Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Райскія яблычкі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Райскія яблычкі

Электронная книга - «Райскія яблычкі». Краткое содержание книги:

Стаўшы гродзенцам, С. Астравец ужываўся ў горад менавіта з літаратурнай мэтай, каб засвоіць яго, адчуць сябе на бруку на сваім месцы, укарэніцца, пачаць увасабляць горад у прозе. Сваё першае гродзенскае апавяданне, прысвечанае разбурэнню Фары Вітаўта, гатычнага касцёла, пачаў пісаць у начной рэдакцыі ў друкарні на Паліграфістаў пры канцы 1984-га. Аўтара цікавіць гродзенскае жыццё, яго знітаванасць з гісторыяй, вобразы яе персанажаў, найперш каралёў, у свядомасці сённяшняга жыхара. Яго цікавіць тэатр і алхімія журналісцкай працы, пішучыя машынкі і драматычныя лёсы папярэднікаў-пісьменнікаў. Некаторыя апавяданні, што ўвайшлі ў кнігу “Райскія яблычкі”, друкаваліся ў часопісе “Дзеяслоў” — “Фабрыка сфінксаў”, “Конны помнік з пап’е-машэ”, “Флот каўчэгаў”, а “Рэпрадукцыя Брэйгеля” і “Райскія яблычкі” — у літаратурна-мастацкім зборніку “Ад лідскіх муроў”. У кнізе “Кактэйль Молатава” таксама публікаваўся пачатковы варыянт апавядання “Далакопы”. Райскія яблычкі пісьменніка растуць у гродзенскім садзе, яны някідкія, іх не кожны зможа знайсці, не кожнага яны могуць зацікавіць. Але С.Астравец памятае, што яшчэ нямецкія храністы са слоў рыцараў назвалі некалі Гродна на свой лад Гартэнам або горадам-садам. Ён ведае смак райскіх яблычак і цэніць іх.
1 ... 68 69 70 71 72 73 74 75 76 ... 109
Перейти на страницу:

Апавяданне на Дзень друку

— Ну вось, што вы тут пішаце: “А найболей мне запомнілася, як нас вучылі трапнасці газетнай мовы нябожчыка-правадыра. — “Уся вашая пісаніна, гаспада, сяўружына з хрэнам, а самі вы — палітычныя прастытуткі, вы кладзецеся ў рыпучы ложак да газетных магнатаў за чачавічную поліўку!” “Інтэлігенцыя гаўно, усіх сумнеўных расстраляць к чортавай бабушцы!” Ну што гэта?

— Гэта не я, гэта ён гаворыць, вы самі мне параілі аўтарытэтнага журналіста. Ён што — мог выдумаць усё гэта? Альбо гэта — “Даражэнькі Фелікс Эдмундавіч, баюся, без вашай вэчэка нам з папамі ніяк не справіцца будзе! Паболей трэба расстрэльваць, не шкадаваць патроны, гэта — архіважна сёння!” Такога сам не прыдумаеш, па-мойму.

— Усё гэта не да месца гучыць, не па-святочнаму. Вы ж не пойдзеце ў джынсах падзёртых на школьны баль ці на вяселле? Хаця я супраць лакіравання рэчаіснасці, і часам трэба штосьці такое напісаць, што атрымае водгук у чытачоў. Ну, але ж не вашая “сяўружына з хрэнам...”

— Гэта ж дыскусійны стыль заснавальніка дня друку, які мы тут цяпер святкуем. На журфаку вывучалі.

— Можа і так, але навошта прыцягваць да гэтага увагу залішнюю? Што было, дык было. Ну, пляваўся ён ікрой чырвонай, калі яго Надзея Канстанцінаўна карміла. Ну й што? Ён жа тады ўжо з глузду з’ехаўшы быў. Ну, быў у яго трыпер нейкі і з галавой не ўсё ў парадку, але навошта ў свята пра гэта чытачам нагадваць?

— А што — у свята хопіць “чаркі і скваркі”? Дзень жа друку, вы самі прасілі, каб вуснамі нашых “акулаў пяра” расказаць пра яго, каб іхнія ўражанні, каб пачуцці, каб нічога не выдумляць.

— Але ж яны, напэўна, гаварылі, што гэта не для друку, прасілі не пісаць?

— Нічога яны не прасілі. Вы самі знаеце, што галоўнае толькі, каб нічога пра палітыку.

