Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Паром празь Ля-Манш
Паром празь Ля-Манш - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Паром празь Ля-Манш

Электронная книга - «Паром празь Ля-Манш». Краткое содержание книги:

Уладзімер Арлоў вядомы найперш як аўтар папулярных гістарычных кніг «Міласьць князя Гераніма», «Сны імпэратара», «Каханак яе вялікасьці», «Час чумы», «Краіна Беларусь». Свой чытач ёсьць і ў Арлова-паэта. Ягоная папярэдняя кніга вэрлібраў «Фаўна сноў» (1995) даўно зрабілася рарытэтам. Тэксты зь яе перакладаліся на ангельскую, францускую, нямецкую, чэскую, баўгарскую, украінскую, вугорскую ды іншыя эўрапейскія мовы. У новай кнізе паэзіі аўтар працягвае свае рызыкоўныя падарожжы ў прасторы й часе.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 33
Перейти на страницу:

з глыбіні

то сьветлагаловы хлапчук,

то сівабароды стары,

а часам

няма адлюстраваньня,

быццам не нахіліўся ніхто

над студняй.

Няўжо гэта я — хлапчук?

Няўжо гэта я — стары?

Няўжо гэта я —

адсутнасьць адлюстраваньня?

Бібліятэка імя Скарыны ў Лёндане

Вечар, які бавіш

удваіх з «Sarmatiae Europeae

descriptio...»,

MDLXXXI*

віцебскага камэнданта

Аляксандра Гваніні,

не вяшчуе нічога,

апрача ленаватай чародкі думак

пра ўвішнага італійца,

што з маўклівага дазволу Кліё

беспардонна сьпісваў

у свайго падначаленага

Мацея Стрыйкоўскага.

(Абвінавачаньне ў плягіяце

здымаецца з прычыны даўніны.)

Зялёны авал сьвятла

на велічным стале,

вартым штабу маршала Нэя,

дзе шарыкавая асадка

на месцы цяжэзнага каламара

з пазалочанымі музамі і гусіным пяром

выглядае як міні-спадніца

на шчадралюбных клубах

каралевы Боны.

Легкадумныя дыялёгі

з героямі гравюраў

на ломкіх аркушах in folio

колеру леташняй аўсянае саломы.

Вялікаму князю Альгерду

можна выказаць шчырае спачуваньне

(калі летапісцы, як зазвычай,

ня ўводзяць нас у зман),

што ён ня ведаў смаку

перабрадзілага вінаграднага соку.

У Віценя

ніхто не замінае запытацца

пра эпікурэйскія вусы

карчомнага заўсёдніка,

а яго мосьць Скіргайла

няхай узгадае, як полацкія месьцічы

прывязалі яго задам наперад

да старое кабылы.

Habent sua fata libelli** —

аздобленае пацінаю выслоўе

таксама гучыць легкаважна.

I раптам

ад паліцы з гатычнымі шрыфтамі

вее трывожны ветрык.

Тамы ў цісьнёных пераплётах

спакваля поўняцца непрыхільнасьцю.

Альгерд

на тытульным аркушы

пагардліва падцінае вусны.

Сьвідрыгайла

выцягвае з тула стралу.

Нічога добрага не абяцае

насуплены пагляд

Вітаўта.

Цяжкія завесы

набываюць зьнячэўку

скульптурную рэльефнасьць —

іх хочацца падняць, каб пераканацца,

што там сапраўды пуста,

але лепей пакінуць

гэтыя падазроныя складкі ў спакоі.

Стары лёнданскі дом

абуджаецца якраз у тую хвіліну,

калі ты неабачліва аказаўся

ягоным закладнікам,

дом,

які прасьцюжана ўздыхае,

які бярэ ўнізе нечай рукою

тэлефон,

прымушаючы ўявіць стол бастыёнам

і пасунуць бліжэй

сьціплы томік in quarto

пад даўжэзнай барокавай назваю

«Собрание припадков краткое...» еtс.,

здаецца, адзіную кнігу,

выдрукаваную па-беларуску

за ўсё доўгае XVIII стагодзьдзе.

(Факт, безумоўна, з гаркавым прысмакам,

хоць стагодзьдзе ўсё ж прамінула ня марна.)

Нешта дзеецца з часам:

стагодзьдзі набываюць

розную працягласьць і шчыльнасьць і,

што самае небясьпечнае,

пачынаюць дыфузаваць,

у выніку чаго

твой 1994-ты можа апынуцца дзе-небудзь

паміж Вялікай францускай рэвалюцыяй

і Люі Філіпам...

Каб упэўніцца, што зьмены

яшчэ не зрабіліся незваротнымі,

ты асьцярожна сустракаесься вачыма

зь люстрам кніжнае вітрыны.

Павагаўшыся, люстра пацьвярджае:

гэты чалавек — пакуль што ты.

* «Хроніка Эўрапейскай Сарматыі...», 1581 (лац.).

** Кнігі маюць свой лёс (лац.)

Вучыла бабуля

Ня сьпі, калі сонца сядае,

бо засьнеш зь ім разам,

а ўраньні ўжо не прачнесься.

Не глядзі ў люстэрка апоўначы,

бо растанеш у ім,

як солі драбінка

ў студні.

Не любіся зь дзеўкамі ў жыце

і ў красках не любіся,

бо колькі каласоў зломіш —

столькі людзей

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 33
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)