Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У першы том Поўнага збору твораў увайшлі аповесьці «Афганец» (1998 г.), «Ваўчыная яма» (1998 г.), а таксама апавяданньні і прыпавесьці, напісаныя ў 90-х і 2000-х гадах.
1 ... 66 67 68 69 70 71 72 73 74 ... 260
Перейти на страницу:

Як зрабілі мітынг у Семежаве, ён прыбег дадому, дастаў з падстрэшша ў гумне польскі карабін і запісаўся ў паўстанцкі полк. Што-што, а ваяваць ён яшчэ не адвучыўся і думаў, што толькі так цяпер і можна чагось дамагчыся.

У панылым задуменьні Аўстрыяка далекавата адышоўся ад астатніх, пасьля таропка вярнуўся, але яма ўсё была не гатовая. Угнуўшы шырокую сьпіну, там размашыста шпурляў рыдлёўкай Мяцельскі; стоячы збоч, цярпліва чакаў камандзір.

— Ну, ці хутка вы? — са скрухай вырвалася ў Аўстрыякі.

— Пасьпееш, — нядобразычліва буркнуў зь ямы Мяцельскі.

Аўстрыяка паныла адышоўся — пасьпееш! Ім трэба як найглыбей. Быццам тое было важна для яго — як глыбока ён будзе ляжаць у зямлі ці нават застанецца дзе незакапаны ў кустах. Мёртваму, мусіць, адзін чорт. Але гэты доўгі клопат з магілай выцягваў у Аўстрыякі ўсе жылы, ён ужо ледзьве трываў. Добра яшчэ, калі не наладзяць багамольле, — думаў ён. — Дзед ці Кажухар часам ня прэч былі памаліцца. А камандзір можа яшчэ й завесьці прамову-казань пра бацькаўшчыну, што таксама ня мёд. Не любіў Аўстрыяка марудзіць ні ў якой справе, ня той меў характар. А зрэшты, якога д’ябла яму зараз марудзіць? Каго цяпер яму трэба слухаць? Ужо цяпер ён сам сабе гаспадар, тым больш, што ў карабіне ў яго засталіся тры патроны. Яму ж хопіць і аднаго.

Падумаўшы так, ён адкінуў крысьсе свайго шызага, з двума радамі гузікаў аўстрыйскага шыняля, сеў на шорсткі белы імшанік і сьцягнуў з адной нагі бот. Брудная сапрэлая ануча сама раскруцілася на ступні, ён даслаў патрон у патроньнік і вялікім пальцам нагі намацаў спускавую скабу. Каб не разбурыць раптоўны намер, нават не зірнуў у той бок, дзе былі астатнія, рашуча ціскануў на спуск.

1 ... 66 67 68 69 70 71 72 73 74 ... 260
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)