Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Падарожжа ў XIX стагоддзе
Падарожжа ў XIX стагоддзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Падарожжа ў XIX стагоддзе

Электронная книга - «Падарожжа ў XIX стагоддзе». Краткое содержание книги:

«Падарожжа ў XIX стагоддзе» з'яўляецца зборнікам нарысаў аб дзеячах беларускай літаратуры, мастацтва і культуры мінулага стагоддзя, чые імёны яшчэ недастаткова вядомы шырокаму чытачу. Гэта — пачынальнікі новай беларускай літаратуры Я. Чачот, Я. Баршчэўскі, В. Каратынскі, польска-беларускі паэт У. Сыракомля і іншыя. Асобныя нарысы прысвечаны кампазітарам М. Агінскаму, С. Манюшку і А. Абрамовічу, якія нарадзіліся або доўга жылі ў Беларусі, выкарыстоўвалі беларускія народныя мелодыі і таму адначасова належаць і польскай, і беларускай культуры. Чытач пазнаёміцца з вучонымі і падарожнікамі І. Дамейкам, А. Янушкевічам, Б. Дыбоўскім, К. Ельскім. У плане займальнага літаратуразнаўства ў асобных раздзелах расказваецца аб пошуках і знаходках архіўных дакументаў і рэдкіх кніг, звязаных з творчасцю В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, А. Абуховіча. Аўтар уводзіць у літаратурны ўжытак некаторыя невядомыя або забытыя матэрыялы. У канцы кнігі змешчаны спіс літаратуры, якая цытуецца або ўскосна выкарыстана ў тэксце. Кніга пашырае ўяўленне чытачоў, у першую чаргу вучняў, студэнтаў, настаўнікаў, аб беларускай літаратуры і культуры XIX стагоддзя.
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 82
Перейти на страницу:

У Пецярбурзе Баршчэўскі ўстанавіў цесныя сувязі з польскімі, рускімі і ўкраінскімі літаратурнымі коламі, з універсітэцкай моладдзю. У розны час адбыліся сустрэчы з Адамам Міцкевічам, Тарасам Шаўчэнкам. Сучасны польскі даследчык Ежы Енджэевіч аўтарытэтна сцвярджае, што Міцкевіч правіў раннія вершы Баршчэўскага і прадракаў яму вялікую будучыню. Плённым было ўздзеянне на беларускага пісьменніка ўкраінскага Кабзара. Як паведамляецца ў пісьме польскага паэта В. Рэута да мінчаніна І. Легатовіча, Шаўчэнка і Баршчэўскі пазнаёміліся ў 1839 годзе. Кабзар добра ведаў вершы свайго новага знаёмага і выказваў адносна іх некаторыя крытычныя заўвагі. Апрача таго, піша той жа Енджэевіч, з твораў Шаўчэнкі бачна, што ён чытаў польскі альманах «Незабудка», які выдаваўся Баршчэўскім і яго сябрамі з Пецярбургскага універсітэта ў 1840-1844 гадах. У гэтым альманаху друкаваліся пераважна маладыя аўтары, якія паходзілі з Беларусі.

Паступова вакол Яна Баршчэўскага і яго «Незабудкі» аб'ядналася цэлая група літаратараў, якую некаторыя польскія даследчыкі потым гучна называлі «беларускай школай». Сюды ўваходзілі пераважна ўраджэнцы Беларусі — Рамуальд, Роза і Людвік Падбярэскія, студэнты універсітэта В. Давід і С. Ляховіч, мастакі К. і Р. Жукоўскія, кампазітар А. Абрамовіч. З гэтай групай былі цесна звязаны Вінцэнты Рэут, Геранім Марцінкевіч, Аляксандр Грот-Спасоўскі, Тадэвуш Лада-Заблоцкі, Аляксандр Гроза, якія ў сваіх польскіх творах выкарыстоўвалі матывы беларускіх казак і паданняў, даследчык беларускага фальклору Ігнат Храпавіцкі, урэшце, паляшук Леапольд Штырмер, які друкаваў свае аповесці ў «Незабудцы» пад іменем жонкі Элеаноры Штырмер. Пасля таго як выданне «Незабудкі» спынілася, фактычным органам групы стаў «Рочнік літэрацкі» на чале з Р. Падбярэскім.

