Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае
Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае

Электронная книга - «Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае». Краткое содержание книги:

Гэта — яго кніга жыцця. «Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае» — апошняя кніга гісторыка Міколы Ермаловіча (1921–2000), якая пабачыла свет ужо пасля смерці аўтара. М. Ермаловіч працаваў над ёй да апошніх дзён, паспеўшы ўнесці ўсе неабходныя праўкі і дапаўненні. У адпаведнасці з поглядамі аўтара, Вялікае княства Літоўскае паўстала пасля заваявання Літвы князем-наёмнікам Міндоўгам, прынятым у Новагародак на «службу». Сама ж летапісаня Літва знаходілася на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Таму Вялікае княства Літоўскае названа беларускай дзяржавай.
Несавецкае бачаньне гісторыі Беларусі выклікала відавочнае раздражненьне ўладаў, некалькі разоў на кватэру да Ермаловіча работнікі КДБ прыносілі позвы з патрабаваньнем зьявіцца і разабрацца з «извечной самостоятельностью белорусов». Гістарычныя творы Ермаловіча ляжалі неапублікаванымі ў рэдакцыях часопісаў, нягледзячы на тое, што гэтыя працы былі вельмі папулярныя і ў вялікай колькасьці пашыраліся самвыдатам.
Гіпотэза Міколы Ермаловіча у канцы 1980-х–пачатку 1990-х гадоў адыграла значную ролю. Аўтар паказаў, што тэрыторыя летапіснай Літвы не тоесная тэрыторыі сучаснай Літоўскай рэспублікі. М. Ермаловіч звярнуў увагу на тое, што утварэнне і існаванне Вялікага княства Літоўскага не зводзілася да схемы захопу літоўскімі феадаламі саслабелых усходнеславянскіх земляў. М. Ермаловіч паслядоўна паказваў пагрозы існаванню ВКЛ і з Усходу, і з Захаду. Работы Міколы Ермаловіча паспрыялі абуджэнню як навуковай дыскусіі у гістарычнай навуцы, так і грамадскай свядомасці беларусаў.
1 ... 67 68 69 70 71 72 73 74 75 ... 93
Перейти на страницу:

Аднак з прычыны таго, што польская рада затрымлівала згоду на далейшыя перамовы з Іванам Грозным, рада BKЛ толькі праз шэсць месяцаў, у пачатку 1573 г., паслала да яго свайго ўпаўнаважанага Міхаіла Гарабурду. Ён перш за ўсё апраўдваў затрымку з прычыны маравой пошасці, якая лютавала ў яго краіне. Пасля гэтага паведаміў маскоўскаму цару пра жаданне паноў рады ВКЛ бачыць ці яго самога, ці яго сына Фёдара на пасадзе караля Польшчы і вялікага князя BKЛ. Аднак пры гэтым выкладалася ўмова, каб пры сваім абранні ён ці яго сын далі гарантыю не парушаць шляхецкіх правоў і вольнасцяў, а таксама вярнуць BKЛ гарады Смаленск, Полацк, Усвяты і Азярышча. А калі каралём стане Фёдар, то бацька павінен даць яму яшчэ ў прыдачу некалькі воласцей. Як бачым, паны радныя BKЛ, запрашаючы на свой пасад маскоўскага цара ці яго сына, мелі на мэце задавальненне сваіх дзяржаўных інтарэсаў, найперш вяртанне ім забраных Масквой гарадоў і воласцей. Але калі наконт захавання вольнасцей і правоў Іван Грозны згаджаўся як са справай зразумелай, то вяртанне гарадоў ён назваў «пустой справай», бо, як ён казаў, добрая дзяржава не змяншае, а павялічвае сябе. Цар згаджаўся аддаць на пасад Рэчы Паспалітай свайго сына, але з умовай, што Польшча i BKЛ аб’яднаюцца з Масквой і каб у тытуле Фёдара найперш называлася каралеўства Маскоўскае, а пасля Карона Польская i BKЛ. Апроч таго, выказвалася патрабаванне аддаць Кіеў. Праўда, Полацк і Курляндыю ён згаджаўся аддаць BKЛ узамен на частку Лівоніі, якая знаходзілася ў складзе Рэчы Паспалітай.

