Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Хмары над Бацькаўшчынай - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Хмары над Бацькаўшчынай

Электронная книга - «Хмары над Бацькаўшчынай». Краткое содержание книги:

Нажаль, гэтую кнігу аўтар ўжо не пагартае.... Творы, выбраныя ім самім для публікацыі і зьмешчаныя ў зборніку „Хмары над Бацькаўшчынай”, -- толькі невялікая частка напісанага Міколам Цэлешам. Аднак яны дазваляюць ня толькі адчуць адметнага пісьменьніка са сваёй тэмай і сваім мастацкім бачаньнем, але й гаварыць пра тую ролю, якую мелі й будуць мець яго апавяданьні -- рэалістычныя замалёўкі жыцьця -- у аднаўленьні гістарычнай праўды. Канец 20-х і 30-я -- гады, што пакінулі жахлівы сьлед у лёсе беларускага народу. Нацыянальны ўздым, які абяцаў сапраўднае адраджэньне беларускае мовы й беларускае культуры й даў шэраг таленавітых працаўнікоў на ніве народнай, узнавіў надзеі на лепшую долю, -- зьмяніўся ганеньнем на ўсё нацыянальнае, спусташэньнем сялянства, зьнішчэньнем інтэлігенцыі, трыумфам таталітарызму й вялікадзяржаўнага шавінізму. (Л. Юрэвіч, Палімпсэст, або ўратуе нітка, што ня будзе рвацца, фрагмант)
1 ... 66 67 68 69 70 71 72 73 74 ... 108
Перейти на страницу:

-- Гаспадар! Гаспадар! Постой’ я тебе что-то скажу% ты нікуда не ході" Імей в віду% жівым тебя спалім"[ [

-- Я нікуды ня йду: конь, от, высах тамака, цэлы дзень няпоены...

-- Не помр/т твой конь"

Пакуль Мацей стаяў каля дзьвярэй, бадзяка зьлез зь печы. У зубах была цыгарка. Папрасіў запалку. Мацей паднёс каганец і ў гэты мамэнт убачыў, што рукі ў бадзякі дрыжаць.

-- Зімна?! -- усьміхнуўся Мацей.

-- Как?

-- Я пытаю: зьмерз на печы?

-- Промёрз, когда попал в реку...

-- А дзе гэта табе собіла цераз рэчку лазіць?

-- Вот собіло’ собіло[ [ [ -- ухіліўся той ад адказу. І потым% -- Знаешь что, господар’ еслі ты попробуешь меня выдать’ будет тебе плохо[ [ [

-- Ды я нікуды, толькі-б каня, кажу, напаіць...

Мацей сеў на лаўку й пачаў апавядаць, чаго нацярпеўся за дзень. Думаў, можа чалавек расчуліцца, супакоіцца, і тады можна будзе выскачыць на хвілінку да канюшні.

-- А ці ты што еў? -- запытаў потым.

-- Рано -- ел’ а потом не пріходілось[ Но .то нічего’ мы в лесу прівыклі жіть по-волчьі[ [ [

-- А праўда, жывеце, як ваўкі...

Было, мабыць, ужо каля дванаццатай ночы, калі бадзяка сядзеў над патэльняй зь яечняй за сталом.

-- А где твоя баба? -- запытаў раптам.

-- Няма ў мяне бабы -- нікога няма...

-- Как так?

-- А ўжо два гады, як усіх лішыўся: бонба ўдарыла, як хронт ішоў.. А я, на няшчасьце, дома ня быў і ўцалеў...

Чалавек памаўчаў, даядаючы яечню.

-- Хорошо ты меня угостіл’ вот кабы еэ/ бабу доставіл[ [ [

-- Вось пра што маскаль думае!? -- узбунтаваўся Мацей. -- Скуру сваю трэба ратаваць, а не пра бабу думаць у гэты час!..

І ў той-жа мамэнт з вуліцы пачуўся нейкі шум, крык і крокі людзей. Мацей, уперад за ўсё, прыціснуў пальцам агеньчык каганца. Потым кінуўся да вакна. Заглянуў у яго й хутка адскочыў.

-- Немцы ў касках! -- прашаптаў трывожна.

Штурхануў бадзяку ад стала й скамандаваў:

-- Уцякай! Зараз-жа ўцякай!

