Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Карлік Нос - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Карлік Нос

Электронная книга - «Карлік Нос». Краткое содержание книги:

Карлік Нос
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Перейти на страницу:

Якаб вельмі ўзрадаваўся, падняў рукі і пачаў маліцца. Але ў радасці ён не забыў, чым абавязаны Мімі. Хаця сэрца і прасіла яго ісці да бацькоў, удзячнасць перасіліла гэтае жаданне, і ён сказаў:

– Каму ж іншаму, як не табе, я мушу дзякаваць, што вернуты сабе самому? Без цябе я ніколі не знайшоў бы гэтай травы і навек заставаўся б у тым абліччы альбо нават загінуў бы ад сякеры ката. Я хачу табе аддзячыць. Я правяду цябе да твайго бацькі. Ён такі магутны чараўнік, што лёгка адчаруе цябе.

Гусь залілася слязьмі і прыняла яго прапанову. Якаб, нікім не пазнаны, разам з гускай пакінуў палац і выправіўся ў дарогу да ўзбярэжжа, радзімы Мімі.

Яны шчасліва здзейснілі сваё падарожжа, Ветэрбок адчараваў сваю дачку і шчодра ўзнагародзіў Якаба. Калі ён вярнуўся ў свой родны горад, яго бацькі ў прыгожым юнаку з радасцю пазналі свайго страчанага сына. З падарункаў, якія ён атрымаў ад Ветэрбока, ён купіў сабе лаўку, зрабіўся багатым і шчаслівым.

Пасля знікнення Якаба з герцагавага палаца там узняўся вялікі пярэпалах. Калі на наступны дзень герцаг хацеў выканаць сваю клятву і загадаць адсекчы галаву карліку за тое, што той не знайшоў травы, малы знік. Князь жа сцвярджаў, што герцаг таемна дапамог яму ўцячы, каб не страціць свайго найлепшага кухара, і абвінавачваў яго ў вераломнасці. З гэтай прычыны паміж двума князямі ўспыхнула вялікая вайна, якая ў гісторыі стала добра вядомая як “травяная вайна”. Адбылося некалькі бітваў, але нарэшце быў заключаны мір, і гэты мір называюць “паштэтны мір”, таму што на ўрачыстасці прымірэння кухарам князя быў прыгатаваны сюзерэн, кароль паштэтаў, які сваім смакам вельмі дагадзіў пану герцагу.

пераклад з нямецкай – Уладзімір Папковіч

Пераклад зроблены з выдання: Wilhelm Hauff, Märchen, K.Thienemanns Verlag, Stuttgart – Wien, 1992.

© Уладзімір Папковіч, пераклад, 2010

1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)