Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Классическая проза » Чайка па імені Джонатан Лівінгстан
Чайка па імені Джонатан Лівінгстан - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Чайка па імені Джонатан Лівінгстан

Электронная книга - «Чайка па імені Джонатан Лівінгстан». Краткое содержание книги:

Гэта самая галоўная кніга Рычарда Баха. Ён не прыдумаў «Чайку». Ён пачуў яе цалкам, і запісаў, і гэта цалкам змяніла яго жыццё, і вось зараз вы можаце прачытаць гэтую цуда-казку, як ніякая іншая кніга на свеце адказвае на пытанні:
«Хто мы?»
«Што мы тут робім?»
«Куды мы ідзем?»
«Чайка па імені Джонатан Лівінгстан» можа змяніць і ваша жыццё таксама.
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Перейти на страницу:

І вось аднойчы, калі Джонатан, у глыбокім задуменні заплюшчыўшы вочы, стаяў на беразе, яго нібы працялі гэтыя словы Чыанга.

«Ну вядома ж, так яно і ёсць! Я сапраўды дасканалая Чайка, і ў мяне няма ніякіх межаў!» Ён адчуваў, як яго перапаўняе радасць.

— Добра, — сказаў Чыанг, і голас яго гучаў урачыста.

Джонатан расплюшчыў вочы. Разам са Старэйшынам ён стаяў на нейкім зусім незнаёмым беразе: да самай вады падступалі дрэвы, над галавой свяцілі два жоўтыя сонцы.

— Нарэшце ты зразумеў галоўнае, — сказаў Чыанг, — але трэба яшчэ папрацаваць над кіраваннем...

Джонатан не мог апамятацца ад здзіўлення.

— Дзе мы?

Старэйшыну ніколькі не турбавала тое, што яны апынуліся ў незнаёмых мясцінах, і ён спакойна адказаў:

— Відаць, на нейкай планеце, дзе неба зялёнае, а замест сонца падвойная зорка.

Джонатан радасна закрычаў — гэта быў першы гук з таго часу, як ён пакінуў Зямлю.

— ВЫЙШЛА!

— Вядома, выйшла, Джон, — сказаў Чыанг. — Заўсёды выходзіць, калі ты ведаеш, што робіш. А цяпер пагаворым пра кіраванне...

Ужо сцямнела, калі яны вярнуліся. У залацістых вачах астатніх чаек свяцілася павага да Джонатана: яны бачылі, як ён раптоўна знік з таго месца, дзе столькі часу стаяў нібы ўкопаны.

Віншаванні ён прымаў не больш хвіліны.

— Я тут навічок! Я толькі пачынаю! Гэта мне трэба ў вас вучыцца!

— Гэта як сказаць, — прамовіў Саліван. Ён стаяў побач з Джонатанам. — У цябе менш страху перад нязведаным, чым у любой чайкі, што я сустракаў за дзесяць тысяч гадоў.

Чарада маўчала, а Джонатану зрабілася няёмка.

— Калі хочаш, мы пачнём працаваць над часам, — загаварыў Чыанг, — каб ты мог лятаць у мінулае і ў будучае. І тады ты будзеш падрыхтаваны да сама цяжкага, сама адважнага і сама радаснага. Ты будзеш гатовы ўзняцца і спазнаць, што такое дабрыня і любоў.

Мінуў прыблізна месяц, Джонатан вучыўся з незвычайным поспехам. Ён і раней заўсёды хутка засвойваў усё на звычайных занятках, а цяпер, калі яго вучыў сам Старэйшына, ён убіраў у сябе веды, як дакладна запраграмаваны крылаты кампутар.

Але надышоў дзень, калі Чыанг знік. Перад гэтым ён спакойна гутарыў з імі з усімі, пераконваў ніколі не спыняцца ў пазнанні, трэніроўках, імкненні глыбей зразумець дасканалы нябачны закон жыцця. І ў той час, як ён гаварыў, пер'е яго рабілася ўсё ярчэйшае і ярчэйшае, пакуль не зазіхацела так, што чайкі не змаглі на яго глядзець і зажмурыліся.

— Джонатан, — сказаў ён, і гэта былі яго апошнія словы, — не пераставай спасцігаць, што такое любоў.

Калі ўсе зноў змаглі глядзець, Чыанга з імі больш не было.

Міналі дзень за днём, і Джонатан усё часцей пачаў лавіць сябе на тым, што думае пра Зямлю, якую ён пакінуў. Калі б там ён ведаў хоць бы дзесятую, хоць бы сотую долю таго, што даведаўся тут, наколькі паўнейшае было б яго жыццё! Ён стаяў на пяску і пытаўся сам у сябе: «А што, калі там жыве чайка, якая змагаецца, каб вырвацца з абмежаванняў, імкнецца ўбачыць сэнс палёту не толькі ў пагоні за скарынкай хлеба з рыбацкага судна? Магчыма, там ёсць і Выгнаннік, які асмеліўся выказаць словы праўды перад Чарадой». І чым больш займаўся Джонатан урокамі дабрыні, чым больш ён стараўся зразумець прыроду любові, тым мацней хацелася яму вярнуцца на Зямлю. Бо хоць і жыў ён калісьці на адзіноце, але ад прыроды быў настаўнікам, а выказаць сваю любоў ён мог толькі дзелячыся здабытай і зразуметай ім праўдай з любой чайкай, якой быў патрэбны толькі шчаслівы выпадак, каб убачыць гэтую праўду.

Саліван, які ўжо ўмеў лятаць з хуткасцю думкі і дапамагаў авалодаць гэтым уменнем іншым чайкам, сумняваўся.

— Ты ж быў калісьці Выгнаннікам, — гаварыў ён Джонатану. — Чаму ты думаеш, што якая-небудзь чайка з твайго мінулага будзе цяпер цябе слухаць? Ты ведаеш справядлівую прыказку: чым вышэй лятае чайка, тым далей яна бачыць. Чайкі, з якіх ты выйшаў, стаяць на зямлі, лямантуюць і б'юцца паміж сабою. Ад неба яны знаходзяцца за тысячу міляў, а ты хочаш паказаць ім неба з іхняга месца, адтуль, з зямлі! Джон, яны ж не бачаць нават кончыкаў сваіх крылаў! Заставайся тут. Дапамагай навічкам, яны стаяць даволі высока, каб убачыць тое, пра што ты хочаш ім расказаць.

Ён памаўчаў з хвіліну і дадаў:

— Што было б, калі б Чыанг вярнуўся ў свой стары свет? Дзе б ты сам знаходзіўся цяпер?

Апошні довад быў сама пераканаўчы. Саліван праўду казаў. Чым вышэй ляціць чайка, тым далей яна бачыць.

Джонатан застаўся вучыць навічкоў. Кожная новая птушка вызначалася вельмі добрымі здольнасцямі і хутка засвойвала ўрокі. Але ранейшы неспакой вярнуўся да яго, і ён не мог збавіцца ад думкі, што дзесьці на Зямлі абавязкова ёсць адна-дзве чайкі, якія таксама здольныя вучыцца. Наколькі больш ведаў бы ён цяпер, калі б Чыанг з'явіўся да яго ў той дзень, як ён стаў Выгнаннікам!

1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)