Заслугоўвае нашй увагі тое, што Іван Грозны адмаўляўся ад ранейшых прэтэнзій Масквы на землі да Дняпроўскай Бярэзіны. Менавіта ў той час існавала ўяўленне, што мяжа Літвы з рускімі землямі ішла па Бярэзіне Дняпроўскай. Сапраўды, такая мяжа была, але не па Дняпроўскай, а па Нёманскай Бярэзіне, у даўнія часы па якой ішла мяжа паміж летапіснай Літвой і Полацкім княствам, пра што яскрава сведчыць тапаніміка. Вёскі Палачаны і Літва размешчаны блізка адна каля адной, але па розныя берагі Нёманскай Бярэзіны. Пра гэта сведчыць і тое, што ўздоўж паўночнага (полацкага) боку Бярэзіны маюцца такія паселішчы, як Гарадок, Гарадзілава, Гарадзечна, Гародзькі, назвы якіх гавораць, што ў даўнія часы тут былі полацкія ўмацаванні. Вось гэта Бярэзіна, якая была менш вядомай і была зблытана з Дняпроўскай Бярэзінай, якая з’яўлялася больш вядомай Маскве, паколькі яе войскі шмат разоў яе пераходзілі. Але ў заключэнне свайго адказу Гарабурду Іван Грозны выказаў жаданне, каб ён сам, а не яго сын, быў абраны на каралеўскі пасад. На гэта Гарабурда заўважыў, што Івану Васільевічу будзе цяжка ажыццяўляць кіраўніцтва такой дзяржаваю, паколькі для гэтага трэба будзе ўвесь час пераязджаць з адной у іншую, а таксама, што, выбраны на каралеўскі пасад, ён павінен будзе прыняць рымскую веру. Але гэта было аспрэчана Іванам Грозным. Трэба асабліва адзначыць яшчэ адну прапанову, якую ён зрабіў двойчы. А менавіта: што калі пажадаюць паны радныя абраць яго толькі на велікакняжацкі пасад без Кароны Польскай, то ён гэтаму будзе яшчэ больш рады, паколькі ён хацеў бы гэтыя дзве дзяржавы «трымаць за адно».

Трэба ўлічваць, што для BKЛ у той час так склаліся абставіны, што яму, княству, можна было выбіраць толькі паміж большым і меншым злом. I наша тагачасная дзяржава, заключыўшы Люблінскую унію, выбрала апошняе, г. зн. меншае, бо, як мы бачым, яна магла б аб’яднацца і з Масквой, што, несумненна, для таго часу было б большым злом для яе. Сапраўды, калі аб’яднанне з Польшчай, краінай меншай па памерах, абышлося для нашых продкаў толькі адабраннем ад нас вярхоў грамадства, якія складалі меншую частку народа, а большасць якога засталася некранутай, што і дало магчымасць беларусам не загінуць і ўзрадзіцца, то аб’яднанне з Масквой, дзяржавай вялікай па памеры, прынесла б нам поўнае перамолванне нашага народа ў жорсткіх умовах маскоўскай палітыкі і русіфікацыі. I зараз бы пра Беларусь не было б і напаміну. Яскравы прыклад гэтаму — Наўгародская зямля. Яна была адным з буйнейшых усходнееўрапейскіх дзяржаўных утварэнняў, мела свой дыялект, які адзначаўся яшчэ ў XIX ст. Аднак, рана заваяваная Масквой, яна паступова траціла сваю асобнасць, тыповы для яе рэспубліканскі лад, што адзначалі і адзначаюць і рускія гісторыкі, быў задушаны маскоўскім самадзяржаўным ладам, яе дыялект не змог развіцца ў самастойную мову, і ён, Вялікі Ноўгарад, паступова растварыўся ў Расійскай імперыі, страціў магчымасць свайго дзяржаўнага адраджэння. Вось такі б самы лёс чакаў бы і Беларусь, калі б яна ў гэты час аб’ядналася з Масквой, як прапаноўваў Іван Грозны. Аднак гэтага не адбылося.

