Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Роман, новелла » Дзве душы
Дзве душы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дзве душы

Электронная книга - «Дзве душы». Краткое содержание книги:

Заможны памешчык Абдзіраловіч, аўдавелы пасля трагічнага выпадку, давярае свайго малога Ігналіка карміліцы. А тая, жадаючы лепшай долі свайму дзіцяці, пераменьвае немаўлят. Пасля абодва — Ігнат і Васіль — праходзяць праз рэвалюцыю, Грамадзянскую вайну. Пры гэтым асаблівая аўтарская ўвага скіраваная на светабачанне Ігната Абдзіраловіча, які пакутуе ад раздваення душы — у рэчах, простых на першы погляд, бачыць палярныя бакі і разрываецца паміж процілегласцямі, не ведаючы, да якога берага прыстаць.
Твор зрабіў вялікі ўплыў на беларускую філасофію. У прыватнасці, Ігнат Канчэўскі пры напісанні праграмнага эсэ беларускай філасофіі «Адвечным шляхам» узяў як псеўданім прозвішча галоўнага героя «Дзвюх душ» — Ігнат Абдзіраловіч.
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 ... 46
Перейти на страницу:

Ён чуў, што кажа зусім не тое, што меўся казаць, што словы рвуцца без парадку, без яго поўнай волі, а гаварыў, гаварыў доўга… адылі быў гром воплескаў, галасы, плак нейкай бабулькі, — прамова перарвалася.

Салдаты пакінулі князя і абгуртавалі яго, быццам абіралі так на свайго глаўнага. Князь збялелы, як папера, але замкнуты і маўклівы, горды, нэрвова барабаніў па стале пальцамі.

Сход гудам гудзеў.

V

На другі дзень ён не сустрэўся з Аляю. Яна паехала з маткаю на станцыю Мінеральныя Воды: чакалі, што прыедзе Мікола Мартынавіч.

У парку Абдзіраловіч знайшоў макасееўскую няньку з дзяцьмі і нейкі час пабыў з імі.

Малодшы хлопчык, паміж гутаркі аб прыезджанню татулькі, сказаў:

— А наш татулька вельмі не любіць «таварышаў». І князь кажа, што яны — хуліганы.

— Калі падрасцеш і пачнеш цяміць усё сам, дык пабачыш, Валя, што гэта можа быць не зусім так.

— А чаму вы іх абараняеце? Князь казаў, што яны жалаванне ў афіцэраў адбяруць, а вы іх бароніце.

Дзіцёнак памаўчаў. Відаць, ён меркаваў нейкае пытанне і не важыўся папытацца.

— А любіце вы мужыкоў?

— Люблю.

— А я не. Яны ўсе вельмі дурныя.

— Няпраўда, Валя.

— А князь казаў, што праўда. Ён казаў, што за мужыкоў толькі тыя афіцэры, каторыя самі з мужыкоў.

— Дык ты, Валя, думаеш, што і я з мужыкоў, так? Ты хацеў спытацца ў мяне?

Хлопчык пачырванеў і ўтупіў вочы.

— Я не ведаю, — шапарнуў ён.

А Мікола Мартынавіч не прыехаў, і матка з Аляю зрабілі на другі дзень невялічкую вечарынку.

Пры сустрэчы, паміж слоў, запрасілі Абдзіраловіча, але ён пасля вячэры забавіўся ў лазарэце. У страўні да яго падсеў вайсковы чыноўнік, вядомы латышскі актор-мастак, хворы на сухоты, звычайна не гаварлівы надта чалавек. Ён пачаў распытавацца аб учорашнім сходзе беларусаў, запрасіў прапаршчыка да сябе ў палату, частаваў кавуном і вінаградам і даткнуўся яго палітычных паглядаў.

— Вы з пэўнасцю спачуваеце бальшавікам? — спытаўся ён.

