Споведзь струны
- Автор: Нераток Юрась
- Год: 2011
- Язык: белорусский
- Год: А. М. Вараксін
- Жанр: Прочая поэзия
Электронная книга - «Споведзь струны». Краткое содержание книги:
У зборнік “Споведзь струны” ўвайшлі вершы беларускага пісьменніка Юрася Нератка, напісаныя ў перыяд з 2003 па 2010 год.
Перейти на страницу:
Кольца каўбаскі, піханай пальцам;
Ззаду – аптовы закуп, магарыч…
Знікла заступніцтва ў зладжанай валцы.
А нападуць – толькі Бога і кліч!
Хвайна было б таргануць па дарозе:
Быў бы барыш і заўзяты кірмаш!
…Толькі ўся соль застанецца на возе,
Бо ў Беларусі солі няма ж!
Пахаладае – гуньку накіну.
Не дапаможа – гарэлкі глыну.
І не заўважу, як за хвіліну
Водар кавыль перадасць палыну.
Вось бы даехаць, убачыць радзіну,
Хвацкі гармонік ушыр развярнуць!
…Можа, даеду, а можа, і згіну,
Можа, князі ўсё за так адбяруць.
Здасца, супынку не будзе ніколі:
Я – і прастор, цішыня і спакой.
Пыл узнімаецца, стукаюць колы,
Цягнецца воз па дарозе пустой.
“СБ Беларусь сегодня” (студзень 2010)
Перейти на страницу: