Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Доўгая дарога дадому
Доўгая дарога дадому - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Доўгая дарога дадому

Электронная книга - «Доўгая дарога дадому». Краткое содержание книги:

Гэтая кніга — успаміны народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава пра асабіста перажытае амаль за 70 гадоў ягонага багатага на падзеі жыцьця. У цікавай аўтарскай манеры вядомы пісьменьнік распавядае пра найбольш яркія старонкі сваёй біяграфіі, дае ацэнку грамадзка-палітычным і культурным працэсам, што адбываліся ў Беларусі на ягоных вачах. В. Быкаў прапануе досьвед культурнага дзеяча, знакамітага пісьменьніка, выказвае думкі адносна будучага разьвіцьця краіны.
1 ... 69 70 71 72 73 74 75 76 77 ... 171
Перейти на страницу:

Было і яшчэ прыкрае здарэньне, якое прычынілася да лёсу Геніюшаў. Тут праявіўся яго вялікасьць выпадак. Ці правіць ён сьветам, як казалі французы, я ня ўпэўнены, а ўжо лёсам чалавека — пэўна. У маім лёсе было нямала лёсавызначальных выпадкаў, але болей за іншыя ўражвае выпадак з Іванам Пятровічам Геніюшам.

Іван Пятровіч — доктар, працаваў у Празе, быў далёкі ад палітыкі, якой болей займалася жонка Ларыса Антонаўна. Але, натуральна, будучы беларусам, належаў да беларускай абшчыны, якая часам наладжвала свае імпрэзы. Як пачалася вайна, ніхто зь беларусаў, вядома, не шчыраваў за Гітлера, але і ўхіліцца ад нейкай хоць бы сымбалічнай падтрымкі таксама не выпадала. Праводзілі сход, на які сабралася трохі народу. А Іван Пятровіч спазьніўся і прыйшоў, як ужо ўсе былі сабраныя. Хітры Ермачэнка, які кіраваў абшчынай, спытаўся, хто будзе старшынёй сходу. І нехта падказаў: «А во Геніюш, усё роўна яму няма дзе сесьці, апроч як у прэзідыюм».

А як зь ініцыятывы Ермачэнкі прынялі славутую тэлеграму Гітлеру, спатрэбілася яе падпісаць. Каму? Вядома ж, старшыні сходу. Іван Пятровіч казаў, што ў той момант у яго пацямнела ўваччу. І было з чаго. Тая тэлеграма пасьля вайны абышлася старшыні сходу ў 8 гадоў Варкуты і да сьмерці абвінавачваньнем у прыслужніцтве Гітлеру. Генiюшаў зьвезьлі ў Варкуту, дзе адбылi восем год, але архiваў ня выдалi. I дагэтуль, кажуць, архiвы ў надзейным месцы. Генiюшы ў Зэльве жылi ў рэжыме рэгулярнай аблогi, пад няспынным наглядам КДБ ды суседзяў. I ня дзiва.

Ларыса Антонаўна адмаўлялася прыняць савецкае грамадзянства i прасiлася адпусьцiць яе з мужам у Чэхiю, пiсала лiсты за мяжу. Iхнi сын Юрка, якога яны знайшлi, вярнуўшыся з Варкуты, жыў у Беластоку, быў польскi падданы, i бацькi доўга ня мелi магчымасьцi нават наведаць яго. (Пасьля сьмерцi бацькоў ён таксама загiнуў загадкавым чынам. Добра, што мацi ўжо ня суджана было дазнацца пра тое.) Так зьвёўся некалi вялiкi i слынны род беларускiх Генiюшаў.