— Сёння ўсё палітыка: нават агуркі, калі пра іх напісаць не так як трэба — краіна агуркоў і ўсё такое. Усё гэта не бяскрыўдна, усе вашы флэш-мобы. Адкуль гэта пайшло? З Варшавы, ад “Салідарнасці” іхняй. З туалетнай паперай на шыі хадзілі перад Цэнтральным Камітэтам. Ясна: тады паперы не хапала востра, але цяпер ёсць колькі хочаш. Вось вы тут запісалі яшчэ аднаго “акулу”, а ён жа хадзіў па Савецкай, прапаноўваў кавалкі паперы туалетнай, гаворачы, што гэта замяняльнік нашых афіцыйных газет і самай буйной — “СовБез”. Начальства было вельмі незадаволена, Дар’я Макараўна з Гмаху кулаком стукала.

— Гэта ж пікет быў, накшталт флэш-мобу.

— Вось менавіта: што скажуць у ідэалагічным камітэце, калі мы яго думкі надрукуем? Альбо тут далей: “Газета павінна быць газетай, друкаваным выданнем, а не органам нейкім ці чэлясам”. Ну што гэта: якім чэлясам?

— Ну, ён жа гаворыць далей: газеты нагадваюць “давалкі”, толькі ідэалагічныя, а не валютныя, у сэнсе, — бясплатныя. Вось, гаворыць, тады казалі, што заходнія журналісты прадажныя, дык ім хоць плацілі па-сапраўднаму, а нашых выкарыстоўвалі за капейкі, сёння плоцяць паболей, але ўжо і выкарыстоўваюць па некалькі разоў, напоўніцу.

— Не, мы гэта адназначна выкрэсліваем. З развагамі “пра другое месца па старажытнасці нашай прафесіі пасля вядома каго”, выкрэсліваем. Далей таксама “пра аднабокасць і тэндэнцыйнасць, якія раней мелі назву...” выкрэсліваем.

— Але ж гэта “тры кіты”, вы ж таксама вывучалі — партыйнасць, народнасць, класавасць, ці ў якім там было парадку? Гэтага ж і не хапае сёння, відаць. Галоўны “Совета Безопасности” ва ўсіх інтэрв’ю наракае: самая вялікая праблема сёння — слабая падрыхтоўка нашых журналісцкіх кадраў, вось раней, маўляў... А што раней? Класавасць, партыйнасць. А як галоўны любіць нагадваць: газеты — гэта калектыўны арганізатар, прапагандыст і агітатар. На палітзанятках у галаву ўбілі калісьці.

— Вы тут ўзгадалі пра аранжавую рэвалюцыю. Не дай бог! Гэта ж самая страшная палітыка сёння. Вы ж памятаеце: ніякіх “фінікавых” рэвалюцый у нас не будзе!..

— А таксама кішмішавых і урукавых, — ясна. Нам экзотыкі не трэба. У нас усё закончыцца “бульбяным бунтам”. І потым: чаго гэта ў нас раптам рэвалюцыянераў разлюбілі, лаянкай зрабілі, вось нядаўна яшчэ столькі замілавання пры расказах пра іх было. А тут: ніякіх імпартных рэвалюцыянераў мы не пашкадуем!.. Берэтка Чэ Гевары ніколі не выйдзе з моды, хай не спадзяюцца.

— А наконт нашага тэлебачання што ў вас тут напісана? З тэлеканалаў дагэтуль чуеш “пасць парву, маргалы выкалю, рага пасшыбаю!” Нават калі гэта праўда, пісаць пра гэта не варта, тым больш у свята.

— Але самі “акулы пяра” гавораць пра гэта!

— Нават “акулам” у наш час не ўсё дазволена. І потым гэта яшчэ не 37-ы год, з чым вы параўноўваеце. Яшчэ няма ў газетах таго, што раньш было, яшчэ па тэлеканалах ніхто не заклікае “раздавіць гадзіну” ці “расстраляць як шалёных сабак”, а “галовы паадрываю” — гэта ж можна расцэньваць як крэпкі жарт, нікому ж яшчэ, здаецца, не адарвалі, як абяцаюць. І потым, тады за газету з партрэтам у туалеце можна было трапіць у турму, сёння гэтага няма. Адчуваеце розніцу?

1 ... 68 69 70 71 72 73 74 75 76 ... 109
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)