Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детская проза » Шчарбаты талер
Шчарбаты талер - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Шчарбаты талер

Электронная книга - «Шчарбаты талер». Краткое содержание книги:

У кнігу увайшлі аднайменная аповесць і тры апавяданні. У цэнтры аповесці — пошукі дзецьмі падчас канікулаў скарбаў напалеонаўскага войска. У іх рукі трапляе старая карта-схема і тры сярэбраныя талеры, якія стануць ключом да разгадкі тайны. Паралельна з дзецьмі скарб шукае шайка дарослых. Шмат выпрабаванняў чакае юных герояў — трох хлопчыкаў і дзвюх дзяўчынак. Але яны знойдуць скарб, і штуршком для гэтага паслужыць роднае беларускае слова.
1 ... 69 70 71 72 73 74 75 76 77 ... 86
Перейти на страницу:

— Усё ты ведаеш,— пазайздросціў Зміцер.

— Я што, ніколі не пілаваў з бацькам? Вось адтуль і ведаю: калі рукамі пілуеш — пень роўны, а бензапілою — абы­які.

Міхал падспудна чакаў, што Барыс Рыгоравіч пахваліць яго за назіральнасць, падтрымае, але настаўнік як і не чуў хлопцаў. Ён хоць і не працаваў рыдлёўкаю, але стаміўся, здавалася, больш за хлопцаў. Гледзячы, як яны завіхаліся вакол пня, настаўнік штораз прыкладаў да ілба і без таго даўно мокрую насоўку.

— Сябры мае, нам і так сёння дужа шэнціла, аж не верыцца,— усхвалявана сказаў ён.— І ўсё адно так будзе крыўдна, калі зараз напаткае расчараванне! Я вось думаю: а раптам француз не закапаў карту пры пні, а схаваў у сухую дуплянку ў ствале? А ствала даўно няма.

— Я на месцы француза таксама не стала б капацца ў зямлі,— сказала Каця. Да гэтага яна ціхенька стаяла збоку, стуліўшыся, але не скардзілася ні на дождж, ні на холад.

— Тады б людзі, што спілавалі дрэва, абавязкова праверылі б усе дуплы,— не згадзіўся Зміцер,— і знайшлі б карту. Гэта ж цікава, як утрымацца, каб не залезці ў дупло? А калі б карта знайшлася, усе ведалі б пра гэта, і ў музеі была б, і ў кніжках напісалі б.

— ЛагічнаІ — засмяяўся Барыс Рыгоравіч.— Дый часта бывае, што дупло размешчана нізка, пры самай зямлі, і вядзе пад зямлю, так што яму, можа, і капаць не давялося. Толькі што гадаць? Зараз пра ўсё даведаемся. Давай, Міхал, з Богам...

Міхал асцярожна, акуратна, упрытык з пнём, па сантыметрах пачаў пратыкаць зямлю, стараючыся ўганяць востры прэнт на ўсю даўжыню. Настаўнік з Кацяю моўчкі сачылі за ім, Змітрок даваў парады:

— Не спяшайся... Акуратней... Адступіся далей ад пня, чаго ты да яго прыліп...

— Не вучы вучонага. Карані перашкаджаюць...

— Правер пад каранямі.

Раптам Міхалава рука застыла. Седзячы на кукішках, хлопец знізу ўверх зірнуў на Барыса Рыгоравіча, сказаў здзіўлена:

— Тут. Барыс Рыгоравіч, далібог, тут!

— Асцярожней, толькі асцярожней, Міхась,— яшчэ больш расхваляваўся настаўнік.— Пасудзіна можа быць гліняная, даставай вельмі акуратна, па міліметры, каб не пашкодзіць!

Міхал хутка разгроб мяккую зямлю, поўную парахні і трэсачак. Вось ухапіўся за штосьці пальцамі, пакалываў, каб лягчэй выйшла. З­пад гнілога, спарахнелага кораня, чвякнуўшы, нібы развітваючыся з гэтай зямлёю, у якой правяла столькі дзесяцігоддзяў, выкалупнулася невялікая пасудзіна з вузкім гарлячыкам.

— Ваза!

Міхал падаў вазу настаўніку, сам, не падымаючыся, пачаў шнырыць у ямцы пальцамі, паглыбляць яе, пароць прэнтам. Ён спадзяваўся, што гэта толькі пачатак і тут, пад пнём, яшчэ поўна каштоўнасцей.

Барыс Рыгоравіч аднёс вазу да мяжы, вырваў пук травы, беражліва счысціў з пасудзіны зямлю.

— Ух ты! — выдыхнуў Зміцер.

У Каці таксама ад захаплення свяціліся вочы. Яна працягнула руку і злёгку пастукала па вазе пазногцем. Ці толькі пачулася, ці сапраўды ваза раптам зазвінела — ледзь чутным, тонкім, чыстым звонам, бы перадала цяперашнім сваім гаспадарам вітанне з самых глыбіняў далёкай мінуўшчыны...

Падышоў Міхал, выціраючы рукі аб штаны.

— Няма нічога больш,— і таксама застыў, уражаны.

Здалося, нават пасвятлела вакол ад прыгажосці гэтага стварэння звычайных рук чалавечых. Ваза мякка адлівала колерам сіняй парцаляны, па сіні — дробныя залатыя зорачкі. Звычайны авальны падыспад і тонкая шыйка, расшыраная ўверсе. Але было ў гэтай прастаце формы і звычайнасці колеру штосьці загадкавае, нават велічнае, як бывае загадкавым і велічным звыклае неба, калі яно пасля яснага дня пачынае сінець і расквечвацца залатымі зоркамі. Кім гэтая ваза зроблена? Чые палаты ўпрыгожвала? Якія рукі краналі яе, якія кветкі ў яе ставілі?..

Раздзел 68. СУСТРЭЧА

— Міхал, падай, калі ласка, прэнт,— сказаў настаўнік, калі ўсе налюбаваліся знаходкаю.— Усё так, як мы і думалі — гарлячык заліты воскам. У вазе павінен быць план сапраўднага скарбу.

Перавярнуўшы вазу ўверх донцам, ён асцярожна выкалупаў чорны крохкі воск з шыйкі. Трасянуў, пастукаў па донцы. З вазы высунуўся жоўты скрутачак. Зміцер ухапіў, выцягнуў:

— Глядзіце, таксама воскам пакрыты! Зусім цэлы, толькі склізкі нейкі,— перадаў настаўніку.

Той беражліва разгарнуў скрутачак. Папера, і праўда, пры такой «кансервацыі» захавалася выдатна, амаль не пацярпела ад вільгаці, адно была тоўстая, пакарабачаная і нагадвала пергамент.

— Ну, што там, Барыс Рыгоравіч? — Міхал зазіраў настаўніку праз плячо. — О, вось гэта сапраўдны план, акурат такі, як цяпер малююць! — усклікнуў ён.

— Словы, аднак, расплыліся... Нічога не разабраць. Ды і па­французску тут...

1 ... 69 70 71 72 73 74 75 76 77 ... 86
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)