Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Рэшта - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Рэшта

Электронная книга - «Рэшта». Краткое содержание книги:

Папковіч Уладзімір, нарадзіўся 25.03.1935 г. у вёсцы Дварэц Вілейскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў Менскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1958), выкладаў у гэтым інстытуцё нямецкую мову (1958-1962). Працаваў інжынерам-перакладчыкам патэнтнага бюро Інстытута навукова-тэхнічнай інфармацыі і прапаганды пры Савеце Міністраў БССР (1962-1963), старшым выкладчыкам кафедры замежных моў Менскай вышэйшай інжынерна-радыётэхнічнай навучальні (1963-1964), інжынерам-перакладчыкам аддзела тэхнічнай інфармацыі Менскага оптыка-механічнага завода. У 1966-1970 гг. настаўнічаў у школе №– 20 у Віцебску, у Віцебскім педінстытуце. Зноў працаваў інжынерам-перакладчыкам. З 1973 г. выкладчык нямецкай і ангельскай моў Віцебскага індустрыяльнага тэхнікума, з 1982 г. - старшы выкладчык Віцебскага педінстытута. Сябра СП СССР з 1981 г. У друку выступае з 1962 г. з вершамі і апавяданнямі. Аўтар зборнікаў вершаў «На досвітку» (1978), «Зерне» (1982), «Самы кароткі цень» (1988). На беларускую мову перакладае творы нямецкіх і польскіх паэтаў. У яго перакладзе выйшлі кнігі І.Р.Бехера «Вяртанне да сябе» (1988), Р.Крафта «Востраў без маяка» (1987), «Закаханы вандроўнік: Паэзія нямецкага рамантызму» (1989).
1 2 3 4 5 6 7 8
Перейти на страницу:
* * *
Ішоў баязліва, таропка па вузенькай сцежцы быцця, Сусвету малое дзіця, зямная маленькая кропка.
Наканаваны быў шлях, з яго я ўвесь час збіваўся, даўгі аддаваць забываўся, і гонар свой пляжыў наўзмах.
Паціху брыду пад гару, пакорлівы, паслухмяны... Звалюся ў мурог духмяны, «О, Божа!» скажу.
І памру.
* * *
Удзень не пішуцца лісты, я іх адкладваю на потым, калі настане змрок густы і апануе адзінота.
Тады з глыбокіх таямніц праб’юцца вонкі думкі, мроі, падобна да вады з крыніц, што лечыць перапад настрою.
Бягуць, бягуць тады радкі, душа зліваецца са словам. Той ліст, сардэчна-трапяткі, абудзіць згаслае нанова.
* * *
Сяргею Рублеўскаму
А што сапраўдная паэзія? Не ведаю. Чытаю штосьці. Штосьці не чытаю. Я не вучоны. Слова не даследую. Калі не спіцца, зборнічкі гартаю.
Бывае, што зачэпішся знянацку: чаму ж раней на вока не траплялася? Трымаеш кніжку, як малое цацку, з якой яно яшчэ не нагулялася.
Смакуеш слова, чуеш пах і гукі, і так і гэтак – вось яно, сапраўднае! Не трэба тут ніякае навукі: яно адно, высокае і слаўнае!
Перад табою новы свет адчынены, ты здзіўлены: як жыць было без гэтага? Уся зямля – з чужынамі, з Айчынаю ёсць толькі кропка зьмесціва сусветнага.
* * *
Мне раілі, як трэба жыць паэту. Ёсць людзі, кампетэнтныя ва ўсім. Не жалься, гаварылі, аніколі свету, І, лепей, меней сутыкайся з ім.
Жыві адзін. Жыві сабе і мыслі. Калі ж не мысліш, думай проста так. Глянь, вунь туманы над ракой навіслі. Паслухай, хто там ціўкае ў кустах.
Сплылі аблокі. Сонца добра грэе. У белы свет расчынена вакно. Старэе дзень. Паціху вечарэе... І я з прыродай зліўся у адно.
Гляджу: цвіце вясновая алея, і далятае шумны гул падзей, і на душы ў мяне цяплее... Імкліва выбягаю да людзей.
* * *
Старасць мяне штурхае на шалёныя ўчынкі. За сцяной ноч глухая, б’юць у вокны дажджынкі.
Ну, а мне не сядзіцца, штосьці цягне на волю. у самоце нудзіцца невыносна мне болей.
А сусед мой смяецца: і чаго яму трэба? Ах, нялёгка даецца парыванне да неба.
* * *
Да ночы сядзіш і чакаеш пісьма, хоць бы якога е-мэйла... Ды ў скрынцы зноў нічога няма, і віртуальнасць знямела.
Не мае спраў з табой белы свет, маўчыць, смеючыся таемна. І ты супакойся, занудлівы дзед, да свету стаўся ўзаемна.
* * *
Ёсць імгненне паміж сном і явай, тут як тут з’яўляюцца прывіды: гарады, пустыні, піраміды, і лугі з някошанай атавай,
і цягнік, які на адыходзе, ведаю, заканчвае пасадку. Голас раптам закрычыць: «Валодзя! Вып’ем на апошнюю дзесятку...»
Я прымаю хуткае рашэнне: верх бярэ вясёлая распуста. Ляпаю рукамі па кішэнях, ды ў кішэнях, як заўсёды, пуста.
* * *
Пра суіцыд задумаўся паэт, узрадаваўся, што нарэшце – кропка. Наліў гарэлкі ў келіх нетаропка, і выпіў за пракляты белы свет.
* * *
Cэнс жыцця – прыдуманыя словы, іх язык прамовіў – памяло. Дрэва вырастае – будуць дровы, чалавек памрэ і – толькі тло.
Век прайшоў – і нам пакінуў атам. Менш для міру, болей для вайны. Чалавек! Не будзь такім вар’ятам, Не паддайся «праўдзе» Сатаны.
* * *
Спявай, хлапец, спявай, мне так прыемна душу вясёлай песняй суцяшаць. Нам жыць лягчэй, калі сябры ўзаемна настрой святочны ўмеюць падвышаць.
1 2 3 4 5 6 7 8
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)