Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Хмары над Бацькаўшчынай - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Хмары над Бацькаўшчынай

Электронная книга - «Хмары над Бацькаўшчынай». Краткое содержание книги:

Нажаль, гэтую кнігу аўтар ўжо не пагартае.... Творы, выбраныя ім самім для публікацыі і зьмешчаныя ў зборніку „Хмары над Бацькаўшчынай”, -- толькі невялікая частка напісанага Міколам Цэлешам. Аднак яны дазваляюць ня толькі адчуць адметнага пісьменьніка са сваёй тэмай і сваім мастацкім бачаньнем, але й гаварыць пра тую ролю, якую мелі й будуць мець яго апавяданьні -- рэалістычныя замалёўкі жыцьця -- у аднаўленьні гістарычнай праўды. Канец 20-х і 30-я -- гады, што пакінулі жахлівы сьлед у лёсе беларускага народу. Нацыянальны ўздым, які абяцаў сапраўднае адраджэньне беларускае мовы й беларускае культуры й даў шэраг таленавітых працаўнікоў на ніве народнай, узнавіў надзеі на лепшую долю, -- зьмяніўся ганеньнем на ўсё нацыянальнае, спусташэньнем сялянства, зьнішчэньнем інтэлігенцыі, трыумфам таталітарызму й вялікадзяржаўнага шавінізму. (Л. Юрэвіч, Палімпсэст, або ўратуе нітка, што ня будзе рвацца, фрагмант)
1 ... 69 70 71 72 73 74 75 76 77 ... 108
Перейти на страницу:

Аднаго разу ён выйшаў з «Gasthaus'а» і досыць добра ўжо нагрэты, і не адзін, а ўдваёх. Спаткаўшы мяне, ён пачаў нас знаёміць:

-- Не знаёмыя -- знёмцеся!

-- Ды мы ўжо, здаецца, знаёмыя, -- адказаў той, каго мне рэкамэндаваў Вохра, з добрай усьмешкай на нашай роднай мове.

Мяне гэта аж зьдзівіла. Я думаў, што гэта немец: на ім, калі апісваць з ног да галавы, як гэта ўмеюць рабіць праўдзівыя пісьменьнікі, быў зялёны баварскі капялюшык зь белай вяровачкай і з пэндзэлькам на баку; такога-ж зялёнага колеру куртка зь кішэнямі збоку і з бартамі, упрыгожанымі дубовымі лістамі й рознымі зьвераняткамі і птушаняткамі, накшталт ланяў і глушцоў; спартыўныя, таксама зялёныя, штаны, прышчыпленыя да жоўтых і таксама спартыўных чаравікаў бліскучымі пражкамі. А што дзіўней: на грудзёх у яго, там, дзе месьціцца сэрца натуральнае, вісела пернікавае вялікае сэрца на белым шаўковым шнурку.

-- Не памятаю, дзе мы з вамі знаёміліся, -- адказаў я, падаючы руку.

-- Як так? На радзіме яшчэ знаёміліся й ня раз! Вы, Максім, мусіць, і цяперака ім засталіся, а я цяперака Грукацень, а раней, як вам ведама, быў Пукаліч...

Я ўспомніў: праўда, быў такі, усё сябраваў з нашым прэзыдэнтам! Ён добра ведаў, што праз прэзыдэнта і ён узвысіцца!

-- Ну, як-жа вы цяперака? Дзе прытуліліся? -- спытаў я. -- «Wie geht es Sie?»[25] -- як тыя немцы кажуць.

-- Дзякую! Жыву на прыватцы. Раней быў на ўтрыманьні UNRR'ы[26], а потым кінуў: ня варта аўчынка вырабу.

-- Што робіце? Што вы робіце для нашай радзімы?

-- Ах! Махнуў на ўсё рукою! -- адказаў Грукацень. -- Раней, як быў у лягеры, прабаваў рабіць тое-сёе, але заместа ўдзячнасьці атрымаў ад грамадскасьці толькі лаянку й няпрыязнасьць... Кінуў!

