрочкі, бачна і нябачна; на ім адзенне з каптуром, аперазаны вяроўчынай, і ходзіць босы; тым не меней, хоць ён і не мае пры сабе ні машны ні кашалька, расплачваецца гатоўкай. Прыйшоўшы ў які-небудзь прытул, есць і п'е добра, а пасля расціскае кулак і дае столькі, колькі патрабуе гаспадар; і ніколі ніхто не бачыць, адкуль у яго бяруцца тыя грошы, і ніколі не бывае, каб яму іх не хапіла…» Гэтыя дадзеныя перакрываюцца са звесткамі, пададзенымі ў адной фламандскай народнай кніжцы з сярэдзіны ХУІІ стагоддзя, выдадзенай ананімна і без пазнакі года і месца выдання, якая, бадай, з'ўляецца перакладам з нямецкай, а насамрэч, мабыць, прыйшла ўзбочнымі шляхамі з французскай. Там гаворыцца: «Увесь ягоны скарб складаецца з пяці штубераў, якія заўсёды ўзнаўляюцца, колькі б ён іх ні траціў». У многіх выданнях «Кроткаго опісаня і розсказу про однаго жыдовіна з наіменем Агасферус», першая вядомая нам рэдакцыя якога выйшла ў 1602 годзе «ў Лейдэне ў Хрыстофа Кройцэра», дзіўным чынам падтэкставана дата «Шлезвіг 9 іунія 1564», падаецца далейшае апісанне, што яўрэй часта паяўляецца ў селішчах бедны і абадраны, але праз некаторы час ужо апрануты з іголачкі ў нітачку і нават у моднай выправе.

Тут адбіваецца натуральна не што іншае, як назіранне аўтараў народнай кнігі, што гандлёвыя яўрэі не ездзілі, як хрысціянскія купцы, з кашалькамі ў кішэнях, яны ведалі так званы безнаяўны разлік, каб не сказаць крэдытныя карткі, і гэтакім чынам пазбягалі стратаў ад нападу рабаўнікоў і падобнага зброду; так яўрэй едзе з рэкамендацыяй брата-аднаверца А. ў горадзе Б. да брата-аднаверца В. у горадзе Г. і там адразу атрымлівае грошы, якія здаюцца недасведчаным «гоям» грашмі з дзіўных крыніц.

У заключэнне дазвольце мне рэкапітуляваць думку нашага інстытута: Мы прызнаём Агасфера за яўрэйскі сімвал-вобраз. Усё астатняе, нягледзячы на Вашы ўхілістыя тлумачэнні, паважаны калега Лёйхтэнтрагер, і насуперак Вашым спробам праз разнастайныя, часцей нават чыста маргінальныя, каб не сказаць татальна абсурдныя матэрыялы пераканаць нас ў Вашай тэорыі, мы лічым глупствам.

Застаюся, як заўсёды з найлепшымі пажаданнямі

Адданы Вам

(праф. д-р Dr. h.c.)

1 ... 70 71 72 73 74 75 76 77 78 ... 101
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)