Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Карлік Нос - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Карлік Нос

Электронная книга - «Карлік Нос». Краткое содержание книги:

Карлік Нос
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Перейти на страницу:

Калі ён падышоў да варотаў, брамнікі спыталі, чаго ён хоча, і пацешыліся з яго; але ён запатрабаваў сустрэчы з галоўным кухарам. Яны засмяяліся і павялі яго праз пярэднія двары, і ўсюды, дзе ён з’яўляўся, слугі спынялі свой занятак, разглядалі яго, гучна смяяліся і далучаліся да астатніх, так што паступова ўверх па лесвіцы палаца рухалася незвычайнае шэсце служкаў розных відаў; конюхі кідалі свае скрабніцы, пасыльныя бегалі, колькі было сілы, рассцілальнікі дываноў забываліся выбіваць дываны, усе тоўпіліся і збягаліся, утварыўся натоўп, быццам вораг стаяў перад варотамі. Крык “Карлік, карлік! Вы бачылі карліка?” стаяў у паветры.

Тут у дзвярах з’явіўся наглядчык палаца са злосным тварам, з жудасным бізуном у руцэ.

– Святы Божа! Чаго вы тут узнялі вэрхал, вы, сабакі? Ці вы не ведаеце, што пан яшчэ спіць?

Ён замахаў плёткай і ўдарыў ёй па спінах некаторых конюхаў і вартаўнікоў.

– О, пане! – усклікнулі яны, – паглядзіце, мы прывялі карліка, карліка, якога вы яшчэ ў жыцці не бачылі.

Наглядчык палаца з цяжкасцю стрымаўся, каб не зарагатаць, калі ўбачыў малога; ён баяўся смехам пашкодзіць сваёй годнасці. Таму ён бізуном прагнаў усіх, завёў малога ў дом і спытаўся, чаго той хоча. Калі ён пачуў, што той хоча трапіць да кухара, то адказаў:

– Ты памыляешся, сынок! Ты хочаш трапіць да мяне, наглядчыка дома. Ты хочаш быць асабістым карлікам у герцага, так?

– Не, пане! адказаў карлік. – Я выдатны кухар і маю досвед у прыгатаванні ўсялякіх рэдкіх страваў. Адвядзіце мяне, калі ласка, да галоўнага кухара, магчыма, яму спатрэбіцца маё ўмельства.

– Як пажадаеш, хлопча. Між іншым, ты ўсё ж неабачлівы дзяцюк. Ты хочаш на кухню? У якасці прыдворнага карліка ў цябе не было б ніякай працы, а ежы і пітва – хоць заліся, і прыгожае адзенне. Што ж, паглядзім. Тваё кухарскае ўмельства, пэўна ж, не таго ўзроўню, які патрабуецца, каб быць асабістым кухарам уладара, а кухціка ты перарос.

З гэтымі словамі наглядчык дома ўзяў яго за руку і завёў ў пакоі галоўнага кухара.

– Літасцівы пан, – загаварыў карлік і пакланіўся так нізка, што носам аж дакрануўся да дывана на падлозе, – ці не патрэбны вам умелы кухар?

Галоўны кухар агледзеў яго з галавы да ног, потым зарагатаў і крыкнуў:

– Што? Ты – кухар? Ты думаеш, што нашы пліты такія нізкія, што ты можаш паглядзець на адну з іх, калі станеш на дыбачкі і як след выцягнеш галаву з плячэй? О, мілы маляўка! Той, хто паслаў цябе да мяне наймацца кухарам, проста пакпіў з цябе.

Так сказаў галоўны кухар і весела засмяяўся, а з ім засмяяліся наглядчык палаца і ўсе слугі, якія былі ў пакоі.

Але карлік не даў збіць сябе з панталыку.

– Не пашкадуйце яйка ці двух, крышку сіропу і віна, мукі і прыправы. У вас жа ўсяго гэтага хапае, – прамовіў ён. – Дайце мне прыгатаваць найсмачнейшую страву, выдзеліце мне патрэбнае, яна будзе прыгатаваная на вашых вачах, і тады вы скажаце: ён сапраўдны кухар.

Такія словы прамаўляў малы, і было дзіўна бачыць, як палалі пры гэтым яго маленькія вочкі, як выгінаўся туды-сюды яго доўгі нос і як тонкія пальчыкі рухаліся ў такт гаворкі.

– Добра! – усклікнуў майстра-кулінар і ўзяў пад руку наглядчыка палаца, – добра, няхай сабе – дзеля смеху. Хадзем на кухню.

Яны пайшлі праз некалькі залаў і калідораў і нарэшце прыйшлі на кухню. Гэта было вялікае прасторнае памяшканне, цудоўна абстаўленае; у дваццаці плітах увесь час гарэла полымя: чыстая вада, якая адначасова служыла садком для рыб, цякла пасярод іх, у шафах з мармуру і шыкоўнай драўніны былі выстаўленыя запасы, якія павінныя быць заўсёды пад рукой, а злева і справа месціліся дзесяць залаў, у якіх утрымліваліся ўсе ласункі, якія толькі былі напрыдуманыя ў заходніх і ўсходніх землях для ўлагоджання апетыту. Кухцікі рознага прызначэння бегалі і бразгалі і ўпраўляліся з саганамі і патэльнямі, відэльцамі і апалонікамі. Але калі галоўны кухар увайшоў, яны ўсе спыніліся як укапаныя, і толькі было чуваць, як патрэскваў агонь і шумеў ручаёк.

– Што сёння замовіў уладар на сняданак? – спытаў майстра адказнага за сняданкі старога кухара.

– Пане! Ён зрабіў ласку замовіць дацкі суп і чырвоныя гамбургскія клёцкі.

– Добра, – адказаў кухар. – Ты чуў, чаго жадае ўладар? Ты возьмешся прыгатаваць гэтыя найскладанейшыя стравы? З клёцкамі табе ніяк не справіцца, гэта – сакрэт.

– Няма нічога лягчэйшага, – адказаў, здзівіўшы ўсіх, карлік, бо ён такія стравы часта гатаваў, калі быў вавёркай. – Нічога лягчэйшага, дайце мне для супа такія-сякія травы, тыя-гэтыя прыправы, сала дзіка, карэнні і яйкі. А для клёцак, – прамовіў ён цішэй, каб пачуць маглі толькі майстар кухні і адказны за сняданкі, – для клёцак мне патрэбнае рознае мяса, крышку віна, качыны тлушч, імбір і адна траўка, якая называецца “радасць жывата”.

1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)