Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » У сьвятле гістарычных фактаў
У сьвятле гістарычных фактаў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

У сьвятле гістарычных фактаў

Электронная книга - «У сьвятле гістарычных фактаў». Краткое содержание книги:

Згаданая брашура прафэсара Абэцэдарскага як быццам ськіраваная супраць «вымыслаў беларускіх буржуазных нацыяналістых» у абліччы сучасных «наймітаў амэрыканскіх і заходнягерманскіх імпэрыялістых». Між іншым, у якасьці «цяжкога аргумэнту» гэтая дый яшчэ больш красачная тэрміналёгія ўсюды аздабляе й даіпаўняе зьмест брашуры Абэцэдарекага. Яна — звычайны набытак гэтак зваінага «савецкага гуманізму», што пачатак свой бярэ ў... сівой даўнасьці. Калісьці падобная тэрміналёгія прыаэдабляла ведамыя «опусы» й «пасланьні» Івана Грознага, ласьля асабліва маланкай біла, напрыклад, польскую іпалітычную эміградыю XIX стагодзьдзя дый уцекачоў з самое матушки России» — прыкладам, Герцана, Агарова, Бакуніна, Пляханава. Найбольш яна расквітнела ў вельмі цьвяцістай мове «великого» Леніна, «бацькі народаў» Сталіна ды ўсьцяж красуе ў дачьшеньні да сучасных «антисоветско-антиленинских» плыняў: «маоізму», «тытаізму», чэхаславацкіх «зраднікаў» і г. д. Таму падобнай тэрміналёгіяй ня трэба праймацца.
1 ... 69 70 71 72 73 74 75 76 77 ... 84
Перейти на страницу:

У сваёй кроніцы Стрыйкоўскі пісаў, што ў адной старой драўлянай царкве Віцебску ў 1573 годзе ён сам аглядаў партрэт на ўвесь рост Альгерда і ягонае жонкі Ўльляны. Партрэт Альгердавага сына Лінгвена-Сямёна з жонкай Сонькай яшчэ ў канцы ХІХ стагодзьдзя захоўваўся ў Ануфрыеўскім манастыры каля Амсьціслава, а партрэты слуцкага князя Сямёна Аляксандравіча й ягонае жонкі Анастасі калісьці віселі ў Траецкай царкве ў Слуцку. У згаданай калекцыі Радзівілаў быў таксама партрэт апошняга зь цьверскіх князёў - князя Міхала Барысавіча, што ў 1485 годзе змушаны быў асесьці ў Вялікім Княстве Літоўскім. Дарэчы, пра партрэты ды іншыя жанры малярства шмат згадваецца ў гэтак званых спадчыных актах, а партрэтаў вялікіх князёў, князёў Радзівілаў, Сапегаў ды іншых шмат захавалася. Гэта значыць, што ў нашай краіне ня толькі йснавала іканапіснае мастацтва, але тут быў разьвіты, прыкладам, партрэтны жанр, які сваім парадкам сябраваў з тымі ж іконамі ў цэрквах. Наагул жа некаторыя цэрквы й касьцёлы захавалі фрэскавыя росьпісы з простага сьвецкага жыцьця.

Як вынікае, пры ацэнцы культурных здабыткаў і выяўленьні тых ці іншых ўплываў ніяк не выпадае абмяжоўвацца толькі іконамі. Дарэчы, у часе вайны 1654-1667 гадоў у Маскву з Вялікага Княства вывозіліся майстры-«иконописцы», якія, магчыма, цаніліся больш, чым «іконы маскоўскае работы», што тым ці іншым шляхам траплялі ў Княства. А чым славяцца Васкрасенскі манастыр на рацэ Істры, царскі Каломенскі палац, іканастас Смаленскага сабору маскоўскага Новадзявочага манастыра дый іншыя, аздобленыя беларускімі майстрамі, тады ж вывезенымі ў Маскву?

