Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Паром празь Ля-Манш
Паром празь Ля-Манш - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Паром празь Ля-Манш

Электронная книга - «Паром празь Ля-Манш». Краткое содержание книги:

Уладзімер Арлоў вядомы найперш як аўтар папулярных гістарычных кніг «Міласьць князя Гераніма», «Сны імпэратара», «Каханак яе вялікасьці», «Час чумы», «Краіна Беларусь». Свой чытач ёсьць і ў Арлова-паэта. Ягоная папярэдняя кніга вэрлібраў «Фаўна сноў» (1995) даўно зрабілася рарытэтам. Тэксты зь яе перакладаліся на ангельскую, францускую, нямецкую, чэскую, баўгарскую, украінскую, вугорскую ды іншыя эўрапейскія мовы. У новай кнізе паэзіі аўтар працягвае свае рызыкоўныя падарожжы ў прасторы й часе.
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 ... 33
Перейти на страницу:

да якога мы рухаемся

павілястымі сьцежкамі кашмараў

і бяссонных начэй.

З табою не бывае сноў-чарнавікоў

(гэта — я, і гэта — праўда),

сноў-эскізаў,

сноў-навэляў,

дзе ў фінале засталося

колькі нявыкрасьленых фразаў,

Праўда і тое, што

такія сны здараюцца ў мяне

ня толькі з табою,

бо

падараваць адчуваньне вечнасьці

можа кожная жанчына.

(Пра гэта лепей памаўчаць,

хоць маецца на ўвазе,

безумоўна, тэрыторыя сноў.)

Так я гутару з табою,

адважна здымаючы двукосьсі

з цытатаў лацінаамэрыканскіх

раманістаў,

якіх мы звычайна чытаем па чарзе,

пакідаючы на палях

лёгкія рыскі

алоўкам ці фарбаваным пазногцікам,

гутару,

зусім выпадкова

сустракаючыся пад коўдраю

з тваімі ўсходнім і заходнім

паўшар’ямі,

пакуль стройная лёгіка думак

ня зьведае разбойнага ўварваньня

твайго алягічнага цела,

якое,

адзінае,

здольнае падараваць мне вечнасьць

тут,

на гэтай высьпе,

у прыбоі бэзавага сутоньня,

за пяць гадоў да новага тысячагодзьдзя,

на вуліцы забытага правадыра,

якая з гэтага адвячорка

будзе называцца

тваім імем.

Upupa epops

Кожны раз,

як еду ў Полацак на цягніку,

у прынарачанскіх лясах

паміж Вялейкай і Будславам

на тэлеграфным дроце чакае мяне

стракатая птушка з вохрыстым чубком

і сьмешным лацінскім імем

Upupa epops —

а ў перакладзе — проста ўдод.

Калі разгарнуць энцыкляпэдыю,

можна даведацца, што

Upupa epops —

манагам,

селіцца на ўзьлесьсях,

у старых садах і парках,

ладзіць гнёзды ў крушнях,

жаролах і пнях,

а часам у пустых вульлях.

Толькі энцыкляпэдыя

не адказвае на галоўныя пытаньні:

як ён даведваецца,

што я ўзяў раніцою білет,

чаму я памятаю, што самачка

выседжвае птушанятаў

сямнаццаць дзён,

чаму ўзгадваю жаролісты дуб

над полацкім возерам

з сутонлівай назваю Люхава?

Вось зараз цягнік паверне,

і мы з птушкай

на імгненьне сустрэнемся

вачыма.

У Каралевы

Твая кніжка,

тонкая, як жмуток купюрак

выдавецкага ганарару

(ты, вядома, і не разьлічвала,

што за творы пад сумнеўнай назваю

«Блюз каралеўскае кухні»

нешта заплацяць),

натхніць мяне аднаго вечара

на рызыкоўную экспэдыцыю

(пара пляшак чырвонага

і порцыя здаровага цынізму)

на вуліцу,

якая калісьці звалася

Узьнясенскай,

у кватэру

з малюнкам карабліка і мора,

дзе табе сьняцца

небанальныя ідэі

пра фатальныя супадзеньні

паміж датамі нараджэньня

і сьмерці

або пра тое, што

сябраваць можна

толькі з памерлымі,

а нашы каханкі і каханьні

ніколі не сустрэнуцца

ў адной іпастасі,

у кватэру,

гаспадыня якой,

сьціпла назваўшы сябе

Каралевай,

ловіцца на каву

і цыгарэты,

а часам

і на штосьці мацнейшае,

сьцьвярджаючы, што

ў гэтых сьценах

водзіцца цэлая гурма

зданяў.

Ня выключана, што

здані сапраўды адпавядаюць

тваёй клясыфікацыі:

хатнія,

дарожныя

і самотны genius loci,

які бадзяецца сярод калегаў,

бясконца мармычучы пад нос:

«Я genius loci,

я помню дзяцінства

гэтага гораду,

гэтае песьні...»

Ня выключана, што

пасьля некалькіх келіхаў

мне заманецца

аздобіць стракатую кампанію

сваёй пэрсонаю —

а раптам

у хвалях блюзу

1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 ... 33
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)