Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детские и приключения » Прыгоды Тома Соўэра
Прыгоды Тома Соўэра - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Прыгоды Тома Соўэра

Электронная книга - «Прыгоды Тома Соўэра». Краткое содержание книги:

Мабыць, няма больш вядомай аповесці, чым аповесць Марка Твэна Прыгоды Тома Сойера, якую з задавальненнем чытаюць ўжо больш за сто гадоў дзеці і дарослыя. І гэта зусім не дзіўна, бо ў ёй ёсць усё, што так прыцягвае чытача, - рамантыка прыгод, жывы гумар, захапляльны сваімі нечаканымі паваротамі сюжэт і нават пакутлівы любоўныя перажыванні галоўнага героя - падшыванца і гарэзы Тома Сойера!
1 ... 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70
Перейти на страницу:

— Добра, Том. Калі ты абяцаеш узяць мяне ў тваю банду, я вярнуся на месяц да ўдавы Дуглас і пастараюся прывыкнуць. Толькі ты ўжо вазьмі мяне.

— Добра, Гек, абяцаю! Пойдзем, браце, а я папрашу ўдаву, каб яна не надта прыціскала цябе.

— Праўда, праўда, папросіш, Том? Вось гэта добра! Калі яна не будзе прыціскаць у самым галоўным, то я буду курыць ціханька і лаяцца таксама ціханька і як-небудзь перацярплю. Калі-ж ты збярэш банду і пачнем разбойнічаць?

— О, хутка! Мы можа сёння-ж увечары збярэм хлапцоў і зробім прысвячэнне.

— Што такое зробім?

— Прысвячэнне.

— Гэта што за штука?

— Гэта значыць, што мы ўсе паклянемся стаяць адзін за аднаго і не выдаваць таварышоў, нават калі нас парэжуць на кавалкі, і забіваць кожнага, хто пакрыўдзіць каго-небудзь з нашай банды, і не толькі яго, але і ўсіх членаў што сям’і.

— Вось гэта здорава, Том!

— Але. А прысягу трэба даваць абавязкова ў поўнач, у самым глухім месцы, якое толькі можна знайсці,— самае лепшае ў доме, дзе водзяцца здані.

— У поўнач?

— Ну, але. А прысягаць мы будзем на чыёй-небудзь магіле і распісвацца крывёю.

— Вось гэта так! Гэта, куды цікавей, як быць піратам. Хай ужо так, Том, я буду трымацца ўдавы, пакуль не выйдуся зусім, і калі зраблюся сапраўдным, заўзятым разбойнікам, і ўсе загамоняць пра мяне,— яна сама будзе ганарыцца, што вывела мяне ў людзі.

1 ... 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)