Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » У сьвятле гістарычных фактаў
У сьвятле гістарычных фактаў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

У сьвятле гістарычных фактаў

Электронная книга - «У сьвятле гістарычных фактаў». Краткое содержание книги:

Згаданая брашура прафэсара Абэцэдарскага як быццам ськіраваная супраць «вымыслаў беларускіх буржуазных нацыяналістых» у абліччы сучасных «наймітаў амэрыканскіх і заходнягерманскіх імпэрыялістых». Між іншым, у якасьці «цяжкога аргумэнту» гэтая дый яшчэ больш красачная тэрміналёгія ўсюды аздабляе й даіпаўняе зьмест брашуры Абэцэдарекага. Яна — звычайны набытак гэтак зваінага «савецкага гуманізму», што пачатак свой бярэ ў... сівой даўнасьці. Калісьці падобная тэрміналёгія прыаэдабляла ведамыя «опусы» й «пасланьні» Івана Грознага, ласьля асабліва маланкай біла, напрыклад, польскую іпалітычную эміградыю XIX стагодзьдзя дый уцекачоў з самое матушки России» — прыкладам, Герцана, Агарова, Бакуніна, Пляханава. Найбольш яна расквітнела ў вельмі цьвяцістай мове «великого» Леніна, «бацькі народаў» Сталіна ды ўсьцяж красуе ў дачьшеньні да сучасных «антисоветско-антиленинских» плыняў: «маоізму», «тытаізму», чэхаславацкіх «зраднікаў» і г. д. Таму падобнай тэрміналёгіяй ня трэба праймацца.
1 ... 65 66 67 68 69 70 71 72 73 ... 84
Перейти на страницу:

Дарэчы, не магло быць «освобождением» і выяўленьнем гэтак званага «прамаскоўскага патрыятызму» ў асяродзьдзі беларускага народу тое руйнаваньне гарадоў і «поклонение под мечь», чым праславілася вайна 1654-1667 гадоў. Прыкладам, калі Віцебск нарэшце быў вызвалены, дык ён дастаўся войску Рэчы Паслалітай зусім зруйнаваны й бадай пусты, і дастаўся ён гэткі ня ў выніку крывавае бітвы пры ягоным вызваленьні, але з прычыны таго агульнага «маскоўскага пагрому», што адбыўся ў гады ягонае акупацыі[126].

У зборніку дакумэнтаў «Русско-белорусские связи» сам Абэцэдарскі зьмясьціў шмат актаў 1654-1667 гадоў. Усе яны маскоўскага паходжаньня. Аднак Абэцэдарскі так і не дагледзеў, што ў актах гэных усе беларусы, якія трапілі ў Маскоўшчыну дабраахвотна й недабраахвотна, называліся проста чужынцамі, як, прыкладам, у выпадку палякоў, немцаў і да т.п. Як жа гэтых «чужынцаў» можна зьвязаць з гэтак званым «рускім патрыятызмам» жыхарства Вялікага Княства таго часу, з «вызваленьнем кроўных братоў» і зь іншай фантазіяй самога Абэцэдарскага?

У гэтым зборніку, між іншымі цікавымі дакумэнтамі, Абэцэдарскі чамусьці зьмясьціў адзін-адзінюсенькі акт, які асьвятляе праблему, як маскоўскія акупанты забясьпечваліся ў Княстве таннай нявольніцкай сілай. Акт гэты носіць назоў: «Выпись из полонянишних книг Холопьего приказа о белорусах, оставшихся жить у Б.И.Троекурова»[127]. Акт датаваны 12 сакавіком 1658 г., г.зн. часам, калі Маскоўшчына была яшчэ ўпэўненая ў замацаваньні за сабой Вялікага Княства Літоўскага. Згаданы ў ім князь Барыс Траекураў быў адным з тысячаў тых маскоўскіх вяльможаў, якім дазвалялася рабіць у нашай краіне тое, што ім жадалася. У акце паведамляецца пра вываз Траекуравам 30 асобаў, пераважна ад 13 да 20 гадоў. Гэта былі людзі, «полоненые людьми окольничего князя Бориса Ивановича Троекурова». Яны паходзілі з усіх куткоў Беларусі ды былі пераважна дзецьмі вольных гараджанаў. У акце сьцьвярджаецца, што паводле апытаньня ўсе яны адмовіліся вярнуцца дадому і «аднадумна» выказалі жаданьне застацца «холопами» князя Траекурава. Зразумела, у тым часе не было розных камісіяў Арганізацыі Задзіночаных Нацыяў, якія маглі б праверыць гэтае іхнае «жаданьне», а таму найбольш праўдападобна, што дадзенае «жаданьне» было воляй «Холопьего приказа» й самога князя Траекурава. Бо цяжка дапусьціць, каб калісьці вольныя гараджане дабраахвотна маглі згадзіцца накінуць на сябе путы «халопства». Дарэчы, у часе незакончанае вайны не магло, здаецца, быць і гаворкі пра якую-колечы рэпатрыяцыю.

Як вынікае, гэты дый іншыя падобныя прыклады Абэцэдарскі абагульняе ў цэлую канцэпцыю пра тое, што жыхарства Вялікага Княства Літоўскага, тым ці іншым шляхам трапіўшы ў Маскоўшчыну, з гэтак званых «патрыятычных пачуцьцяў» катэгарычна адмаўлялася вярнуцца назад і згаджалася там застацца «холопами», чым зноў злучыць сваю долю зь «бяспраўным» станам на сваёй радзіме.

Князь Траекураў, зразумела, ня быў адзіным, хто вывозіў з Княства «полоненых». Колькасьць гэтых трэба памножыць яшчэ на тысячы падобных Траекуравых. Калі ж вайна 1654-1667 гадоў пачала хіліцца на карысьць Рэчы Паспалітай, і Маскоўшчына змушаная была адступаць, узмацніўся і вываз беларускага жыхарства ў Маскоўшчыну. Як будзе відаць далей, карыстаючы з абставінаў вайны, сялянства Маскоўшчыны масава ўцякала тым часам на прасторы Сібіры й на поўдзень да данскога казацтва, і маскоўскае дваранства разам з манастырамі імкнулася папоўніць гэтыя страты за кошт вывазу ў Маскоўшчыну беларускага сялянства. Зразумела, нейкая частка беларускага жыхарства дабраахвотна эмігравала ў Маскоўшчыну. Да ліку гэтых дабраахвотнікаў маглі належаць і сяляне, што прынаджваліся надаваньнем розных палёгкаў, а таксама майстры розных галінаў, якія часамі вербаваліся ў Вялікім Княстве. Не забывайма, што тады ў краіне панавалі разруха, галадоўля й эпідэміі, якія змушалі жыхарства шукаць паратунку ў суседніх краёх.

1 ... 65 66 67 68 69 70 71 72 73 ... 84
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)