Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Белая Дама: Аповесці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Белая Дама: Аповесці

Электронная книга - «Белая Дама: Аповесці». Краткое содержание книги:

Сярод мясцовых людзей бытавала паданне, што ў старым кляштары ноччу з'яўляецца белая здань. Аўтара гэта зацікавіла, і ён пайшоў па слядах таго падання. Веданне гістарычных фактаў дало яму магчымасць перанесці падзеі ў XVII стагоддзе. Аповесць «Рэквіем» — пра разведчыка. Пісьменнік расказвае пра жахі, якія давялося зведаць патрыётам у глыбокім тыле на Гродзеншчыне ў часе нямецкай акупацыі, пра тое, што чакала гэтых самаахвярных людзей ужо ў мірны час.
1 ... 66 67 68 69 70 71 72 73 74 ... 180
Перейти на страницу:

Сярод падворка ля бетоннага калодзежа ў лужыну пчолам была насыпана сечка, і над ёй калясіў цэлы рой. На шчыце свірна быў прымацаваны ветрачок. Пад акном вялікай хаты цвілі пярэстыя вяргіні. Дах з ацынкаванай бляхі блішчэў на сонцы, як з серабра.

У чатырохкутніку паміж домам, свірнам, хлявом і гумном увесь надворак парос сакавітым зялёным дываном з дробнай мазаікай трыпутніку і рамонку.

У агародзе за плотам цвіў мак, буялі буракі, памідоры, гуркі і тычковая фасоля. Грыцучыха з нявесткай наводзілі там парадак — прарэджвалі расаду, а вырванае зелле кідалі свінням. Тлустыя пародзістыя парасяты, не спяшаючыся, выбіраючы сабе самыя смачныя лісты, плямкалі ратамі. Побач паўтарагадовая Тася стукала каменьчыкамі, яе сястра ў баразёнцы «пякла» з пяску аладкі.

За вогненнай ракой маку пад грушамі і яблынямі стаялі радочкі жоўтых, сініх і зялёных вулляў.

Райскую ідылію першы нарушыў сабака. Ён нешта пачуў ды насцярожыўся: няйначай што чужыя.

Гыркаючы, сабака кінуўся да брамкі.

Гаспадар узняў галаву ад верстака, убачыў немцаў і высокага ізабэлінскага паліцая. Нязваныя госці ўжо ставілі пад плот веласіпеды.

— Нанесла іх аднекуль зноў, халера! — прабурчэў Грыцук і неахвотна адклаў нажоўку.— Рэкс, да буды!

Мужчына з планкай у руцэ накіраваўся да брамкі. Злавіўшы сабаку за аброжак, ён, шкадуючы, ударыў яго пару разоў планкай па кудлах, прывалок у буду, пачаў прывязваць на ланцуг.

Не павітаўшыся, немцы ўваліліся на падворак і адразу накіраваліся да калодзежа, дзе на бетонным крузе грэлася на сонцы вядро вады. Гофман выняў хустачку, пачаў выцірацца, а Брумель прыставіў да калодзежа карабін і ўсунуў у вядро палец.

— Оу-оу-у, абер, вун-дэр-ба-ар! — закрычаў ён з захапленнем ды пачаў расшпільваць мундзір.

А обер і тут быў нездаволены. Яго сябры, калі вярталіся з такой паездкі па раёне, заўсёды прывозілі цэлыя сумкі масла, сыру, яек і самагонкі, а ён з салдатамі нават паесці нідзе не змог — давядзецца, вярнуўшыся ў Ізабэлін, брацца зноў за агорклы гарохавы суп, гуляш ды пудзінг. Яшчэ гэты доўгі паліцай стругае з сябе графа Валенрода!..

На хутары яго ўсё раздражняла. Не падабаўся і сам гаспадар, які зумысна доўга вазіўся з сабакам. Загарэлы і спакойны твар гаспадара ды закасаныя па локці мускулістыя рукі проста прыводзілі обера ў шаленства. У той час, калі ён, Ліке, з такой тонкай ды багатай, яшчэ нікім не адкрытай душой вымушаны цярпець гэткія нягоды, гэты вось грубы суб'ект з закасанымі да лытак парткамі радуецца тут сабе жыццём, бы на курорце...

Злаваў обер і на Брумеля — ён многа сабе дазваляе. I яшчэ яму здавалася, што салдаты ў душы насміхаюцца з яго, бяздарнага камандзіра.

— Ком, ко-ом! — нейкім сухім і злым голасам паклікаў Брумель гаспадара ды паклаў мундзір на рамонак.

Мужчына, не сняшаючыся, падышоў і спыніўся перад гасцямі. На яго шырокі лоб звісалі спатнелыя пасмы. У валасінках на разапрэлай грудзіне засела пілавінне. Разумныя шэрыя вочы глядзелі незалежна, але насцярожана.

За немцамі, што спыніліся ля калодзежа, з трывогай сачылі дзве жанчыны: маці і жонка Грыцука.

Злавіўшы на сабе позірк немца, спалоханая маладзіца сцягнула жменяй паркалёвую сукенку з вялікім выразам, патупілася, але сачыла краем вока за няпрошанымі гасцямі. Яе свякруха, адчуўшы сэрцам бяду, сагнала злосць на парасятах. Яна лупцанула іх фартухом, пракрычала:

— Ксю-уля!.. Халера на вас, ксю-уля!..

Тым часам Гофман зазірнуў у калодзеж. На ланцугу ў цёмную халаднаватую адхлань была апушчана банка з малаком. Ён пакратаў ланцуг, прыўзняў банку.

Брумель узяўся за край акутага вядра, усадзіў у яго галаву па самыя вушы, пусціў бурбалкі. Тады страсянуў мокрыя валасы і зарагатаў. Выцерся, паказаў гаспадару на вуллі ды патрабавальна кінуў:

— Гэніх!.. Эсэн!..

Мужчына адразу зразумеў, чаго ад яго хочуць,— такія сцэны на падворку разыгрываліся кожны дзень па некалькі разоў. Ен ужо гатовы быў частаваць мёдам і гэтых прышэльцаў, каб толькі заразы адчапіліся: вынесці міску з сотамі на табурэтцы — жарыце, чорт вас бяры.

Але чалавек прыкінуўся, што не разумее, і цягнуў час для парадку.

— Што-о? — спытаўся.— Нікс фэрштэйн...

— Гэніх!.. О, ням, ням!.. Бж-ж-ж!..

Немец яшчэ не скончыў фразы, як другі салдат нязграбна павярнуўся і заблытаўся ў ланцуг, якім было прымацавана масіўнае вядро да калаўрота. Вядро з ляскатам перавярнулася і абліло першага. Той адскочыў ды ўлез у лужу з сечкай, адкуль пчолы бралі ваду.

Патрывожаная пчала з налёту ўджаліла немца ў патыліцу.

1 ... 66 67 68 69 70 71 72 73 74 ... 180
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)