На высокім алтары
- Автор: Гилевич Нил Семёнович
- Год: 1994
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- ISBN: 5-340-01154-1
- Жанр: Прочая поэзия
Электронная книга - «На высокім алтары». Краткое содержание книги:
Свае думкі і адчуванні, народжаныя кладаным жыццём сучаснага грамадства, прыносіць народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч на высокі алтар паэзіі. Боль і гнеў, вера і надзея, каханне і захапленне, пяшчота і замілаванне, туга і расчараванне — увесь спектр абвостраных пачуццяў адбізаецца ў лірычных, філасофскіх і публіцыстычных вершах, уключаных у яго новую кнігу.
Перейти на страницу:
Я іх пеў і бадзёра і сумна,
На людзях і ў самотнай глушы.
Можа, часам не вельмі і ўдумна,
Ды заўсёды — ад шчырай душы.
Дзесь на плошчы, наўпроць рэстарана,
Выму з торбы іх, раб хараства,
Дый звярнуся да тлустага пана.
«Можа, купіце — з ласкі Хрыста?»
I пазнаю яго, і з агіды
Скалануся і сплюну да ног:
Гэта ж той графаман прагавіты,
Што нядаўна ад зайздрасці дох...
Пераксціўшыся, сцісну кавеньку
Дый падамся паціху далей.
I ні стогну, ні плачу, ні енку
Крыўда-роспач не вырве з грудзей.
Пра адно буду думаць са страхам,
Каб не ўбачыла тая, крый Бог,
Што сказала мне колісь: «Ты графам
Будзеш жыць без бяды і турбот».
1992
Перейти на страницу: