Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Святло зямное
Святло зямное - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Святло зямное

Электронная книга - «Святло зямное». Краткое содержание книги:

Паэзіі Анатоля Вярцінскага характэрна паглыбленая ўвага да духоўнага свету сучасніка, імкненне па-філасофску асэнсаваць складаныя з'явы жыцця. У зборнік увайшлі лепшыя творы паэта з кніг «Песня пра хлеб», «Чалавечы знак», «З'яўленне», «Ветрана». 
1 ... 70 71 72 73 74 75 76 77 78 ... 87
Перейти на страницу:
Эскурс пяты
ПЕРШЫЯ МАЁЎКІ

У сувязі з I Мая ўспамінаецца некалькі

маёвак, у якіх прымаў удзел Уладзімір Ільіч.

Н. К. Крупская. Ленін на маёўках
Першыя нашы маёўкі. Вяртанне птушак з вандровак. Ластавак першых шчэбет. Жаўранка спеў у палях. А мы спрабавалі крылы пад сінім небам маёвак, а мы збіралі сілы, а мы выбіралі шлях. Блакіт быў колеру неба, колеру летуцення. Святло было колеру сонца, колеру нашых надзей. А зелень — колеру лісця, колеру шалясцення, голасу жывога — і дрэў, і траў, і людзей. Прырода была разам з намі у нечым самым істотным, у нечым глыбінным, адвечным з намі была заадно. Яна нас вучыла цярпліва, як быць у змаганні нястомным, спрыяла нам верыць i марыць, натхняла рабіць дабро. Мы вясне адкрывалі сэрцы i ідэалы, вясна адкрывала насустрач нам светлыя далі свае. Зліваліся, супадалі ідэалы i далі, i будучыня ўяўлялася нам у тым дзіўным святле. Блакіт быў колеру неба, колеру летуцення, Святло было колеру сонца, колеру нашых надзей. А зелень — колеру лісця, колеру шалясцення, голасу жывога — дрэў, i траў, i людзей. А чырвань — колеру вогнішч, што раскладалі на ўзгорку, колеру нашага гневу, колеру нашай крыві... Маліцца мы не ўмелі, ды бачылі ў небе зорку. Ішлі пакланіцца прыродзе, напіцца з яе крыніц. У першых нашых маёвак быў першай любові прысмак. У першых нашых спевак гарачы, як прысак, быў шэпт. З вясновых агеньчыкаў тых запальваў агонь свой Кастрычнік. З пунсовых праменьчыкаў тых рабіў сабе сцяг Новы свет.
ЛIBEHЬ СТАГОДДЗЯ Ў МІНСКУ

Самая рэкордная сутачная колькасць асадкаў у Мінску за сто гадоў была зарэгістравана 9 ліпеня 1973 года. Тады іх выпала семдзесят чатыры міліметры.

1 ... 70 71 72 73 74 75 76 77 78 ... 87
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)