Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Чорны замак Альшанскі
Чорны замак Альшанскі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Чорны замак Альшанскі

Электронная книга - «Чорны замак Альшанскі». Краткое содержание книги:

«Чорны замак Альшанскі» — адзін з апошніх раманаў беларускага класіка гістарычнай літаратуры. Уладзімір Караткевіч у адметнай форме спрабуе прывабіць чытача таямніцамі і легендамі, якімі поўніцца беларуская зямля. У рамане чарговы раз спалучаецца мінуўшчына з сёньняшнім днём, дэтэктыў з гістарычнай асновай прадстаўляе нам захапляльную і цікавую гісторыю нашага народу.
1 ... 68 69 70 71 72 73 74 75 76 ... 147
Перейти на страницу:

— Якая эпоха, такія і таленты, — з чорным гумарам сказаў Змагіцель.

— Ты б, Міша, і пра іншыя таленты нашай эпохі ўспомніў, — злосна буркнуў Рыгор.

— І ўспомніў бы, ды тыя забыць не даюць.

Ужо ладныя прысмеркі ляглі на вёску, на Альшанку, лясы і грувасткі чорны сілуэт далёкага замка.

Шаблыка ўздыхнуў:

— Ну вось. Мультан у лесе сядзеў. Бачыў, як разгружалі скрыні, як валаклі некуды.

— Ён пасля вайны іх нават шукаў. Мацаў латай дно замкавага возера. «Глей, — кажа, — засмактаў», — працадзіў «каўбой».

— А я думаю — дарэмна там шукаць, — сказаў Шаблыка. — Думаю, не там. Думаю, ці не ў рачулцы пад замкам, там прамоіны пад берагам. Або, вярней за ўсё, недзе ў катакомбах. Бо там д'ябал нагу зломіць, бо да канца іх ніхто не ведае. Ведаў толькі стары Альшанскі, у яго план старадаўні быў.

— Хто бачыў, — уздыхнуў я.

— Лапатуха.

Я бязмерна здзівіўся.

— Ён гады два да трыццаць дзевятага ў замку бібліятэкарам працаваў. Бо куды было паткнуцца беларускаму хлопцу, хай сабе і з універсітэтам.

Памаўчаў:

— І ўвогуле, ён зашмат бачыў. Аж да небяспекі жыццю шмат бачыў. І апошнюю «акцыю» бачыў. Трызніць, балбоча, а сэнс нейкі ёсць. Я вось толькі не ведаю, ці ён яе таксама назіраў аднекуль, ці быў у калоне смяротнікаў. Я з паасобных словаў гэтага ягонага блекатання склаў для сябе такую карціну, можа, і няверную.

— Якую? — спытаў я.

— Бачыў, але не да канца. Цягнулі палонныя скрынкі да гарба (там возера з аднаго боку, а рачулка-роў і замак з другога). Смяротнікам пасля вочы завязалі, павялі туды, а праз пару гадзін, зноў з завязанымі вачыма, — адводзяць назад. І ў лесе — залпы. Жывыя зносілі мёртвых у купы. І тут ці Лапатуха спалохаўся (ён, відаць, ужо і тады быў — таго…) і кінуў назіральны пункт, ці ўдалося яму дзівам уцячы. А астатніх паклалі там, на горцы. Дзе пахаваныя — ведаеш.

— А хто ведаў і ведае, дзе яны тое схавалі?

— Ну нашых туды не пусцілі. Вартэнбург пад бомбы трапіў у Дрэздэне, а «мастацтвазнаўцу» Керна нашы ў Беластоку пасля прылюдна павесілі.

— Вось яно, — уздыхнуў я. — Атрымоўваецца, ніхто не ведае, што хавалі, дзе і як.

— Ускосна здагадацца можна: архіў і нарабаванае і асабістае майно Альшанскіх. То ж бо замак пуставата выглядаў, як мы ўвайшлі. А ведаеш? Лапатуха ведае. Ды гэта ўсё адно што сабака ведаў бы. Не кажа… І ніколі не скажа.

— А можа, так, што прасвятленне?..

— Наўрад ці, — сказаў Змагіцель. — Што могуць даць бязладныя лапатанні накшталт: «І вы… Заб'еце мяне… Забойцы… Запавет іхні там». Калі і ёсць недзе там запавет Альшанскага ды княскія граматы ды сцверджанні годнасці магнацкай — каму яны зараз патрэбны? Апошні, апошні Альшанскі воляю божай «Умре».

Так, вясёлага было мала. Мы сядзелі ўжо амаль у цемры, і такая ж цемра была ў нашых мазгах. Я ўспомніў пра сваё абяцанне Хілінскаму і першы парушыў маўчанне:

— Хлопцы, а што яно такое — Боўбель? Гэта я для аднаго там чалавека. Ён і сам трохі ведае, але яму цікава, што ведаюць, як глядзяць на гэта тут, на месцы.

— Кгм, — Змагіцель кінуў у рот трускалку. — Гэта, браце, славуты бандыт. Тэрарызаваў з бандаю ўсё наваколле ў 1945–1947 гг. Два іх тут такія былі. Ён ды Кулеш. У акупацыю «партызанілі». А папраўдзе іхняя партызанка ў асноўным была — харчамі разжыцца ды каня ці кажух у мужыка ўзяць. Ну, хлусіць не буду, нападалі часам і на немцаў. Пасты здымуць, камендатуру падпаляць, мост спалілі аднойчы, два эшалоны пад адхон ракам паставілі. Яшчэ пакуль такое — цярпелі. Але перад вызваленнем бывалі ў іх ужо сутычкі і з намі. Амаль як анархісты ў грамадзянскую: «Бі справа — белага, злева — краснага».

1 ... 68 69 70 71 72 73 74 75 76 ... 147
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)