Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Споведзь струны
Споведзь струны - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Споведзь струны

Электронная книга - «Споведзь струны». Краткое содержание книги:

У зборнік “Споведзь струны” ўвайшлі вершы беларускага пісьменніка Юрася Нератка, напісаныя ў перыяд з 2003 па 2010 год.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 26
Перейти на страницу:

Усе дарослыя разумеюць, што рана ці позна давядзецца сыходзіць. Адусюль. Думка тая не павінна ціснуць. Пазбаўленне ад яе – у вершы.

ВЕЧАРОВАЕ
Вечар дражніцца ценямі Без трагедый і драм. Спачуваю я геніям І зайздрошчу майстрам.
Час не мае каштоўнасці – Гразь ляціць з-пад падкоў. Пазбягаю шматслоўнасці І даўжэзных радкоў.
Працяло думкай гадкаю, Як у цемя – лядзяш: Хутка шлёпнуць пячаткаю, Каб спісаць у тыраж.
За прарочымі вершамі Шлейфам цягнецца дым. Саступаю старэйшым я, А пара – маладым.
І з бясстраснасцю рыцара, Што змагаўся, як мог, Ганарлівасць-амбіцыю Пакладу пад замок.
Нагуляўся, бы з цацкамі, І не буду ханжой: Смешна сталымі дзядзькамі Быць з юнацкай душой.
Сонца з промнямі нізкімі І спакой-цішыня Выніковымі рыскамі Абвядуць контур дня.
І якая ўжо розніца: Будзе горш, будзе лепш? Ноч суцэльна накоціцца – І закончыцца верш.

“Наша Ніва” (ліпень 2005); “Івацэвіцкі веснік” (верасень 2005); “Праца” (сакавік 2006)

Як раней адзначаў, прырода ўплывае на верш. І часам дае выключныя малюнкі, якія не прапусціць сапраўдны мастак ці фатограф. Ну, і паэт, напэўна. Ім прасцей – у нас толькі словы……

РАНІЦА
Сустракае яна снегам першым, Дорыць днём бестурботным, вольным. І душа адгукаецца вершам Сілабічным, танічным і дольным.
Не ўзнаўляе прыпынены танец Павуцінаю шэраю голле. За жыццё набяжыць такіх раніц Мо з пятнаццаць, – напэўна ж, не болей.
А астатнія міма праскочаць, Як праносяцца карты па трасе. Ні душу не зачэпяць, ні вочы, Не супаўшы з настроем па часе.
Сэрца роўна, нязмушана б’ецца, І настрой не прыгонна-ярэмны. У такія хвіліны здаецца, Што праходзіць жыццё недарэмна.
“Полымя” (чэрвень 2005); “Івацэвіцкі веснік” (чэрвень 2005)

Кожны паэт пры ўсёй сціпласці марыць быць заўважаным. І не проста заўважаным, а нават у нечым увекавечаным. Напэўна, вытокі гэтага інстынкту тыя ж, што і ў інстынкту прадаўжэння роду. Праз некаторы тэрмін творчай дзейнасці разумееш, што адзначыўся. Аднак ці хто заўважыць? Адсюль і рэверанс у апошніх радках.

АДЗІНЫ ВЕРШ
Пішу няшмат – каму яно патрэбна? Каму цікава, як душу ты рвеш? Аднак скажу без прыкрасці хвалебнай: Што б ні пісаў – пішу адзіны верш.
Над хмарамі апісваю кругі я, Кашу быльнёг, машчу праз багну гаць… Але пакуль здараюцца другія. Адразу не ўдаецца распазнаць,
І часам торгне: вось ён, недзе блізка! І веру, што наяве, як у сне, Ён вырасце, як яблыня з агрызка, Як з кропелькі вясёлка праблісне.
І як бы ні прыспешваў час-гадзіннік, Я мітуснёй жыццёвай не грашу. Не напісаў пакуль што верш адзіны, Таму яшчэ, прабачце, і пішу.
“Івацэвіцкі веснік” (люты 2005); “Праца” (сакавік 2005); “Полымя” (чэрвень 2005)

Паэт не абавязкова павінен пісаць вершы. Самае галоўнае, ён павінен паэтычна ўспрымаць рэчаіснасць. Ці, па меншай меры, перадаваць рэчаіснасць паэтычным словам.

АПОШНІ ПАЭТ
У яго чаравікі нямодныя, Ён выходзіць у дождж без плашча, Ён не верыць, што зоркі – халодныя, А Зямля – гэта сплюшчаны шар.
Ён няўчас да знаёмых з’яўляецца І заўсёды не спіць дапазна, Кожны год непрытворна здзіўляецца, Калі зноўку прыходзіць вясна.
Любіць ён назіраць за стракозамі І не бачыць мігцення гадоў. Размаўляць ён умее з бярозамі І шкадуе бяздомных катоў.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 26
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)