Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Культурология » Архіпелаг Беларусь
Архіпелаг Беларусь - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Архіпелаг Беларусь

Электронная книга - «Архіпелаг Беларусь». Краткое содержание книги:

Кнігу складаюць дыялогі, фрагменты гутарак, дыскусій ды палемік, у якіх аўтар прымаў удзел пачынаючы з 1994 г. У кнізе пяць раздзелаў, матэрыялы згрупаваны па тэмах, а не па датах, калі адбыліся размовы. І таму, калі ў адным інтэрв'ю былі пытанні пра літаратуру, пра філасофію, пра палітыку, пра Беларусь, пра штосьці яшчэ, дык у кнізе яны разнесеныя па розных раздзелах. Першапачаткова выдавецтва хацела назваць кнігу Гутаркі з Акудовічам, але сам аўтар выказаў нязгоду, бо палічыў такую назву нясціплай. «Працуючы над укладаннем кнігі, я заўважыў, што цяпер маю іншае вока, іншы стыль мыслення, пагатоў, што ўсё прамаўлялася не ў часы Савецкага саюзу, а цяпер, калі ўсё змяняецца ўвесь час, не кажучы ўжо пра маю асобу. Нейкія моманты, якія трапна гучалі ў час прамаўлення, сёння не выглядаюць такімі трапнымі, але ў кнізе змешчаныя не цэлыя інтэрвію, а найбольш важныя фрагменты.» - зазначае Валянцін Акудовіч. Кніга разлічаная на тых, хто ўласнаруч будуе Беларусь.
1 ... 68 69 70 71 72 73 74 75 76 ... 84
Перейти на страницу:

«nihil»: Вынікае, што для вас рух у бок прасторы Няма, да сутнасцi нiгiлiзму, — усяго толькi пэўная форма турызму.

— Зусiм верагодна, што гэта насамрэч так. Месiя iдзе на гару Сінай, каб адтуль аб’явiць свету пра здабытую Iсцiну, а турыст падымаецца тым самым шляхам, каб толькi сказаць самому сабе: я тут быў. Тое самае i з Няма. Магчыма, маё захапленне гэтым феноменам i не мае нiчога iншага на мэце, акрамя таго, што аднойчы мне хацелася б сказаць сабе: я там быў! Пэўна ж не выпадкова я чвэрць стагодздзя займаўся спартовым турызмам, у якiм найвялiкай звабай было прайсцi па тых мясцiнах (перавалах, вяршынах, пустках), па якiх да цябе не ступала нага чалавека.

«nihil»: Якiя постацi з традыцыi беларускага мыслення маглi б знайсцi месца ў гэтай анталогii? Найбліжэйшым да вашага мыслення падаецца атэiстычны філасофскі тэракт Казiмiра Лышчынскага, аднаго з першых вялiкiх нiгiлiстаў Еўропы. Трактат «Пра неiснаванне Бога» ўжо сваёй назвай сугучны вашым «Дыялогам з Богам». Цi з’яўляецца Казiмiр Лышчынскі заснавальнiкам традыцыi беларускага нiгiлiзму?

— Анталогiя нiгiлiзму бачыцца мне своеасаблiвым тунелем пад акiянам Ёсць, спраектаваным пракласцi (цi хаця б прамаркiраваць) праход ад выспы экзістэнцыйнага «мяне няма» да мацерыка анталагiчнага Няма. I таму, як пакуль уяўляецца, вектар гэтага праекта не будзе скiраваны на ўласна «нiгiлiстычныя» тэксты, на тэксты адмаўлення, як прэзумпцыi. Але нiгiлiстычнаму трактату Казiмiра Лышчынскага месца ў анталогii абавязкова знойдзецца, бо гэта падзея не прафаннага, а сакральнага нiгiлiзму, якi адсоўвае ў бок Бацьку ўсiх сімулякраў (Бога), каб Той не засціў вiдарыс Няма…

На вялiкi жаль, ад гераiчнага трактата Казiмiра Лышчынскага ацалелi адно ўрыўкi i таму мне цяжка меркаваць пра падабенствы ягонага супрацiву «хiмеры» (К. Л.) Бога i майго кулачнага бою з ценем Слова. Дый увогуле, я тут хацеў бы пазбегнуць усялякiх параўнанняў, бо лiчу атэiстычны iмператыў Казiмiра Лышчынскага адной з самых буйных iнтэлектуальных (i этычных) iнiцыятываў еўрапейскага нiгiлiзму, якая заўважна вылучалася з шматлiкiх гарэзіяў i атэiстычных авантураў як папярэднiх, гэтак i наступных эпохаў — да з’яўлення Нiцшэ. Пра надзвычайную nihil-актуальнасць гэтага тэксту сведчыць i лёс ягонага аўтара, якому ў 1689 годзе на Старым рынку Варшавы спачатку адсеклi галаву, а затым цела спалiлi на вогнiшчы.

