Паланэз Агінскага [Лірыка. Паэмы. 1996 – 2002]
- Автор: Гилевич Нил Семёнович
- Серия: Бібліятэчка часопіса «Куфэрак Віленшчыны» #6
- Год: 2002
- Язык: белорусский
- Жанр: Прочая поэзия
Электронная книга - «Паланэз Агінскага [Лірыка. Паэмы. 1996 – 2002]». Краткое содержание книги:
Усе вершы і паэмы, якія склалі гэты не зусім звычайны зборнік, публікаваліся, адразу ж па напісанні, на старонках беларускіх перыядычных выданняў. Пра што яны? Пра тое, што іх аўтару, народнаму паэту Бсларусі, наймацней балела і баліць, што было і есць адзнакай яго грамадзянекай пазіцыі і асновай яго творчага крэда.
Перейти на страницу:
I яны прымалі божы дар –
Iзлучалі вусны пацалунку,
Так адчайна - нібы ў паратунку,
Нібы мог чарговай хвалі ўдар
Скінуць, змыць іх і панесці ўдаль.
I тады яна на момант-міг
Аб усім на свеце забывала
I ў шчаслівым забыцці шаптала:
«Хай змывае! Толькі б абаіх!
У абдымку! У руках тваіх!.. «
Ды чамусьці не азваўся гром,
I не ўпала ў мора бліскавіца,
Не ўзмахнула крыллем навальніца, -
Пэўна, дзесь раней, ля чорных стром
Неба выплеснулася дажджом.
Хмары зрэдзіліся і сплылі,
Зноў заззялі зоры, выйшла поўня,
I прыбой сцішэў, ашлях раптоўна,
А яны... адчулі стынь скалы
I да болю пальцы рук сплялі.
I глядзелі моўчкі ў выш нябёс
З несуцешнай крыўдай і дакорам.
Што ж не грымнула ты, ноч, над морам?
Душы грому прагнулі, а лёс
Іх не ўчуў - і стараной пранёс.
1999, травень
Перейти на страницу: