Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Падарожжа ў XIX стагоддзе
Падарожжа ў XIX стагоддзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Падарожжа ў XIX стагоддзе

Электронная книга - «Падарожжа ў XIX стагоддзе». Краткое содержание книги:

«Падарожжа ў XIX стагоддзе» з'яўляецца зборнікам нарысаў аб дзеячах беларускай літаратуры, мастацтва і культуры мінулага стагоддзя, чые імёны яшчэ недастаткова вядомы шырокаму чытачу. Гэта — пачынальнікі новай беларускай літаратуры Я. Чачот, Я. Баршчэўскі, В. Каратынскі, польска-беларускі паэт У. Сыракомля і іншыя. Асобныя нарысы прысвечаны кампазітарам М. Агінскаму, С. Манюшку і А. Абрамовічу, якія нарадзіліся або доўга жылі ў Беларусі, выкарыстоўвалі беларускія народныя мелодыі і таму адначасова належаць і польскай, і беларускай культуры. Чытач пазнаёміцца з вучонымі і падарожнікамі І. Дамейкам, А. Янушкевічам, Б. Дыбоўскім, К. Ельскім. У плане займальнага літаратуразнаўства ў асобных раздзелах расказваецца аб пошуках і знаходках архіўных дакументаў і рэдкіх кніг, звязаных з творчасцю В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, А. Абуховіча. Аўтар уводзіць у літаратурны ўжытак некаторыя невядомыя або забытыя матэрыялы. У канцы кнігі змешчаны спіс літаратуры, якая цытуецца або ўскосна выкарыстана ў тэксце. Кніга пашырае ўяўленне чытачоў, у першую чаргу вучняў, студэнтаў, настаўнікаў, аб беларускай літаратуры і культуры XIX стагоддзя.
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 ... 82
Перейти на страницу:

У гісторыі славянскіх літаратур цяжка знайсці прыклад больш трывалай, высакароднай і бескарыслівай дружбы, чым дружба Міцкевіча і Чачота. І справа тут не ў колькасці ўзаемна прысвечаных вершаў («Ямбаў»), а ў адзінстве поглядаў і пачуццяў. «Што датычыцца дружбы,— пісаў Чачоту Міцкевіч 6 лістапада 1819 года,— то, клянуся яе святым імем і ўсім, што мне было і што цяпер найбольш дорага, я лічу цябе такім сябрам, якога толькі можна пажадаць; я не хачу і не магу мець большага, я ні да кога не быў так прывязаны і нікога не любіў у такой жа меры». Імя Чачота першым названа ў прысвячэнні міцкевічаўскага зборніка «Балады і рамансы». У сваю чаргу Чачот чытаў карэктуру «Дзядоў», арганізоўваў падпіску на зборнікі свайго сябра. Такія ж шчырыя адносіны звязвалі Чачота з іншымі філаматамі. «Жывы, чуллівы, вясёлы,— пісаў аб ім Ігнат Дамейка,— ён братаўся з усімі; просты і даверлівы, нават да самых маладых і найменш адукаваных, пявучы, уражлівы, ён меў сапраўды сялянскую натуру...»

У 1821 годзе Таварыства філаматаў ператварылася ў больш складанае па сваёй структуры Таварыства філарэтаў. Узмацніўся напал патрыятычных прамоў, стражэй стала канспірацыя. Аднак у 1823 годзе царскім уладам удалося натрапіць на след тайных згуртаванняў. Пачаліся масавыя арышты і рэпрэсіі. У Вільню прыехаў сенатар Навасільцаў, які павёў следства, не грэбуючы бруднымі прыёмамі. Міцкевіча, Чачота, Зана і іх сяброў заключылі ў камеры ператворанага на турму базыльянскага кляштара. Вязні дэкламавалі патрыятычныя вершы, спявалі народныя песні. Аднойчы, прыгадвае філамат Антон Слізень, Чачот заспяваў уласную беларускую песню, якая пачыналася словамі:

Да лятуць, лятуць да дзікія гусі, Да нас павязуць да далёкай Русі.

Словы паэта аказаліся прарочымі. За чытанне «нахабных» вершаў, за прамовы, накіраваныя супраць царскага трона, суд прыгаварыў Чачота і яго сяброў да высылкі ў аддаленыя губерні Расіі. На радзіме засталіся старыя і збяднелыя бацькі, засталася родная па сэрцу і духу Зося Малеўская, якая ўзялася зберагаць рукапісныя зборнікі паэта. Пацягнуліся доўгія гады выгнання — спачатку ва Уфе, потым — у Цверы. Толькі ў 1833 годзе Чачоту дазволілі вярнуцца ў Беларусь. Нейкі час ён працаваў сакратаром кіраўніцтва Бярэзінскім каналам у Лепелі. Затым пацягнула на родную Наваградчыну, дзе шчорсаўскі граф Храптовіч прапанаваў пасаду бібліятэкара. Землякі, успамінае Эдвард Паўловіч, сустракалі паэта як сапраўднага героя, ды сам ён, хворы і надломлены, ужо не вярнуўся да палітычнай дзейнасці. Ён па-ранейшаму страсна жадаў, каб здзейснілася яго колішняя мара — убачыць свой народ свабодным і шчаслівым, аднак не ведаў рэальных шляхоў здзяйснення гэтай мары.

У 30-я гады Чачот цалкам аддаўся сваёй улюбёнай справе — збіранню і перакладу беларускіх народных песень. У 1837 годзе ў віленскім выдавецтве Завадснага ўбачыла свет сціплая кніжачка пад назвай «Вясковыя песенькі з-над Нёмана». У ёй было змешчана 100 беларускіх песень у больш або менш дакладным перакладзе на польскую мову.

Услед за першым зборнікам выйшла яшчэ пяць аналагічных зборнікаў — у 1839, 1840, 1844, 1845 і 1846 гадах. Разам у іх апублікавана каля тысячы народных песень, запісаных Чачотам і яго добраахвотнымі карэспандэнтамі над берагамі Нёмана, Дзвіны і Дняпра. За выключэннем апошняга зборніка, дзе песні прыводзяцца ў арыгінальным беларускім гучанні, усюды падаецца толькі польскі пераклад. Побач з бяскрыўднымі абрадавымі ды сямейнымі песнямі ў выданні Чачота трапілі і фальклорныя творы з яўна антыпрыгонніцкім зместам. Ну, хаця б вось гэтая жніўная песня:

Да ў нашага пана Да нядобрая слава: Па месяцу жыта жалі, Па зорам копы клалі. Цёмна ў полі, цёмна. Бадай таму цямней было, Хто да хаты не пушчае Да на полю нас трымае. Да мы позна з поля йдзём Да прыганятага клянём.
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 ... 82
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)