Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детская проза » Шчарбаты талер
Шчарбаты талер - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Шчарбаты талер

Электронная книга - «Шчарбаты талер». Краткое содержание книги:

У кнігу увайшлі аднайменная аповесць і тры апавяданні. У цэнтры аповесці — пошукі дзецьмі падчас канікулаў скарбаў напалеонаўскага войска. У іх рукі трапляе старая карта-схема і тры сярэбраныя талеры, якія стануць ключом да разгадкі тайны. Паралельна з дзецьмі скарб шукае шайка дарослых. Шмат выпрабаванняў чакае юных герояў — трох хлопчыкаў і дзвюх дзяўчынак. Але яны знойдуць скарб, і штуршком для гэтага паслужыць роднае беларускае слова.
1 ... 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86
Перейти на страницу:

Пра гэта я не падумаў.

Мне зрабілася сорамна і стала шкада дубкоў, якіх пагубіў нізавошта.

IV

Перад тым, як ісці ў армію, я пасадзіў рабіну.

Навучаны вопытам з маліннікам і дубкамі, гэтым разам я быў разумнейшы і хітрэйшы. Я выбраў месца ў самым глухім, зарослым крапівою кутку за дрывотняю. Тут няма высакавольтнай лініі. Сюды не дабіраецца каса. Грады далёка, і маё дрэўца не зможа дацягнуцца туды каранямі. Нікому і нічому рабінка не будзе тут замінаць.

У войску я калі-нікалі ўспамінаў той глухі куток двара, рабіну, і тады мне неяк цяплей рабілася на душы і пачынала здавацца, што гэта не дрэўца, а дзяўчына падрастае там і чакае мяне...

I вось я вярнуўся. I пайшоў глянуць у той куток. I ўбачыў, што мая рабіна — не выцягнутае, не стройнае дрэўца, як уяўлялася мне ў войску, а хваравіты, пахілены набок дубец, амаль не падрослы. Блізка была дрывотня, пасля дажджоў вада сцякала з даху і падмывала з аднаго боку дзёран, пахіляючы рабінку, не даючы ёй умацавацца. Я выраўняў яе і прывязаў мяккай вяровачкай да плота.

З тых часоў кожны раз, прыязджаючы з горада, я найперш ішоў вітацца са сваім дрэвам, каб пагладзіць яго па ствале, абламаць ці абрэзаць сухія галінкі.

Дрэўца расло, ствол таўсцеў, галіны выцягваліся ўверх і ўбакі. I ўсё ж яно хварэла. Нешта яму шкодзіла тут. Лісцікі былі рэдкія, маленькія і рана пачыналі жаўцець і асыпацца. Пладоў рабіна таксама не давала — нейкія дробныя, ссохлыя зялёныя шарыкі, якія асыпаліся разам з лісцем.

Усё адно я палюбіў гэты куток двара і гэтае дрэўца, што па маёй волі стала нешчаслівым. Калі яно загіне, я зноў буду вінаваты.

Тут ляжала калодка, на якой калолі дровы. Я садзіўся на яе, глядзеў на рабінку, курыў, думаў. Калі-нікалі з вуліцы да плота падкульгваў пастарэлы дзядзька Ігнат; мы размаўлялі, прычым дзядзька пазіраў на рабіну з асуджэннем. Відаць, шкадаваў, што ўжо не мае ўлады ды і сілы, каб вырваць, як дубкі некалі, ці ссячы гэтае пустое, непатрэбнае, на яго думку, дрэва.

Аднойчы, у пачатку гэтага лета, прыехаўшы чарговы раз у вёску і падыходзячы да сваёй хаты, я не ўбачыў над плотам знаёмых галін з рэдкімі лісцікамі. Дрэва сіратліва ляжала на зямлі, вывернутае, з кавалкам дзёрну на каранях. Як расказала маці, нядаўна быў страшэнны вецер — «цэлы буран!», паваліла плот, ён упаў на рабіну, вывернуў яе з зямлі. Плот паправілі, а дрэўца — каму яно трэба?..

Балюча было глядзець. «Вось яшчэ адна смерць істоты, што нарадзілася пазней за мяне, а памерла раней», — падумалася мне.

V

У канцы лета я зноў наведаўся ў вёску, проста так, напярод сумуючы, падаўся ў свой куток двара і ахнуў. Я не паверыў сваім вачам.

Рабіна мая ляжала, як і ляжала, на зямлі. Але яна была ўся чырвоная, уся — на кожнай галінцы — абсыпаная гронкамі буйных, яркіх, сакавітых нават на выгляд ягад. На ёй не было ніводнага лісціка. Усе сокі, што змагла выцягнуць з таго кавалка дзёрну каля каранёў і сама з сябе, ахвяруючы лісцем, рабіна пусціла на ягады.

Яна ляжала — чырвоная на маладой атаве — і свяцілася затоеным гонарам, што выжыла, што змагла ўрэшце даць багаты плод — усё, што яна магла даць; і глядзела на мяне з лёгкім дакорам: чаму не паверыў ёй, нашто пахаваў раней часу?..

Я падчысціў, паглыбіў рыдлёўкай старую яму. Паклаў на дно гліны, гною. Падняў сваё дрэва, устанавіў і зноў падвязаў яго да плота. Прынёс два вядры вады і паліў.

I цяпер я чамусьці ўпэўнены, што мая рабіна выжыве. Прымецца зноў, і будзе жыць да таго часу, пакуль будзе ведаць, што ў свеце ёсць хоць адзін чалавек, каму яна патрэбна, які хоць зрэдку ўспамінае і клапоціцца пра яе, для каго ёй варта жыць.

1 ... 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)