Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Святло зямное
Святло зямное - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Святло зямное

Электронная книга - «Святло зямное». Краткое содержание книги:

Паэзіі Анатоля Вярцінскага характэрна паглыбленая ўвага да духоўнага свету сучасніка, імкненне па-філасофску асэнсаваць складаныя з'явы жыцця. У зборнік увайшлі лепшыя творы паэта з кніг «Песня пра хлеб», «Чалавечы знак», «З'яўленне», «Ветрана». 
1 ... 66 67 68 69 70 71 72 73 74 ... 87
Перейти на страницу:
Экскурс трэці
МАНАЛОГ НАПАЛЕОНА

Я здаровы, але надвор'е жахлівае; я пераапранаюся два разы ў дзень, так многа дажджоў. 12 кастрычніка 1805 года.

Першыя пытанні Напалеона, калі ўваходзіў камердзінер, нязменна адносіліся да часу i надвор'я.

A. Леві. Інтымнае жыццё Напалеона
Выходзіць, мае рацыю гісторык. Хоць з неба я хапаў нямала зорак, авантурыстам я не быў усё ж — бо чуў я вецер, заўважаў я дождж. Мне выпаў лес героя і месіі. Ды бачыў, як салдаты гразь мясілі, i знаў: сушы зарад і меч тачы ды май яшчэ на ўвазе і дажджы. Я ваяваў удала і няўдала. Дажджоў нямала мне перападала. Хапала іх, абложных, праліўных, на ўсіх нас — і вялікіх, і малых. Яшчэ ў час італьянскага паходу я зведаў усялякую пагоду, а з ёй — і чалавечую пароду. І падагуліў так каштоўны ўрок: «Ад лёту да падзення — адзін крок». А ў час свайго вялікага паходу спазнаў я мудрасць рускага народа: «Не сунься ў воду — раз не знаеш броду« Пасунуўся — і вось пайшоў да дна, i вось Барадзіно, Беразіна... Тады, пасля той барадзінскай справы, пасля той беразін'скай пераправы, я даў сабе ў апошні раз зарок: «Ад велічы да ганьбы — адзін крок». Затым, пасля заснежанай Смаргоні, ратуючыся ад пагоні, лад шум завей, пад сумнае дзін-дзін я ўбачыў ясна парадокс адзін... Ад чына ніжняга да генерала патрэбна ўсё-такі прайсці нямала. Не будзем спасылацца на эталон, ён — выключенне, а не эталон. Пратупаць усё-такі было няпроста ад Сены і да нёманскага плёса. А колькі крокаў зроблена было ад Аўстэрліца да Ватэрлоо? То калі мераць тэрытарыяльна. А як жа вымяраюцца маральна адлегласці? Тут лес такі ігрок, што «ад» і «да» усяго адзіны крок: ад любага абранніка — да пасынка, ад важнага пранонсіка — да насмарка, ад «віва, імператар!» — да «хі-хі», ад ноткі ўладарнай — да «апчхі»...
МАНАЛОГ НАВАЛЬНІЦЫ, ШТО АДБЫЛОСЯ Ў МІНСКУ 26 ЧЭРВЕНЯ 1972 ГОДА

Чалавечы розум не спыніць атак да таго часу, пакуль не падначаліць сабе ўвесь свет прыроды.

З навуковага артыкула
Прырода задумалася: «Так, так...» Значыць, не спыніце атак? На гэты раз я вам не падтакну — вазьму ды найду ў контратаку! Вы любіце сінія небасхілы? А вось мае хмары, мае сілы! Ану, пачынайце бараніцца! Зіг-заг... Пайшлі бліскавіцы! Пайшлі мае вогненныя бізуны! Трах-тарарах... Пайшлі перуны! Ёсць яшчэ порах у парахаўніцах! Ёсць яшчэ нораў у навальніцах!
Зіг-заг, трах-тарарах... Ёсць сіла ў маіх перунах-грамах!
Зіг-заг, трах-тарарах... Ёсць размах у маіх вятрах!
Зіг-заг, трах-тарарах — па вашых антэнах i правадах!
Зіг-заг, трах-тарарах. — па вашых сценах i ліхтарах!
Зіг-заг, трах-тарарах — Мне на радасць, вам на страх!
Дрэва з коранем — у раёне Кнорына! Хто сказаў, што я ўжо скорана?
Плошча Харужай — суцэльная лужына. Адкуль вы ўзялі, што я знядужыла? У раёне Кальварыі — пажар і аварыя... «Гоп» не кажы, я бываю каварная.
Метэастанцыя зноў у прастрацыі — прагноз яе зноў не мае рацыі...
Зіг-заг — па вашых прагнозах! Трах-тарарах — па вашых пагрозах! Па вашых амбіцыях i апетытах, мала, падобна, мною бітых! Трах-тарарах — я шмат яшчэ здолею! — па самахвальству, па самаздаволенню!.. З выглядам годным, з выклікам гордым прайшла яна, навальніца, над горадам, прайшла, нарабіўшы грому-груку сабе на ўцеху, нам на навуку...
1 ... 66 67 68 69 70 71 72 73 74 ... 87
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)