Рэдакцыйныя справы на тую пару мяне ня надта даймалi. Звычайна на днi прымаў маладых паэтаў зь iх вершамi, пiсаў адказы на iхнiя допiсы, рабiў агляды паэзii, што дасылалася ў газэту. Раз у месяц або ў квартал газэта друкавала лiтаратурную старонку, на якую трэба было падабраць тузiн вершаў i адно-два апавяданьнi. Увогуле тое было няцяжка i не рабiла клопату. У Гораднi няблага пiсалi маладыя. Са сваiм адметным голасам iшла ў лiтаратуру студэнтка Данута Бiчэль i яе таварышы Ул. Шурпа, Ул. Васько. У дзiцячым доме падрастала спрытненькая школьнiца Вольга Iпатава, на якую мы з Карпюком надта ж спадзявалiся. Часам у рэдакцыю заходзiў разважлiвы менскi асьпiрант Сяргей Габрусевiч, вершы якога сталi паяўляцца i ў рэспублiканскiм друку. У Наваградку пачаў пiсаць вершы ўласны карэспандэнт газэты Валянцiн Блакiт. Аднойчы прынёс неблагую падборку на рускай мове выкладчык музычнага вучылiшча Валянцiн Чэкiн, тым запачаткаваўшы наша зь iм працяглае таварышаваньне. Праўда, здаралася, што даймалi i некаторыя дужа актыўныя вершатворцы, асаблiва зь лiку адстаўнiкоў, былых вайскоўцаў. Адзiн зь iх — падпалкоўнiк Е. кожны панядзелак прыносiў два-тры вершы, напiсаныя за выхадныя пад пэўныя даты наступнага тыдню. Ён не спазьняўся, тое было добра, але газэта не магла рэалiзаваць усёй ягонай вершаванай прадукцыi, якая да таго ж была ня надта высокай якасьцi. Часьцяком я ня ведаў, што яму адказаць, усе мае аргумэнты даўно былi вычарпаны. Тады я сказаў аднойчы: «Нашто вам харошыя вершы друкаваць у нашай правiнцыйнай газэце? Пашлiце куды ў Маскву». — «А што, думаеце, пройдуць?» — «Напэўна!» — «I ў „Правду“ падыдуць?». Ён забраў вершы i пабег, а я першы раз уздыхнуў з палёгкай — ужо адтуль яму дадуць адказ! I якое ж было маё зьдзiўленьне, калi праз даволi кароткi час Е. прынёс мне «Правду» са сваiм вершам на першай старонцы. Выгляд ён меў трыумфатара i вельмi дзякаваў мне за параду. Праўда, болей ягоных вершаў у «Правде» не зьявiлася. На вялiкi мой жаль. Тут здарыўся выпадак, якi ў каторы раз пагражаў перайначыць мой лёс i, натуральна, дужа мяне занепакоiў.

Зноў, як i тыя разы, паклiкалi ў ваенкамат i далi запоўнiць вялiзныя, на некалькi столак анкеты. Ды яшчэ ў шасьцi экзэмплярах. Навошта — тое мне не сказалi, але праз слухi я неўзабаве дазнаўся, што зноў рыхтуюцца прызваць афiцэраў-рэзэрвiстаў дзеля перавучэньня iх на ракетчыкаў. Праз мае атэставаныя матэматычныя здольнасьцi, засьведчаныя ў асабовай справе, я трапiў у iхнi лiк. Тое мне зусiм не падабалася, але што я мог зрабiць? Адзiн наш журналiст быў знаёмы з афiцэрам ваенкамату, падпалкоўнiкам i ўвогуле мiлым чалавекам, якога мы аднойчы запрасiлi ў рэстаран павячэраць. Аматар няблага выпiць яшчэ з часоў мiнулай вайны, ён добразычлiва паставiўся да нашай праблемы i спытаўся, цi няма каго ў мяне за мяжой? За мяжой, на жаль, у мяне не было нiкога. Тады ён папытаў: можа, хто з родзiчаў прапаў у вайну бязь вестак? Такiх, вядома, знайшлося, я прыпамятаў стрыечнага брата Мiколу i ў адпаведнай графе той анкеты напiсаў, што мой брат Мiкола жыве ў Заходняй Нямеччыне. Таго хапiла, ад мяне адчапiлiся. (Хай мне даруе мой няшчасны брат, якi ў 19 год склаў сваю галаву на вайне. Ён, мёртвы, аднак жа паслугаваў мне жывому.)

1 ... 69 70 71 72 73 74 75 76 77 ... 171
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)