3 прычыны таго, што Іван Грозны настойваў на сваіх умовах, на тым, што ён сам жадаў быць абраным на каралеўскі ці велікакняжацкі пасад, — усё гэта паслабляла маскоўскую партыю ў выбарчай гонцы. Апроч таго, Іван Грозны не пасылаў сваіх паслоў у Рэч Паспалітую, якія б павінны былі расхвальваць яго і раздаваць шчодрыя падарункі кіруючым колам. Не мелі поспеху і кандыдатуры аўстрыйскага імператара Максіміліяна і яго сына Эрнеста. У выніку аслаблення прамаскоўскай і прааўстрыйскай партый і быў выбраны каралём Генрых Анжуйскі — брат французскага караля Карла IX. Гэтаму ў значнай ступені садзейнічаў французскі пасол Манлюк. У сваёй прамове на сойме ён не толькі расхвальваў свайго кандыдата ў каралі, але і сыпаў нямала кампліментаў Польшчы і палякам. Так, адзначыўшы, што палякі амаль нічым не адрозніваюцца ад французаў (гэта было намёкам на тое, што каралю-французу будзе няцяжка кіраваць палякамі), ён зазначыў, што Польшча з’яўляецца абаронаю хрысціянства (вядома ж, мелася на ўвазе каталіцкага).

Абранне француза каралём Рэчы Паспалітай асабліва ўстрывожыла пратэстантаў, што і зразумела, бо ў той час, а менавіта 28 жніўня 1572 г., адбылася так званая Варфаламееўская ноч, калі ў Парыжы і іншых французскіх гарадах адбылося масавае знішчэнне гугенотаў — тамтэйшых пратэстантаў. Вядома ж, пратэстанты Рэчы Паспалітай не маглі не прадбачыць і для сябе такой жахлівай перспектывы пры ўладзе брата таго французскага караля, пры якім адбылася такая страшная падзея.

Прыехаўшы ў Кракаў, Генрых быў каранаваны 18 лютага 1574 г. Здавалася б, што з абраннем караля ў Рэчы Паспалітай усталюецца грамадскі спакой. Аднак такое не адбылося. Пратэстанты, па-ранейшаму не ўпэўненыя пра далейшы свой лёс, патрабавалі пацвердзіць свае правы, ад чаго Генрых ухіляўся. Гэта прыводзіла да хваляванняў у сойме. Па-ранейшаму паміж прыхільнікамі паасобных партый узнікалі спрэчкі, якія нярэдка заканчваліся забойствамі. I ўсю гэту сумятню не мог супакоіць Генрых, бо яго каранаванне фактычна было фармальным. Гэтаму садзейнічала і тое, што ён не ведаў ні польскай, ні беларускай мовы. Трэба асабліва адзначыць, што апошняя цвёрда ўмацавалася пры каралеўскім двары за час Ягелонаў. Першы з іх, Ягайла, стаўшы польскім каралём і не ведаючы польскай мовы, увесь час гаворачы па-беларуску, перавёз з Вільні ўсю сваю канцылярыю, якая карысталася беларускай моваю. I з гэтага часу беларушчына трывала прыжылася пры каралеўскім двары. Найперш дакументы, якія тычыліся BKЛ, пісаліся пераважна па-беларуску. Гэтак было і пры Генрыху, пра што сведчыць напісаная ад імя яго 9 красавіка 1574 г. жалаваная грамата Жамойцкай зямлі. Цікава звярнуць увагу і на тытул Генрыха, указаны ў гэтай грамаце. Ён названы тут як кароль Польскі, вялікі князь Літоўскі, Рускі, Прускі, Мазавецкі, Жамойцкі, Кіеўскі, Валынскі, Падляшскі, Ліфляндскі і інш. Апроч гэтых, указаны і яго французскія тытулы. Як бачым, між іншым, тут жамойцкі тытул далёка не на першым месцы.

1 ... 67 68 69 70 71 72 73 74 75 ... 93
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)