Да нейкіх культурных пазычаньняў ці ўплываў нельга аднесьці і вываз з Маскоўшчыны ў Вялікае Княства «рукапісных кнігаў». Асабліва ў другой палове ХV стагодзьдзя рукапісныя кнігі таксама вывозіліся з Княства ў Маскоўшчыну, у сувязі з чым тут тады й пачала пашырацца «ересь жидовствующих». Пасьля ўпадку Канстантынопаля й заняцьця туркамі Балканаў адсюль прыехала ў Маскву шмат манахаў, якія й прывезьлі з сабою вялікую колькасьць рукапісных царкоўных і сьвецкіх кнігаў. Гэта, як ведама, спрычынілася да таго, што тагачасная расейская літаратурная мова перажыла гэтак званы «другі паўднёваславянскі ўплыў», г.зн. пазычыла шмат элемэнтаў з баўгарскае мовы. Такіх рукапісных кнігаў шмат прывёз з сабой і Максім Грэк, які спецыяльна быў запрошаны ў Маскву, каб тут выправіць тэксты царкоўна-літургічнае літаратуры. Гэтым наплывам у Маскоўшчыну рукапісных кнігаў мог і тлумачыцца вываз адсюль у Вялікае Княства тых ці іншых неабходных рукапісаў, што аднак нічога супольнага ня мела з «культурнымі запазычаньнямі».

Нядаўна выдадзеныя ў БССР зборнік «450 год беларускага кнігадрукавання» й двутомавая «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры» істотна дапоўнілі нашыя ўяўленьні пра культурны працэс эпохі Вялікага Княства Літоўскага. Але гэта толькі пачатак вывучэньня нашае культурнае спадчыны, бо ў гэтай галіне зроблена яшчэ занадта мала. Не дасьледваная нават тая багатая кніжная прадукцыя, што выпускалася шмат якімі друкарнямі на тэрыторыі Беларусі; не напісаная сэрыя навуковых біяграфіяў хоць бы найвыдатнейшых нашых гуманістаў і асьветнікаў; некранутым дзірваном ляжаць малярства, архітэктура і г.д. З гэтага гледзішча запраўды навінкай ёсьць зьяўленьне манаграфіі С.Падокшына пра рэфармацыйныя рухі ў Вялікім Княстве, што выйшла ў Менску ў 1970 годзе[132]. Да нас яна яшчэ не дайшла, але думаецца, што гэтае дасьледваньне шмат у чым дапоўніць і выправіць працы на гэтую тэму польскіх ды іншых гісторыкаў[133].

Абэцэдарскі схіляе галаву перад нашымі гуманістымі й асьветнікамі - Ф.Скарынам, С.Будным, В.Цяпінскім, С. і Л.Зізанямі (Кукалямі), М.Сматрыцкім, хоць, праўда, крыху далей у сваёй брашуры ён падкрэсьлівае, быццам іхная дзейнасьць кіравалася супраць «заходняга ўплыву, звязанага з каталіцкай агрэсіяй». Нібы канстатуючы гэтакі факт, Абэцэдарскі нават не пацікавіўся, чаму, прыкладам, Ф.Скарына - гэты «барацьбіт супраць заходняга ўплыву і каталіцкае агрэсіі» - не перабраўся ў гэтак званую «праваслаўна-артадаксальную» Маскоўшчыну, але выехаў у каталіцкую Чэхію ды стаў там садоўнікам-батанікам «рэакцыянера» Фэрдынанда І. Вынікае, што Скарына безь якое-колечы дапамогі Абэцэдарскіх сам мог адрозьніць зерне гуманізму й навукі як ад тае каталіцкае агрэсіі, гэтак і ад праваслаўна-артадаксальнага абскурантызму. Дарэчы, за свой «Катэхізіс» Сьцяпан Зізані нават у Вялікім Княстве быў адлучаны ад праваслаўнае царквы, а такі ж «Катэхізіс» Лаўрэна Зізаняга быў прызнаны «еретическим» у Маскве. Што ж да Сматрыцкага - гэтага выдатнага палеміста супраць царкоўнае вуніі й вуніятаў, - дык пад канец свайго жыцьця і ён адыйшоў ад праваслаўя ды быў нават Полацкім вуніяцкім біскупам.

1 ... 69 70 71 72 73 74 75 76 77 ... 84
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)