Апошнія гады жыцця Баршчэўскага таксама ахутаны таямніцай. Выдаўшы (часткова на ўласныя сродкі) «Шляхціца Завальшо», ён нейкім чынам апынуўся на Украіне — пабываў у Адэсе, у 1849 годзе выдаў у Кіеве першую частку свайго польскага зборніка «Проза і вершы». Памёр пісьменнік 11 сакавіка 1851 года ў Цуднове на Валыні, у доме графаў Ржэвускіх. Адзін з іх — Генрык Ржэвускі — быў даволі вядомым польскім раманістам, пісаў пра мінулае Беларусі, чым, відаць, і тлумачыцца яго ўвага да збяднелага беларускага шляхціца.

Як ужо гаварылася вышэй, да нас дайшлі ўсяго тры беларускія вершы Баршчэўскага — «Дзеванька», «Гарэліца» і (ва ўрыўках) «Рабункі мужыкоў». Напісаныя на невысокім мастацкім узроўні, сёння яны маюць толькі гісторыка-літаратурнае значэнне. Аднак у свой час яны карысталіся значнай папулярнасцю, былі часткова пакладзены на музыку, пайшлі, як кажуць, у народ. Урыўкі з «Рабункаў мужыкоў» знайшлі (пад назвай «Размова хлопаў») пры вобыску ў Паўлюка Багрыма. З народных вуснаў трапілі яны ў фальклорныя запісы П. Шэйна. Як бачым, сяляне знаходзілі ў Баршчэўскага нешта сваё, нешта сугучнае сваім думам і пачуццям!

А як жа тады пагадзіць указаныя вышэй факты з тым, што ў 30-40-х гадах нашага стагоддзя, даказваючы рэакцыйнасць поглядаў Баршчэўскага, звычайна спасылаліся на тыя ж «Рабункі мужыкоў»? Як пагадзіць, напрыклад, са словамі Л. Бэндэ, што творчасць Баршчэўскага накіравана на тое, каб «зганьбіць сялянскія паўстанні, спробы беларускага сялянства рэвалюцыйным шляхам вызваліцца з-пад прыгонніцкага прыгнёту»? Няўжо народ памыляўся, распаўсюджваючы тыя ж «Рабункі мужыкоў»?

Не, народ не памыляўся. Памыляліся вульгарныя сацыёлагі. Сёння настаў час па-новаму, з канкрэтна-гістарычных пазіцый, прааналізаваць беларускія творы Баршчэўскага. Для пачатку звернемся да ўрыўка з «Рабункаў мужыкоў», які прыведзены Р. Падбярэскім у прадмове да «Шляхціца Завальні». Паколькі гэты тэкст па традыцыі не ўключаецца ні ў хрэстаматыі, ні ў анталогіі і таму амаль недаступны неспецыялістам, непазбежнымі будуць пераказ і вялікія цытаты:

Як пранцузская сіла Із-за Дзвіны наступіла, Нам стала карціць, Чтоб парадак прыўраціць. Аднака ж сядзелі ціха, Аж тут прыносіць ліха Пранцузаў у паш двор, І нутка дзелаць здор (мабыць, збор.— А. М). Клеці паразбівалі, Паноў нашых загналі, Нас казалі пазбіраць І гарэлку піць і браць. Пранцузы нас пахвалялі, Аб нашым краю ўпаміналі І на мігі нас прасілі, Каб мы з імі двор лупілі. І мы доўга там гулялі, Что хацелі — пілі, бралі.
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 82
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)