Я ўспомніў, праўда, выпускаў ён якіясьці рататарныя лісткі й лістоўкі, пісаў якіясьці памфлеты супроць асоб, якія ў чымсьці стаялі яму на дарозе, выліваў цыстэрны памыяў на сяброў, зь якімі разам працаваў і, што яшчэ горш, быццам-бы быў зь кімсьці «зьвязаны», што яго цалкам скампрамэнтавала. Людзі кажуць, што ён дужа амбітны, лезе ўверх! І абавязкова хацеў стаць камандантам, а калі не камандантам, то хоць-бы прэзыдэнтам, на мейсца сябра, які зьнік... Што датычыць мяне, то я даў-бы яму таго прэзыдэнта, хай-бы быў! Тым больш, што цяперака ў прэзыдэнтах быць досыць небясьпечна: альбо заб’юць, альбо аблаюць, альбо проста ня плацяць... Прэзыдэнт мусіць быць самаахвярным і за свае грошы ўсе справы весьці. Я ведаю аднаго прэзыдэнта, дык ён, каб паехаць на адну канфэрэнцыю, мусіў прадаць усе штаны, што былі ў ягоным куфары, застаўся толькі ў адных, у якіх паехаў. І добра, што нідзе праз плот ня трэба было лазіць, а то мог-бы застацца зусім без штаноў. Хай пабыў-бы ў прэзыдэнтах!

«Так, так! -- думаю я. -- Пернікавае сэрца! Замест каб рабіць карысную для радзімы справу, чалавек паставіў за мэту паскудзіць... Ну й дакаціўся...» Але кажу яму зусім іншае. Я яму кажу:

-- Цяжкія часіны!..

-- Што датычыць мяне, то я жыву добра, -- адказвае Грукацень.

-- Чым-жа вы цяперака займаецеся?

-- А вось тым-сім...

-- Прыехалі на кірмаш?

-- Пойдзем-жа пабачыць...

І мы, усе ўтраіх, пайшлі далей. У адным мейсцы нам спаткалася немка з псюкам. Псюк, як і ўсе той пароды псюкі: чатыры нагі, два вухі і з тылу хвосьцік. Але Грукацень так зацікавіўся ім, што немка аж спалохалася, ці ня крыецца тут нешта-нейкае? Вохра кажа:

-- Кінь гэтага псюка! Пойдзем лепш пагрэемся півам!

А Грукацень стаіць над псючкам ды ўсё гаворыць яму ўсялякія прыемнасьці:

-- Псючак, які ты прыгожы! А хвосьцік, а вушкі!.. Пупсік, Мопсік, Гопсік!.. Не, ён па-нашаму не разумее. Wie heisst du?[27]

І адламаў ражок сэрца і даў яму пасмакаваць. Калі адышліся, Грукацень зьвярнуўся да мяне:

-- Як я пакахаў гэтых істотаў! Сам не падайзраваў, што ў маім сэрцы гэтулькі пяшчоты... Псюкі самыя шляхетныя з жывёлаў, што жывуць на зямлі! Сярод іх лепей, чым сярод людзей...

І яшчэ раз азірнуўся.

-- Ах, каб я ведаў, дзе кватэра гэтага псюка, яшчэ раз схадзіў-бы...

У другі раз, праўда, гэта ўжо было не на кірмашы, ён мяне зноў зьдзівіў сваёй пяшчотай да гэтых шляхетных істотаў. Я спаткаў Грукаценя ў Ратыбоне. І зноў-жа паненка йшла нам насустрач з псюкам на ланцужку. Я навет зьдзівіўся, чаму на ланцужку, калі яго можна было засунуць у тую невялічкую торбачку, што яна трымала ў руцэ. Грукацень так зацікавіўся, што аж разьзявіў рот. А калі паненка мінула, не ўцярпеў і пабег за псюкам, не разьвітаўшыся са мною.

вернуться

25

Як вы?

вернуться

26

UNRRA (ЮНРРА) -- United Nations Relief and Rehabilitation Administration -- Адміністрацыя Аб’яднаных Нацый для Дапамогі й Адбудовы. Усе асобы, што карысталіся дапамогай ЮНРРА, называліся displaced persons -- ДП (даслоўна: перамешчаныя асобы).

вернуться

27

Як цябе зваць?

1 ... 69 70 71 72 73 74 75 76 77 ... 108
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)