Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Стэфанія - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Стэфанія

Электронная книга - «Стэфанія». Краткое содержание книги:

Народную артыстку Стэфанію Міхайлаўну Станюту ведаюць і любяць не толькі ў нашай рэспублщы, але і за яе межамі. Яна адна са старэйшых майстроў сцэны Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. За яе плячамі дзесяткі сыграных роляў у тэатры і кіно. Агромністы сцэнічны вопыт, доўгае, цікава пражытае жыццё. Якім яно было? Чым насычанае? Што хвалюе актрысу сягоння? Што засталося няспраўджаным, як міраж? Аб гэтым і шмат іншым расказаае ў невялікіх зарысоўках і дыялогах з маці пісьменнік Аляксандр Станюта.
1 ... 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74
Перейти на страницу:

— I мела рацыю.

— Вядома! А які поспех быў тады ў нашай «Дурной для іншых, разумнай для сябе»! Семнаццатае стагоддзе, плашчы, трыко і шпагі. А ішла вайна... Жылі ў Юртачным завулку, побач з артылерыйскім вучылішчам, выступалі з канцэртамі ў шпіталі сярод параненых. Я чытала, памятаю, нейкую вершаваную інтэрмедыю з газеты: выйшла – а перада мною быццам белая сцяна з марлі, усцяж павязкі, бінты, гіпс. Збілася, забылася пра нешта, усё адно крычалі; «Брава!». Мы куплялі бінты ў горадзе і шылі з іх фіранкі, «капы», распускалі на ніткі. Дома на сцяне вісела карта, мы пазначалі на ёй, як адступае наша армія. Рэпрадуктар гаварыў: «После тяжелых, про­должительных боев нашими войсками оставлены...» I мы маўчалі. Тры гады не ведалі — ці цэлыя вы яшчэ ў Мінску?

У сорак трэцім, калі не памыляюся, партызаны неяк пераправілі з Мінска на Вялікую зямлю жонку кампазітара Любана. Яна расказала, што бачыла ў горадзе цябе, бабулю, майго бацьку, — і гэта дайшло да нас. Але ж было тое колькі месяцаў таму, а што потым? На сваёй карце мы ўтыкалі шпількі ўсё далей і далей у правы бок. Адзін Сцяпан Сцяпанавіч Бірыла крычаў на нас, пырскаючы слінаю: «Гэта цудоўна! Вы ж нічога не разумееце! Чым глыбей немцы залезуць, тым горш для іх. Гэта пагібель іхняя, пабачыце!»

— Гэта ён такім стратэгам стаў, прачытаўшы «Вайну і мір».

— Напэўна. А потым і сапраўды пачалося: вызвалілі, вызвалілі!.. Мы былі ў Юрзе, ігралі там для курсантаў артылерыйскага вучылішча, у іхнім летнім лагеры. Раптам даведаліся, што вызвалілі Мінск. Мы так закрычалі ад радасці, што выскачыў у двор начальнік вучылішча Іваноў — ён не чуў радыё і нічога не разумеў. Мы сталі ірвацца дадому.

— Ты гаварыла, што аднойчы з франтавой акцерскай брыгадай вы ўжо трапілі было на Беларусь.

— Пад Гомель, у Нова-Беліцу. Спаць клаліся на падлозе ў клубе фабрыкі запалак «Везувій». Нашы Валянцін Краўцоў і Зінаіда Скачкоўская засталіся працаваць на мясцовым радыё, каб хутчэй дабрацца да Мінска, калі яго вызваляць. А мы паехалі назад, у Томск. Быць так блізка і не пабачыць вас, не даведацца хоць пра што-небудзь!.. У той сваёй вандроўцы мы выступалі ў войсках Ракасоўскага. Ён з жонкай глядзеў у нас «Прымакоў» — ім не зусім спадабаўся спектакль сваёй, як мы даведаліся, «мужыцкай фрывольнасцю». Але вячэру далі ў наш гонар выдатную — усякая радасць на вайне была радасцю ў сто разоў большай.

Ох, Божа мой, чаго толькі за вайну не было! Страшна падумаць — я ж была аднойчы нават паляўнічым сабакам, сапраўдным: кідалася ў туфлях, панчохах за падстрэленымі на паляванні качкамі: яны яшчэ трапечуцца, а я іх галовамі — аб свой абцас. I гэта я, такая жаллівая, што ў дзяцінстве не магла есці зарэзаную мамай курыцу. Але, разумееш, тут было пачуццё: гэта — мяса, ежа, а галоўнае — для адзінокай інтэлігентнай сям’і, з якой я зблізілася і якая проста не здолее выжыць у тых умовах, калі ёй не дапамагаць. А яшчэ я была вавёркай: спрытна караскалася на вялікія кедры з доўгай палкаю, збівала шышкі з арэхамі... I цудам засталася я жывой, калі дадому ехалі з тэатрам у Мінск — можа, я зрабіла ў той момант нейкі гімнастычны трук у вагоне...

— Калі было крушэнне?

— Так. Мы едзем, ноч, а я не засынаю. Канстанцін Быліч намерыўся быў змяняцца са мною месцамі, але чамусьці не прыйшоў. Томск ужо застаўся далёка ззаду, праехалі і Омск. Гляджу ў акно з верхняй полкі і думаю — гэта запомнілася на ўсё жыццё: як цёмна, страшна, як даверліва сядзяць людзі ў цягніку, і ўсё залежыць ад машыніста, і якім жа ён павінен быць уважлівым, асцярожаным... I раптам быццам па бясконцых сутыках рэек вагон пайшоў, а тэта ён — ужо па шпалах; i тут затрашчала ўсё, загрукатала, моцна нахілілася і перавярнулася. Я чую жудасны крык жонкі Глебава: «Глена!» А Глена, дачка іхняя, вылецела ў разбітае акно, у той бок, куды лёг вагон... У мяне пад нагамі — асколкі разбітага шкла, мокрая трава...

Дзевяць трупаў мы пакінулі там, каля Омска. Апроч дачкі Глебавых загінулі яшчэ Маргарыта Шашалевіч, Ігар Счансновіч, Быліч, які так і не змяняўся са мной месцам і таксама вылецеў у акно, пад сцяну вагона, што паваліўся... Яшчэ Барыс Аляксеенка, малады, прыгожы: ён і Быліч у нашай трупе былі па амплуа галоўнымі героямі...

Нарэшце, быццам з неахвотай, развіднела. Восень. Стаю каля агню, белыя мухі ўжо лётаюць, а зубы так ляскаюць, што баляць сківіцы — гэта нервовае нешта пачалося. Вагон наш, што сышоў з рэек і паваліўся, быў першы з тых, якія адчапіліся. За ім другія грувасціліся адно на аднаго. I там, у тую шэрую раніцу, я бачыла шмат чагосьці ружовага здалёк. А гэта быў колер бялізны і крыві: загінула зашмат салдат, маладых афіцэраў.

1 ... 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)