Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Рэшта - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Рэшта

Электронная книга - «Рэшта». Краткое содержание книги:

Папковіч Уладзімір, нарадзіўся 25.03.1935 г. у вёсцы Дварэц Вілейскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў Менскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1958), выкладаў у гэтым інстытуцё нямецкую мову (1958-1962). Працаваў інжынерам-перакладчыкам патэнтнага бюро Інстытута навукова-тэхнічнай інфармацыі і прапаганды пры Савеце Міністраў БССР (1962-1963), старшым выкладчыкам кафедры замежных моў Менскай вышэйшай інжынерна-радыётэхнічнай навучальні (1963-1964), інжынерам-перакладчыкам аддзела тэхнічнай інфармацыі Менскага оптыка-механічнага завода. У 1966-1970 гг. настаўнічаў у школе №– 20 у Віцебску, у Віцебскім педінстытуце. Зноў працаваў інжынерам-перакладчыкам. З 1973 г. выкладчык нямецкай і ангельскай моў Віцебскага індустрыяльнага тэхнікума, з 1982 г. - старшы выкладчык Віцебскага педінстытута. Сябра СП СССР з 1981 г. У друку выступае з 1962 г. з вершамі і апавяданнямі. Аўтар зборнікаў вершаў «На досвітку» (1978), «Зерне» (1982), «Самы кароткі цень» (1988). На беларускую мову перакладае творы нямецкіх і польскіх паэтаў. У яго перакладзе выйшлі кнігі І.Р.Бехера «Вяртанне да сябе» (1988), Р.Крафта «Востраў без маяка» (1987), «Закаханы вандроўнік: Паэзія нямецкага рамантызму» (1989).
1 2 3 4 5 6 7 8
Перейти на страницу:
* * *
Ды не паеду я ў Анапу, не палячу ў гаючы Крым. Пайду, прылягу на канапу, зраблю сабе маленькі дрым.
Душу паціху супакою, настроюся на дабрыню, і, лежачы ў сваім пакоі, сяброў прыпомню і радню.
І задрамлю я ў сэрцы з імі, і ўбачу каляровы сон: я побач з мёртвымі й жывымі іду да Бога на паклон.
* * *
Варта камусьці крыкнуць і сэрца маё задрыжыць.
Ніяк не магу прывыкнуць, што можна без страху жыць...
Выйду я ў чыстае поле і ў неба загалашу:
«О дайце мне, дайце ж мне волю, болей нічога я не папрашу.»
Ноч мяне змрокам накрые, прыспіць на ўвесь свет аднаго.
О Маці святая, Марыя, Дай сілу мне сына твайго...

Песні

* * *
Нястрымна і смела ляцелі арэлі, Насуперак страхам, насустрач вятрам... І тахкалі сэрцы, і шчокі гарэлі І вольнае волі хацелася нам...
А сонца свяціла і мружыла вочы, Хацелася гучна крычаць і спяваць, Імкнуліся ў высі мы, у зааблочча, І вецер за намі не мог паспяваць.
Ах, вольная воля, ты вабіш і клічаш, Пяшчотна ўсміхаешся людзям здаля, Ты рай абяцаеш, ты радасці зычыш, А ўнізе чакае нас маці-зямля.
Мы дом павітаем, мы маму абдымем, Мы іх не забудзем, дзе б мы ні былі. Жыць будзем заўжды з незаплямленым імем, І весяліцца на роднай зямлі.
* * *
Ціхі вецер вее ў полі, Мякка гладзіць каласы. Песня чуецца на волі, Звонка льюцца галасы.
Дзеці рушылі ў паходы, На жаданы вольны ўрок, Да прыроды, дзе прыгоды Іх чакаюць, што ні крок.
Разгадаюць таямніцы, Здзівяцца не раз, не два… Піць ваду будуць з крыніцы, Слухаць, як расце трава.
Сонца сыйдзе за пагоркі І на змену ноч прышле, Заміргаюць хітра зоркі, Месяц ў небе паплыве.
І ніхто больш не гамоніць У зялёным шалашы. Толькі звон нябесны звоніць У прасветленай душы.
Любы край
Любы край, жыцця крыніца, Ружай гожаю цвіцеш. Мне табой не надзівіцца, Песняй мне душу усцеш.
Любы край, званочкі кветак Урачыста ўсім звіняць. Радуеш старых і дзетак. Хочацца ўвесь свет абняць.
Любы край, ты напаўняеш Слодыччу маю душу. І ты, пэўна, добра знаеш, Да каго найперш спяшу.
Любы край, сваю Радзіму, Я з малых гадоў люблю. Я ў бядзе цябе не кіну, Віншаванні ў песні шлю.
* * *
На вольную волю, да сонца Імкнемся душою заўжды, У свет наш, шырокі, бясконцы, Вясёлы і малады.
На волі спяваецца звонка Пра луг, пра палі і лясы. А з намі спявае старонка На розныя галасы.
У доме высокім ці ў хаце Імкнецца народ да святла, Мы чуем, як родная маці, Свой голас у песню ўпляла.
І ў хоры магутным запела Прырода і з ёю народ. І песня удаль паляцела Без межаў і перашкод.
Расслабцеся!
* * *
Стаўся да сябе так, як ставішся да іншых. Жудасна будзе тады застацца сам-на-сам з сабой!
* * *
Дэманстравала дзеўка гожасць ног. Дзед не глядзеў. А што ён мог?
* * *
Як гэта нясмачна, як гэта банальна. Але рагочуць дружна ўсе, павальна.
* * *
Адбіваюся сам ад сябе... Няма пераможцы ў той барацьбе.
* * *
1 2 3 4 5 6 7 8
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)