Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Мясцовы час». Краткое содержание книги:

Падзеі ў другім рамане Алеся Аркуша «Мясцовы час» адбываюцца на Полаччыне прыканцы 80-х – пачатку 90-х гадоў. Наваполацкае літаратурнае аб’яднаньне «Крыніцы», рок-гурт «Мясцовы час», Таварыства Вольных Літаратараў – знакавыя культурніцкія зьявы Полаччыны канца ХХ ст., зь якімі аўтар быў зьвязаны.
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 ... 43
Перейти на страницу:

На наступны дзень усе сабраліся ў наваполацкай бібліятэцы. Было ўрачыста. Акрамя Брыля на адкрыцьцё курсаў прыехаў тэатральны рэжысэр Валеры Мазынскі. Нашая школа беларусазнаўства атрымала назву «Курсы беларускай мовы, культуры і гісторыі». Кіраўніком курсаў прызначылі Лявона Баршчэўскага.

Але на гэтым мы не разьвіталіся зь Янкам Брылём. На наступны дзень было прызначана паседжаньне «Крыніцаў». Збор быў самы поўны, з запрашэньнем і мастакоў, і музыкаў. Зь «Мясцовага часу» прысутнічалі два Алесі – Кузьмін і Сьвідрыцкі, а таксама іншыя музыкі – Ален і Аніса. З мастакоў – Сяржук Цімохаў і ягоная жонка Рыта.

Мы чыталі вершы, празаічныя мініятуры, сьпявалі госьцю свае крынічанскія песьні. Янка Брыль у сваю чаргу расказваў пра свайго сябра Ўладзіміра Караткевіча, якога на той час ужо не было ў жывых, і легендарная постаць аўтара «Каласоў пад сярпом тваім» паўставала ў поўны рост.

* * *

– Ты ведаеш, што мне распавяла сёньня сястра? – Тацяна завіхалася ля кухоннай электрапліткі.

Нешта сьвірчэла на патэльні, і прыемны пах па-партызанску пранікаў у кожны закуток інтэрнацкага пакою. Я толькі прыйшоў з працы і нават не пасьпеў зьняць абутак.

– На прадпрыемствах на партыйных сходах расказваюць страшныя рэчы. Дарэчы, і пра цябе таксама. Кажуць, што прыехаў эмісар апазыцыі зь Менску і пачаў падбухторваць людзей да бунту. – Тацяна засьмяялася гучным сьмехам. – Так што, эмісар, сядай хутчэй за стол і падсілкуйся, пакуль па цябе не прыехалі.

– Ну зусім звар’яцелі! – Такой увагі да сваёй пэрсоны я абсалютна не чакаў. – Адчуваюць свой канец, падлюкі.

– О, не спадзявайся на хуткі канец. Не за нашым жыцьцём. – Тацяна мела здольнасьць аптымістычна супакоіць.

– І што нам застаецца?

– Жыць. Гадаваць дзяцей. Займацца мастацтвам. Падарожнічаць. Сустракацца з добрымі людзьмі. Бачыш, колькі ўсяго шмат. – Яна зноў засьмяялася. – Не бяры да галавы. Ня ты тут галоўны эмісар, і там добра пра гэта ведаюць. Але і па-пустому не падстаўляйся.

Больш за ўсё я баяўся, што падобная навіна, а да мяне ўжо даходзілі трывожныя чуткі, напалохае Тацяну. Бо калі ў сям’і пачнецца чаканьне «чорнага ворану», то тады будзе не жыцьцё, а кашмар. Тацяна ўспрыняла ўсё без перабольшваньняў. І мяне гэта радавала.

З Тацянай мяне пазнаёміў мастак Сяржук Цімохаў. Ягоная жонка Рыта вучылася разам зь ёй у адным клясе ў інтэрнаце для таленавітых дзяцей. Яны сябравалі і зь дзяцінства рыхтаваліся стаць мастачкамі. Рыта стала кніжным графікам, а Тацяна мастачкай па тканінах і габеленшчыцай. Некалькі сьвятаў мы адзначалі ў агульнай кампаніі. Пры першым знаёмстве Тацяна мне сказала, што ёй вельмі падабаюцца мае вершы, і нават прадэклямавала адзін зь іх. Мяне гэта надзвычай уразіла, гэта быў першы выпадак у маім жыцьці, калі незнаёмы мне чалавек прачытаў па памяці мой верш. Калі яна любіць мае вершы, то, магчыма, палюбіць і мяне, – з надзеяй падумалася мне той хвілінай. Мы пабраліся шлюбам праз тры месяцы пасьля першага знаёмства. Любім нават жартаваць, што да вясельля бачыліся ўсяго некалькі разоў. Праз восем месяцаў пасьля вясельля ў мяне выйшла першая кніга. Празь дзевяць месяцаў у нас нарадзіўся першы сын.

* * *

Неяк, калі ўсе пасыходзілі з кватэры Воюша і я застаўся з гаспадаром сам-насам, то выказаў яму прапанову распачаць на Полаччыне ўласнае кнігавыданьне. Для пачатку заснаваць літаратурны альманах. На той час у Менску пачалі зьяўляцца, праўда, падпольна, безь якіх-кольвечы рэгістрацыяў і ўзгадненьняў, грамадзка-палітычныя і літаратурныя пэрыёдыкі. А таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя», да якога мы з Воюшам таксама належылі, пачало выдаваць альманах «Літаратура». Воюш ня вельмі загарэўся гэтай ідэяй.

1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 ... 43
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)