Бадзяка схапіў з лаўкі шынэль і выскачыў за дзьверы. Пачулася некалькі стрэлаў. Мацей пераксьціўся. За дзьвярыма ўжо тупалі сваімі цяжкімі ботамі немцы. Мацей пасьпяшыў адчыніць, і снапкі агеньчыкаў з ручных ліхтарыкаў асьвяцілі хату. Мацей стаяў як няжывы...

Поверх зеленаватых нямецкіх шынеляў віселі жаўтаватыя шнуры й бляхі палявых жандараў. Загадалі запаліць сьвятло. Адзін зь іх, старэйшы па чыну, пачаў аглядаць хату. Убачыўшы на стале патэльню, кавалак хлеба й нож з відэльцам, выкрыкнуў:

-- Partizant!?

Мацей пакруціў галавой.

Пачалася рэвізыя. Заглянулі пад лаўкі, пад печ і навет у печ. Адзін з жаўнераў узьлез на печ, але зараз-жа покатам зьляцеў адтуль.

-- Mine! -- выкрыкнуў.

Мацея абкружылі, наставіўшы на яго аўтаматы. «Удружыў няпрошаны госьць! Цяпер толькі адно: схапіць гэтую міну й сабе пад ногі». Але было позна ўжо: зь яе вынялі запальнік. Старэйшы па чыну пачаў нешта пісаць. Потым яны аб нечым спрачаліся, пазіраючы на Мацея. Пасьля ўсе ўпяцёх падпісаліся пад паперай. Адзін зь іх зьняў з крука ў сьцяне лейцы -- тыя самыя, зь якімі Мацей езьдзіў сёньня ў млын. Зрабіўшы на адным з канцоў засмаргу, выйшаў з хаты. Цяпер Мацея мог выратаваць толькі цуд, але гэтакіх цудаў у нашу эпоху не здараецца...

Вывелі Мацея з хаты. Першы немец паставіў у варотах калодку, на якой Мацей кляпаў косы й скіпаў дровы; стаў на яе й прывязаў лейцы да перакладзіны паміж шуламі. Мацей, як адубянелы, стаяў і глядзеў на ўсё гэта. «А конь так і застаецца няпоены», -- думаў. Узьняў вочы ў неба. Але неба маўчала...

Яго штурханулі й загадалі стаць на калодку. І як толькі ён гэта зрабіў, накінулі засмаргу яму на шыю й выбілі калодку з-пад ягоных ног. І ў галаве Мацея зазьвінелі званы, і яму здалося, што ён некуды ляціць, ляціць...

* * *

На сьвеце шмат няпраўды, зла, зрады... Людзі добрыя, шчырыя, сумленныя гінуць: ад куль, на шыбеніцах, у вязьніцах... Людзі зласьлівыя, хітрыя, здрадлівыя дастаюць ардэны й мэдалі, узвышаюцца й множаць зло. І няма згоды й ладу ў доме, у сям’і, паміж сябрамі й народамі... І імчыцца цераз трупы на белым кані Чорная Сьмерць з аголенай шабляй...

Нью-Ёрк, 1953-1972

Воўчым сьледам

Піліп папаўдні натапіў ёўню. Потым узяў сноп яшчэ не абмалочанага аўса і паставіў яго насупраць вакенца, крокаў за трыццаць ад ёўні -- якраз на адлегласьці вернага стрэлу з паляўнічай стрэльбы. Каб заяц сноп паваліць ці сьцягнуць зь мейсца ня мог, прывязаў яго да лазовага кусьціка, які, як наўмысьне, тут і тырчэў з-пад сьнегу.

Зайцы ўзімку, калі ўсё пакрыта сьнегам, галодныя і йдуць на жыроўку рана ў дужа марозныя дні, навет зараз-жа, як толькі пачне заходзіць сонца. Таму Піліп яшчэ завідна наважыў «засесьці на зайца». Зьняў з крука сваю пістонную дубальтоўку, падняў куркі і прадзьмухаў іх. Пістоны былі ўжо старыя, падмочаныя, і на іх мядзянай агортцы зьявілася зялёная маса. Дастаў з карабка іншыя й паставіў на мейсца сапсутых. Абуўся ў цёплыя валёнкі, надзеў кажух і падаўся ў ёўню. Дым ужо сышоў, і цяпер у ёй было цёпла і прасторна.

1 ... 66 67 68 69 70 71 72 73 74 ... 108
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)