Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]
Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]

Электронная книга - «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]». Краткое содержание книги:

У цэнтры аповесці, якая дала назву ўсёй кнізе,— сям'я інтэлігентаў. Ён — вучоны, яна — настаўніца. У мужа і жонкі дастатак, дабрабыт, разумныя, дагледжаныя дзеці. Але нешта адбылося, недзе парушылася гармонія ва ўзаемаадносінах, і гэта прыводзіць да непапраўнай сямейнай драмы. У другой частцы кнігі — ваенны дзённік пісьменніка, апавяданні, эсэ, замалёўкі, успаміны пра людзей, якія пакінулі ў яго сэрцы незабыўны след.
1 ... 68 69 70 71 72 73 74 75 76 ... 127
Перейти на страницу:

Напаўняюся зноў хваляй адчаю.

— Косця, хіба ж гэта распуста? Ты ж вучоны, псіхолаг, зразумей, разваж па справядлівасці і не вельмі карай мяне! Хіба ж гэта не было нешта святое?! Гэта каханне.

Гляджу на яе з няцямлівым здзіўленнем.

— ...Гадзіны праходзілі — як мінуты. Трэба было вяртацца дамоў. Толькі тады пачынала ўсведамляць, што раблю. Ужо быт-та прачыналася, ды пачыналіся мукі сумлення і папрокі самой сабе. Рабілася адразу сама сабе агіднай, не вартай ні сваіх дзяцей, ні мужа, ні павагі вучняў. Не раз хацела кінуцца з моста ў рэчку... Ведаеш, аднаго разу ледзь гэтага не зрабіла нават. Падышла ўжо да поручняў, але, на шчасце, наблізіўся вартаўнік з вінтоўкай...

У пакой з кніжкай у руках зноў улятае ўвесь распрамянёны Віця.

— Мамка, паслухай, як здорава напісана! — пачынае чытаць. «— Што-о? — спытаўся Міша Іваноў і павярнуў галаву да Валеркі Бочкіна. А Валерка якраз трымаў пэндзаль мокры з чырвонай фарбай, Міша так і ткнуўся носам у чырвоную фарбу!..» Ха-ха-ха-ха! — заліваецца смехам.

— Добра, сыночак.

— Мама, паслухай, а тут...

— Іншым разам, дурненькі, мне дачытаеш! А цяпер, сыночак, ідзі сабе і зноў чытай, але — там!

— Віця! — сурова кліча яго Марынка з другога пакоя і дае таямнічыя знакі.

Чуллівых клопатаў сястры аб бацьках Віці, вядома, зноў не разумее. З выглядам пераможцы вылятае з пакоя, яшчэ раз стукнуўшы з усяе сілы дзвярыма.

— ...I скрозь такія прыемныя хвіліны, і скрозь самыя горкія ты заўсёды быў са мной, павер! — працягвае Іра.— Напрыклад, вымаю яго грэбень ці нож і са здзіўленнем адзначаю сабе, і нават як бы з радасным страхам адзначаю, што гэтыя рэчы ў яго ляжаць у тых самых кішэнях, у якіх носіш ты. Павер, нават сябе часамі ашуквала — гэта ты са мной, ты!..

Апошнія яе словы — бязлітасныя ў сваёй шчырасці — ледзь не дабіваюць канчаткова. Ужо не магу ўтрымаць сваю злосць ні хвіліны.

— Ой, каб можна было неяк усё вярнуць! — стогне Іра з болем.— Што я натварыла, што натварыла, Косця, што мне цяпер рабіць, як мне жы-ыць?! Хто мне што скажа?..

— Мяне не пыталася, калі ўсё гэта пачынала.

— Я цябе і не вінавачу, і разумею! Але ж пастарайся суцішыць сваю злосць, мы ж з табой заўсёды былі сябрамі — без прытворства і карысці! Парай, прашу!

— Сама набрудзіла, сама і вылазь з усяго.

— Але ж я-ак? — расплакалася яна з роспаччу.— Навучы, Косця, дарагі сябра: як ты скажаш, як ты зробіш, як ты загадаеш зрабіць, так і будзе!

— Не ляжыць болей да цябе сэрца. Жыццё — не дзетдом, і я — не выхаваўца ў ім.

Аднак гэта была не зусім праўда. Мне каштавала шмат сілы яе адпіхнуць. Прынамсі, цяпер, у гэтую хвіліну.

Вось такая падаплёка трагічнага выпадку на чорнай стужцы асфальту.

Між іншым, потым трапілі мне ў рукі і запіскі Вавілава. Я ўжо намерыўся ўвесці ў тканіну сумнай аповесці трэцяга апавядальніка — з яго пунктам гледжання. Але матэрыялы работніка «Інтурыста» патрабавалі значнай дапрацоўкі, а на гэта патрэбен быў адпаведны час. Мінаў год за годам, заняцца вавілаўскімі паперкамі я ўсё не мог ды паступова страціў да іх цікавасць. Так яны ў мяне і ляжаць некранутыя.

ФРАНТАВЫ ДЗЁННІК

Пры арганізацыі партызанскага атрада мне было загадана камандзірам нашай брыгады Мікалаем Калістратавічам Вайцяхоўскім весці дзённік. Я тады з паперай дзяліцца думкамі і перажываннямі не ўмеў. Запісваў, бытта пад прымусам, неакуратна ды бессістэмна (часта заносіў на паперу звычайныя глупствы, а больш важнае чамусьці — не). Аднак і ў такім выглядзе дзённік нешта варты: у ім — подых падзей, што сталі ўжо гісторыяй. А для мяне слаба разборлівыя, накрэмзаныя простым аловачкам нататкі на трафейнай паперы — першая спроба пяра.

У любы час партызанскія запіскі маглі трапіць у лапы гітлераўцам, таму многія імёны і тэрміны я пісаў пад псеўданімамі, фразы недагаворваў, з-за чаго цяжка цяпер гэты рэбус чытаць (пісаў яшчэ яго на дыялекце сваёй вёскі), таму ён зараз можа быць толькі цікавы спецыялістам (арыгінал знаходзіцца ў парт-архіве ЦК КПБ, у асабовых справах нашай брыгады, ЦПА, ф. З6, вопіс 1, справа 20).

Пасля трапіў я на фронт і працягваў дзённік, бо адчуў у гэтым смак. Пасля першага і другога раненняў у шпіталях (агулам праляжаў 8 месяцаў) я меў шмат часу, запіскі свае дапоўніў з памяці, а канспірацыі не захоўваў, таму атрымаліся яны больш чытабельныя. У юбілейны год — 40-годдзе з дня вызвалення Беларусі ад акупантаў — прапаную іх чытачу.

1 ... 68 69 70 71 72 73 74 75 76 ... 127
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)