Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Паланэз Агінскага [Лірыка. Паэмы. 1996 – 2002]
Паланэз Агінскага [Лірыка. Паэмы. 1996 – 2002] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Паланэз Агінскага [Лірыка. Паэмы. 1996 – 2002]

Электронная книга - «Паланэз Агінскага [Лірыка. Паэмы. 1996 – 2002]». Краткое содержание книги:

Усе вершы і паэмы, якія склалі гэты не зусім звычайны зборнік, публікаваліся, адразу ж па напісанні, на старонках беларускіх перыядычных выданняў. Пра што яны? Пра тое, што іх аўтару, народнаму паэту Бсларусі, наймацней балела і баліць, што было і есць адзнакай яго грамадзянекай пазіцыі і асновай яго творчага крэда.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 36
Перейти на страницу:
Навошта Радзіма паэту, Адбітая ў кроплі расы? Ён - вольны вандроўнік сусвету. Ён - вечны шукальнік красы.
Яго неспатольная мара Не знае ні меж, ні пуцця. Ён - вольных парываў ахвяра, Ён - вечных блуканняў дзіця.
Ён ласкай не толькі планету, А й космас увесь апаўе. Навошта ж Радзіма паэту? Каб косці ў ёй скласці свае.
1997, лістапад

ЖЫЦЦЁ

Не стала маці, да якое нёс Душу збалелую - паспавядацца. Не стала бацькі, што прымаў да слёз Прапашчы лёс зямлі і гаспадарства.
Не стала брата, што дарадцам быў, Калі ўзнікала клопатнае штосьці. Не стала і сястры, з якой любіў Успомніць песні нашай маладосці.
Не стала ўжо і бальшыні сяброў, - Каб пасядзець за чаркай і яшчэ раз Адчуць, што хіжы век нас не развёў I што нам шлях не засланіла шэрасць.
Не стала ўжо, прашу мне дараваць, I закаханага ў жыццё паэта, Што так любіў над вершам шчыраваць, Як Усявышні над стварэннем света!
Таго паэта ўжо мяма. Няма! А сноўдае сярод руін былога Яго двайнік. Не сільцеся дарма Пазнаць у ім свайго братка старога.
1997, снежань

У НОЧ ПАКУТ

Гасподзь! Чаму й завошта Ты мне даеш «адстаўку» I так караеш жорстка — На дзён маіх астатку?
Чаму мне не даеш ты Патрэбнай сілы-моцы, Каб выбавіць дарэшты Душу з грызот бясконцых?
Чаму дазволіў д'яблу, Замест дабра з любоўю, Нянавісць і няпраўду Прыставіць к узгалоўю?
Чаму ў такім рэжыме Ты гоніш дні і ночы? Як жыць, як жыць, скажы мне, Пад грузам гэткай ношы?
Як жыць, калі наўкола, Куды ні кінь вачыма, - Як наркаман на ўколах, Трымаецца Айчына.
1997, снежань

БОЖА, ДАЙ ТЫ ІМ, АСЛЕПЛЫМ...

Як калісь руплівец-прадзед, Для сябе і для сямейкі – Па закону і па праўдзе Я набыў шматок зямелькі.
Божа! Свой шматок зямелькі! Свой! Дажыў-такі! Уласны! I хоць ён зусім маленькі – Я пачуўся проста шчасным,
I з натхненнем і з ахвотай Я аддаўся працы шчырай, Каб, паліўшы ніўку потам, Ад нуды ўцячы нішчымнай.
Каб прыбытак мець за збожжа, Што збяру, засыплю ў клеці, Хоць нарэшце - каб заможна Зажылі: і сам, і дзеці...
Ды ўскрыліў мой дух заўчасна: Не даюць мне стаць на ногі – Ні дзяржава, ні начальства, Ні прапойны люд убогі.
Ні даверу. Ні падтрмкі. Ні крэдыту. Ні спрыяння. Толькі злосць. Ды Маркса прымхі – Для той злосці апраўдання.
Божа, дай ты ім, аслеплым, Вочы ў рукі!.. Бо Іначай – Хто напоўніць духам хлебным Хату Бацькаўшчыны нашай?
1997-1998

НАСАРОГІ

Сыйдзіце! Сыйдзіце З дарогі! З дарогі! Не бачыце хіба? Ідуць насарогі!
Асобіны ў цвёрдых, Як панцыры, скурах – Атрада капытных, Разрада панурых.
На выгляд - нязграбы, У рухах - няўклюдасць. А ў зрэнках імглістых – Прадонная лютасць.
Нястрымнаю сілай — Сляпою, тупою Ідуць па саване Цяжэзнай ступою.
Аж жутка - як грузна, Як грозна прастуюць! Наскрозь прадзіравяць! Яшчэ і здратуюць!
Таму - сцеражыся, Бяскрыўдны, рахманы, Насельнік саваны, Багамі хаваны.
Пакуль ты з іх ласкі Жывы і здаровы – Схініся з дарогі! Схініся з дарогі!
1998, сакавік

ПІШЫЦЕ ДЗЁННІКІ, ПАЭТЫ!

Пішыце дзённікі, паэты! З бясстрашнай фігай у кішэні, Кляйміце ганьбай прайдзісветаў, Што так нахабна расшышэлі!
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 36
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)