— Не, — адказаў Абдзіраловіч па шчырасці, — мне не ймецца веры ў магчымасць існавання самастойнай улады радаў нашага пралетарыяту і наагул камуністычнага ладу жыцця. Гэта пакуль утопія.

У таго пайшлі на правай шчацэ плямкі, і ён раптам змяніў голас.

— А, та-а-ак, — працягнуў ён, — значыцца, я вас не добра разумеў. Мне пераказвалі, з прыгоды вашага выступу на сходзе, зусім што іншае. Значыцца, вы за хаўрус з такімі ягамосцямі, як нашае сіяцельства, каторае, колькі мне ведама, не дужа, аднак, шануе вашую асобу і не адмовіцца, бадай, падставіць вам ножку хаця б у інтымных справах.

Латыш нерваваўся. Абдзіраловіча кальнула.

— Гэта другое пытанне… Але палітыку ўрада ў цяперашнім складзе я лічу справядлівай і буду, у разе патрэбы, бараніць яе так, як належыцца салдату, і проці ўсякага ворага.

— А, так-а-ак… — ізноў працягнуў той і насілу, а наўмысля ўсміхнуўся, — ну, ведама, проці ўсякага ворага… Балазе ў радах гэтых ворагаў няма роднага або блізкага чалавека. Балазе й самі ж вы, мяркуючы, так сказаць, па адзнаках звонку, — белая костка.

Каб не пасварыцца, Абдзіраловіч хацеў ужо ўцячы ад сухотніка; добра — пастукалі.

— Зробце ласку! — крыкнуў латыш. Адчыніліся дзверы, і дзяўчына-казачка, дагляданніца хворых, падала прапаршчыку сэкрэтку.

— Вам пасланец пісулечку прынёс, — ласкава прамовіла і прыхільна паглядзела яна.

«Ігналік! Прыходзьце зараз. Чакаю. Аля.» — з радасным тамаваннем у сэрцы прачытаў ён і пачуў ізноў прыязнасць да раздражнёнага актора і трошку нейкую вінаватасць перад ім.

— Даруйце, як ласка. Прашу прабачэння… пайду, — з яснеючай усмешкай жмаў ён яго руку.

— Так, так… нічога. Не марнуйце часу: вам, здаецца, некалі, — безуважна і сцюдзёна адказаў хворы.

Абдзіраловіч ляцеў на крыллі да Макасеяў, аднак жа спазніўся.

Тут ужо было многа каго, у той лічбе і князь.

Ён сядзеў з гаспадыняй каля самавара і з паважным выглядам аб нечым гаманіў з ёю.

Прапаршчык Кунст іграў на гітары. Аля і дзве малыя сястрычкі вярцеліся ў вальцу з афіцэрамі.

Пакуль Абдзіраловіч падайшоў да столу, князь паспеў адысці ў вугол, дзе быццам надта зацікавіўся нейкаю гравюраю.

Гаспадыня сянні высакасэрдна падставіла Абдзіраловічу руку і не сустрэла паўсёднымі жартамі, як ён дружыць з Алечкаю, і запрашаннямі «пачаставацца».

Толькі Аля, як скончыўся танец, угледзеўшы, скоранька падбегла да яго. Чорныя вочкі блішчэлі і казалі тое, што толькі ён і яна разумелі. Дзяўчынка з пяшчотаю шлёпала яго па руцэ, кажучы: «Нядобры, нядобры! Няможна так пазніцца. Мы з мамаю ўчора бачылі вас у Пяцігорску два разы, а вы ніводнага разу не мелі ласкі заўважыць нас. Спачатку вы ехалі ў трамваі. Потым ішлі з нейкімі „таварышамі“… Мама вельмі здзівілася. А мне ўсё роўна, толькі няможна было падысці — шкода»… — І потым дадала, заглядаючы знізу ў глыб яго вачэй: — Сэкрэтачку атрымалі?

1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 ... 46
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)