Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Классическая проза » Чайка па імені Джонатан Лівінгстан
Чайка па імені Джонатан Лівінгстан - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Чайка па імені Джонатан Лівінгстан

Электронная книга - «Чайка па імені Джонатан Лівінгстан». Краткое содержание книги:

Гэта самая галоўная кніга Рычарда Баха. Ён не прыдумаў «Чайку». Ён пачуў яе цалкам, і запісаў, і гэта цалкам змяніла яго жыццё, і вось зараз вы можаце прачытаць гэтую цуда-казку, як ніякая іншая кніга на свеце адказвае на пытанні:
«Хто мы?»
«Што мы тут робім?»
«Куды мы ідзем?»
«Чайка па імені Джонатан Лівінгстан» можа змяніць і ваша жыццё таксама.
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Перейти на страницу:

Флетчар павярнуўся да свайго настаўніка, у вачах у яго прамільгнуў страх.

Я вяду? Ты хочаш сказаць, я вяду? Тут ты настаўнік. І ты не можаш нас пакінуць.

— Праўда, не магу? А ты не падумаў, што ёсць і другія чароды, другія Флетчары, якія ідуць па шляху да святла і маюць яшчэ большую патрэбу ў настаўніку?

Але я? Джон, я сама звычайная чайка, а ты...

— ...адзіны Сын Вялікай Чайкі, га? — Джонатан уздыхнуў і паглядзеў на мора. — Я табе больш не патрэбны. Табе трэба і далей шукаць сябе, пакрысе, кожны дзень знаходзіць сапраўднага, бязмежнага і ўсемагутнага Флетчара-Чайку. Ён твой настаўнік. Трэба зразумець яго і трэніравацца, рабіць тое, што ён табе загадвае.

Абрысы цела Джонатана закалываліся, само яно зрабілася прамяністае, зіхатлівае, празрыстае.

— І не дазваляй ім распускаць пра мяне бязглуздыя плёткі або рабіць з мяне бога. Дамовіліся, Флетч? Я — чайка. І я люблю лятаць, магчыма...

— ДЖОНАТАН!

— Небарака Флетч! Не вер сваім вачам. Усё, што яны бачаць, мае межы. Глядзі розумам, разбярыся ў тым, што ўжо ведаеш, і ты зразумееш, як трэба лятаць.

Зіхаценне знікла. Джонатан-Чайка растаў у паветры.

Мінуў нейкі час, перш чым Флетчар прымусіў сябе ўзняцца ў неба, дзе ён сустрэў групу зялёных навічкоў, якія згаралі ад нецярплівасці, каб хутчэй атрымаць свой першы ўрок.

— Найперш, — змрачнавата пачаў ён, — вы павінны зразумець, што чайка — гэта ўвасабленне ідэі бязмежнай волі, увасабленне вобраза Вялікай Чайкі, а ўсё ваша цела, ад кончыка аднаго крыла да кончыка другога, ёсць не што іншае, як ваша думка.

Маладыя чайкі пазіралі на яго, як на дзівака, з лёгкай насмешкай: «Аднак, дружа, твае тлумачэнні не вельмі падобны на правілы, як рабіць мёртвую пятлю».

Флетчар уздыхнуў і пачаў зноў.

— Гм, так... ну добра, — сказаў ён і прыдзірліва паглядзеў на іх. — Пачнём з Гарызантальнага Палёту.

І тут раптам ён зразумеў, што яго сябар і сапраўды ані не больш незвычайны, чым ён сам, Флетчар.

«Мяжы няма, Джонатан? — падумаў ён. — Ну што ж, значыцца, недалёка той час, калі я з'яўлюся з паветра на тваім беразе і пакажу сёе-тое ў сэнсе палётаў!»

І хоць Флетчар стараўся здавацца сваім вучням суровым, на хвілінку ён убачыў іх такіх, якія яны былі на самай справе; і яны не тое што спадабаліся яму — ён палюбіў іх. «Мяжы няма, Джонатан?» — падумаў ён і ўсміхнуўся. Яго шлях да пазнання пачаўся ўжо.

1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)