Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Стэфанія - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Стэфанія

Электронная книга - «Стэфанія». Краткое содержание книги:

Народную артыстку Стэфанію Міхайлаўну Станюту ведаюць і любяць не толькі ў нашай рэспублщы, але і за яе межамі. Яна адна са старэйшых майстроў сцэны Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. За яе плячамі дзесяткі сыграных роляў у тэатры і кіно. Агромністы сцэнічны вопыт, доўгае, цікава пражытае жыццё. Якім яно было? Чым насычанае? Што хвалюе актрысу сягоння? Што засталося няспраўджаным, як міраж? Аб гэтым і шмат іншым расказаае ў невялікіх зарысоўках і дыялогах з маці пісьменнік Аляксандр Станюта.
1 ... 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74
Перейти на страницу:

Hi пра снежкі, якія ляпіў у двары ля павеці ў адлігу, а пасля марозіў, і якімі аднойчы «абстраляў»-такі з палісадніка вялікі, мякка-вуркатлівы чорны «хорх», адкуль толькі паглядзеў на мяне, прамільгнуўшы, заклапочаны нечым зусім іншым, пажылы гарбаносы твар пад высокай фуражкай з арлом.

I ні пра тое, як уранку мы падкраліся да нерухома ляжачага на замёрзлых памыях нямецкага салдата і ляп­нулі па ягонай касцы самапалам, каб лічыць, што гэта ўсё ж мы забілі яго, калі ён толькі сапраўды мёртвы, а не п’яны.

Нарэшце, я проста не змог бы як след расказаць пра той вечар, калі нямецкі патруль, заўважыўшы шчыліну святла ў заштораных вокнах, прастрачыў з аўтамата нашу кватэру з вуліцы, і некалькі куль прайшлі паміж намі, нікога не зачапіўшы, калі мы ўсе былі ў адным малюпасенькім пакойчыку, — дзіркі потым знайшлі ў шпалерах і ў чорным крузе рэпрадуктара.

Не, хутчэй за ўсё нічога з гэтага я маці не расказваў, калі яна толькі прыехала, ўсё гэта неяк забылася на час. I страх начных бамбёжак, цяжкі, быццам камень у жываце, які паўтараўся і ўдзень, як толькі пачыналі страляць нямецкія зеніткі са сваіх гнёздаў на дахах універсітэцкага гарадка. I наадварот, асляпляльныя ночы тых налётаў нашых бамбардзіроўшчыкаў, калі яны не білі ўсляпую, а спярша «вешалі ліхтары» на парашутах, каб пацэліць у станцыю, — і ўсе ў двары стаялі і радаваліся, не баючыся блізкіх выбухаў. Даўжэзныя промні нямецкіх пражэктараў, быццам хадулі веліканаў, хісталіся ў небе, а то калі і лавілі, трымалі і вялі ў сваім скрыжаванні цацачны срэбралітны сілуэт самалёта, які абступалі белыя воблачкі зенітных разрываў. I тое, як тыдні праз тры пасля вызвалення горада немцы прыляцелі бамбіць яго, і раніцай на траве пад плотам ляжалі з глінай у вачах і роце браты Ушпянскія, з якімі мы разам гулялі ў апошні вечар.

Не расказваў ёй і другога. Напрыклад, таго, як быў уражаны, зайшоўшы з ёю днём у тэатр і ўбачыўшы за цёмным правалам пустой залы ярка асветленую знізу («рампай» — даведаўся пасля) чырвоную аксамітную за­слону, што ўздымалася, як сцяна трохпавярховага дома. Штосьці было ў ёй здзіўляючае, абсалютна непадобнае да ўсяго таго, што бачыў я раней ў горадзе, у дамах людзей.

I вось цяпер, ужо ў зусім іншым сваім жыцці, калі заходжу ў тэатр днём, падступаецца тое ж самае пачуццё амаль што дзіцячага здзіўлення і чагосьці ўтульна-звыклага, заўсёднага, твайго — хвалюючага і супакойлівага ў адзін і той жа час. Пустыя калідоры з дывановымі дарожкамі, са знаёмымі партрэтамі, асветленая сярод змроку сцэна, дзе ў промнях сафітаў ставяць дэкарацыі да вячэрняга спектакля ці рэпеціруюць... Я падымуся на галёрку, сяду там і буду глядзець уніз, у залу — там зараз пуста і ніхто не пабачыць і ніколі не даведаецца, што гэта раптам прыйшло мне ў галаву і навошта. Спушчуся ўніз, прысяду ў апошнім радзе цёмнага партэра і, можа, зайду у гасцявую ложу, калі тая адчынена... Калісьці мы сядзелі ў такой ложы MXАТа, маці ўзяла мяне на спектакль «Тры сястры». I зараз яшчэ помніцца — не, не спектакль, а толькі ягонае святло і колер, фарбы, штосьці празрыстае, як бы ў лёгкай смузе, тонкае і крохкае. I яшчэ адчуванне, што тэатр, тое, што адбываецца на сцэне, — гэта такое дадатковае, ці што, жыццё, якое ідзе заўсёды, усюды і іншым разам дае сябе пабачыць і пачуць усім.

Але — далей, далей. Ужо недзе там, вельмі далёка ад нас, зараз пачынае запаўняцца зала «Камедзі Франсэз» у Парыжы, запальваецца крышталёвы агонь у люстрах прыгажэйшых тэатральных будынкаў у Львове, Адэсе і Вене, узведзеных, як кажуць, па аднаму архітэктурнаму праекту, ужо звыкла асвятляецца фасад Марыінскага тэатра ў Санкт-Пецярбургу і загараюцца агні ля пад’ездаў лонданскага «Ковэнт-гардэна», — хай сабе! Гэта цудоўна, і хай усё і ўсюды ідзе так, як і заўсёды. Хай зноў уздымаецца заслона Каралеўскага Шэкспіраўскага тэ­атра. Але тут, у Мінску, у знаёмым з дзяцінства тэатры імя Янкі Купалы я зноў падымуся наверх, у бельэтаж, зайду ў ложу асвятляльніка з наведзенымі ўніз, на сцэну (на «акно сцэны» — абавязкова паправіць маці), яшчэ не ўключанымі пражэктарамі.

Дзе тыя людзі, што прыйдуць сюды ўвечары, каб слухаць галасы, знаёмыя мне дзесяцігоддзямі і ўсё жыццё? Хто яны, гэтыя людзі, што яны — а ці так ужо гэта ўсё важна? Сёння — яны, учора — другія, заўтра — трэція. Важна, што так — заўсёды і здаўна.

Прынамсі, я абсалютна дакладна ведаю, што гэта існавала — і прыблізна таксама, вось галоўнае — ужо тады, калі я сябе яшчэ не усведамляў. Тады ў гэтай сярэдняй ложы бельэтажа, куды я зараз уваходжу і, сам не ведаючы нашто, саджуся ў крэсла ў змроку і глухой цішыні спусцелага тэатра, — тады ў гэтай ложы, прыведзены бабуляй на дзённы спектакль, а можа, рэпетыцыю Мальеравага «Скупога», я ўбачыў на сцэне, як нехта ў буклях, панчохах і чаравіках з пражкамі паляпаў гітарай па сагнутай спіне старога ў камзоле, што зайшоўся у кашлі, а потым — як у нязвыкла доўгім нейкім адзенні выйшла жанчына, у якой я імгненна і беспамылкова пазнаў усё, што мне толькі і трэба было пазнаць і зразумець тады тут, у тэатры, — і адразу ж закрычаў на ўсю залу:

1 ... 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)