Дарэчы, падвалiны нiгiлiзму закладвалiся якраз у дыскурсе атэiзму (Казімiр Лышчынскi быў пакараны менавiта за атэiзм), i гэта зусiм натуральна, бо сутва нiгiлiзму палягае ў пераадоленнi ўсяго, што канстатуе Ёсць, а гэта значыць i Бога (i найперш Бога), як вялiкага каланiзатара адначасна дзвюх прасторавых татальнасцяў: iманэнтнай i трансцэндэнтнай. У пэўным сэнсе Бог — гэта тое самае татальнае «ёсць» Парменiда, толькi ў манiстычна тэалагiзаваным варыянце…

Але вернемся да Казiмiра Лышчынскага, з фiгурай якога мы гатовыя звязаць запачаткаванне еўрапейскага нiгiлiзму. Пэўна, кожны, хто не палянуецца, зможа ў гэтым месцы папiкнуць нас за квазiпатрыятычны валюнтарызм. Тае бяды. Давайце на некi момант унiкнем i знаку «навуковай карэктнасцi», каб заманiфеставаць прастору Беларусi як сакральны топас глабальных нiгiлiстычных падзеяў ды рушэнняў i адначасна як бацькаўшчыну Вялiкiх Нiгiлiстаў, сярод якiх я далей найперш згадаю папярэднiка Лышчынскага — Мiкалая Капернiка (iснуе версiя, што ягоныя продкi паходзiлi з нашых земляў). Гэта сёння Мiкалай Капернiк уяўляецца толькi стваральнiкам гелiацэнтрычнай сістэмы свету, насамрэч ён перадусiм быў «паўночным ветрам для спелых пладоў» (Нiцшэ), бо змог разбурыць i перайначыць тагачасную ментальную парадыгму ўсяго еўрапейскага чалавецтва. Вышэй я зусiм невыпадкова працытаваў Нiцшэ, якi па мацi паходзiў з «польскага» (як ён сам сцвярджаў) рода Нiцкi. Але няхай «польскi род» Нiцшэ нас лiшне не бянтэжыць, бо ў тую пару кожны, хто нейкiм чынам быў завязаны на Рэч Паспалiтую, лiчыў сябе палякам i таму паэт Алег Мiнкiн, узяўшы псеўданiм Хфедара Нiцкі, магчыма i не шмат памылiўся, стварыўшы алюзiю паходжання Нiцшэ з беларускiх прастораў. Беларускасць Фёдара Дастаеўскага, здаецца, няма патрэбы даводзiць, як i яго прыналежнасць да вялiкiх нiгiлiстаў — за гэта найлепей сведчыць створа-ны iм цэлы шэраг метанiгiлiстычных канцэптуальных пэрсанажаў (Стаўрогiн, Iван Карамазаў, Кiрылаў, Нячаеў, Смердзякоў…) А ёсць жа яшчэ Казiмiр Малевiч з яго дамiнантным для мастацтва ўсяго XX стагоддзя «Чорным квадратам», Iгнат Абдзiраловiч (Канчэўскi) з «лiючайся формай» i канцавым слоганам «творачы зруйнуем», дамок 1-га зьезда РСДРП, скуль разгарнулася на ўсю зямную кулю Вялiкая Рэвалюцыя, Чарнобыль, катэдж у Вiскулях, дзе быў пастаўлены крыж на апошняй у свеце Iмперыi… Урэшце, усяго нiколi не пералiчыш, але каб не выглядаць залiшне сцiплымi, не прамiнем «мяне няма» В. Акудовiча i часопiс «nihil»… Дык цi не з’яўляецца ўся гiсторыя прасторы Беларусi перманентным адмаўленнем усялякага Ёсць, своеасаблiвай лабараторыяй i адначасна палiгонам еўрапейскага нiгiлiзму i цi не варта было б нам перагледзець сваю гiсторыю ў мiнусавым злiчэннi, у злiчэннi стратаў, паразаў, нiгiлiстычных рушэнняў i канвенцыяў? Можа, калi-небудзь мы напiшам такую гiсторыю, каб прасачыць генезу нашага шляху да явы Няма, i тады ўвачавiдкi пераканаемся, якi гэта быў вялiкi i плённы шлях i ў якiм адметным топасе ён адбываўся (пра што трапна выславiўся Iгар Бабкоў: «Беларусь — гэта прастора анталагiчнага непакою»).

1 ... 68 69 70 71 72 73 74 75 76 ... 84
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)