Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Роман, новелла » Дзве душы
Дзве душы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дзве душы

Электронная книга - «Дзве душы». Краткое содержание книги:

Заможны памешчык Абдзіраловіч, аўдавелы пасля трагічнага выпадку, давярае свайго малога Ігналіка карміліцы. А тая, жадаючы лепшай долі свайму дзіцяці, пераменьвае немаўлят. Пасля абодва — Ігнат і Васіль — праходзяць праз рэвалюцыю, Грамадзянскую вайну. Пры гэтым асаблівая аўтарская ўвага скіраваная на светабачанне Ігната Абдзіраловіча, які пакутуе ад раздваення душы — у рэчах, простых на першы погляд, бачыць палярныя бакі і разрываецца паміж процілегласцямі, не ведаючы, да якога берага прыстаць.
Твор зрабіў вялікі ўплыў на беларускую філасофію. У прыватнасці, Ігнат Канчэўскі пры напісанні праграмнага эсэ беларускай філасофіі «Адвечным шляхам» узяў як псеўданім прозвішча галоўнага героя «Дзвюх душ» — Ігнат Абдзіраловіч.
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 46
Перейти на страницу:

— Э, браце Ігнась, мне цяпер не ймецца веры ў цалебнасць каўказскіх мінеральных водаў, — з натугаю жартуе сціплы друг, каб скіраваць думкі з прыкрай, нейкай дурной сцежкі.

— Так… яны атручаны.

Мікола, згубіўшыся ў парадку, пабегаў па пакоі.

— Во што, Ігнась. Буду прасіць цябе. Пасядзі ў класе, пакуль я збегаю на сяло. Дзядулька там адзін памірае. Прыслаў па мяне. Нешта хоча, ведаеш, сказаць прад смерцяй.

— Добра. Зроб ласку.

— Даведаюся якраз, якія навіны ёсць. У Маскве быццам салдаты б'юцца з юнкерамі і афіцэрамі. Нешта, ведаеш, незразумелае. Не йму веры, пакуль не прыйдуць газеты. Трэці дзень няма іх.

Пайшоў Мікола.

Кляс быў даволі раскошны.

Ціха сядзелі дзеці і ўкрадня, а пільна прыглядаліся да чужога, маўклівага, новага.

Абдзіраловіч сеў за стол, пісаў. Сажмаў галаву. Прайшоўся па клясу. Раз, другі.

Дзеці прызвычаіліся і пачынаюць патроху шумець.

За печкаю, у куточку, дзе ў пагодлівыя дні можаць добра прыгрэць сонейка, сядзіць дробненькі хлопчык з мізэрным, хударлявенькім цельцам і вялікаю галавою з валасамі ёжыкам. Спачатку ён кідае зладзейскім вокам на гэтага злога пана, але бачыць: не глядзіць той на яго ані-ні. І хлопчык захапляецца нейкай вельмі пацешнай гульнёю. Пад партаю, прыставіўшы да яе пакладзены на калені буквар, ён ставіць у парадку панскія партрэцікі, што прыняслі людзі з панскага двара, калі хадзілі разбіваць яго. Ставіць іх і з рознымі хітрыкамі і кпінкамі, з пануючай радасцю даець ім кукішы.

Абдзіраловіч нарэшце заўважае, што хлопчык вырабляецца.

— Што ты робіш?

— Нічога… вось яй жа богу нічогінька…

Картачкі валяцца на зямлю. Хлопчык утупіў вочы.

Абдзіраловіч падняў іх і надта ўразіўся: пабачыў сябе (маленькім хлопчыкам), пабачыў таго, што людзі казалі: «Твой бацька». Пабачыў яшчэ некалькіх далёкіх знаёмых, што часам гасцявалі ў бацькі.

«На вечную памятку аб шчаснай пары, прагасцёванай у мілых, прынадных Крупках у нашага каханага…» — прачытаў ён на адвароце.

— Таўкач паноў дражніць, — сказалі наперабой дзеці. — Яго бацька прыгожую кніжку з людзьмі прынёс сабе, як панскі будынак згарэў.

Разнародныя пачуцці збунтаваліся ў яго і пакаціліся вялікім, непрыемным клубком.

Адна душа казала: «Мне ўсё роўна… Мне ўсё роўна…»

А другая прыкра балела і маўчала.

VIII

На паўдарозе да станцыі ёсць невялічкія выселкі. Яны прытуліліся збоку шляху, пад узгоркам, і жывуць сваім асобным жыццём, у якім няма нічога супольнага з тымі, што ў балагольскіх будках едуць па шляху з N. на станцыю ці з поезда ў N. З тымі «ў чорным», што ўноччы кураць папіросы, бліскаючы жоўтымі аганькамі, гамоняць то паціху, то голасна, смеючыся і пытаючы з будкі: «Што? Коні паіць будзем?» А ўранні дрэмлюць, жмураць вочы ў халадкаватым паветры рання і няўважна кінуць вокам раз-другі на зялёныя ад моху і пырніку стрэхі высялкоўскіх хат — і едуць сабе далей, і дрэмлюць сабе далей, аж да самага N. Ніхто не заязджае ў выселкі, бо і коні там паіць нязручна: калодзеж дрэнны, вада гніллём тхнець, вядро не скора знайдзецца. Заязджаюць у выселкі хіба падводнікі-сяляне, асабліва з «белага» боку, у якім людзі яшчэ і дагэтуль носяць белыя жупаны «на вілачках» і белыя маргелкі. А ў выселках таксама жывуць «белыя» беларусы.

Ціха заўсёды на шляху каля выселак. Улетку толькі часам гуляюць пад старой, каравай бярозаю дзеці з беленькімі ці жоўценькімі альнянымі валасамі, у даўгіх, да пят, белых кашулях, ды туляецца гультай-сабака з калматым хвастом і калматымі звіслымі вушамі.

Поле высялкоўскае за балотам, за хвайняком, па той бок ад выселак, і са шляху яго не відаць. А людзюхны ўлетку на полі.

А ўвосень яшчэ смутней у выселках. Жывой душы не відаць ад шляху на бруднай і шэрай вуліцы. Дзе ж іхныя хлопцы і дзеўкі, каторым належыцца весяліць усе выселкі, — багавіца іх ведае.

Глухая старана. Глухі народ.

Такімі якраз адбіліся выселкі ў памяці Абдзіраловіча, і надта быў ён здзіўлены, што парушаецца чарада яго сумных думак нейкім рухам на шляху і ў выселках, што ў аднастайнасць маркоты ўбіваюцца звонку негарманічныя для цішы ўспамінаў, звонкія гукі.

Паміж шляхам і выселкамі стаяла старэнькая каплічка на крутым курганку пры вузенькай дарозе. Размывалася дарога, спаўзала чырвоная гліна, і не давалі рады пакутныя вербы. А блізка шляху і каплічкі, каб ніхто не ездзіў па руні, добры селянін згарадзіў плот.

Стаялі пад каплічкаю, сядзелі на плоце, на карчох вярбін і навет на тым курганку пры дарозе, спусціўшы ногі на чырвоную размытую гліну, высялкоўцы і слухалі аратара, але не ўсе ўважна: апазіцыя, ці што, галдзела.

1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 46
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)