Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Агасфэр (Вечны Жыд) - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Агасфэр (Вечны Жыд)

Электронная книга - «Агасфэр (Вечны Жыд)». Краткое содержание книги:

Але цуд, як і ўсе Ягоныя цуды, пачаўся страшным і велічным відовішчам, як толькі з прасторы прасьцерлася Божая правіца, сягнула праз цэлы сьвет, і ўсе стварэньні сабраліся ў Яго руцэ. Пасьля ўся неабсяжнасьць звузілася, і, як штукар дастае свае аксэсуары - парашочкі й пудэлачкі з эліксірам і костачкі, альбо як кухарка муку, яйкі, алей, так, убачылі мы, Ён узяў з усёй зямлі грудачку пылу й з усіх водаў адну кропельку й з усяго паветра ўгары адну паветрынку й з усяго агню дробную жарынку й гэтыя чатыры слабыя элемэнты-стыхіі - холад, цяпло, сухасьць і вільгаць Ён паклаў сабе на далонь і з таго зьляпіў Адама. І мы павінны былі яму служыць, кажа Люцыпар, усё яшчэ павярнуўшся да мяне, і мусілі былі пачалавечы падладжвацца й пахлебіцца й кланяцца яму й ганараваць яго! І так сказалі анёлы перад абліччам новага Адама: дзеля якое мэты й прычыны стварыў Бог яго з гэтых чатырох стыхіяў, калі ня дзеля таго, каб усё на сьвеце карылася яму й слухалася яго? Ён узяў грудачку пылу зь зямлі, каб усе пылатворныя служылі Адаму, кропельку вады, каб усё ў морах і рэках давалася яму, подых-вятрынку з паветра, каб усё жывое ў паветры было ягонае, жарынку з агню, каб усе агнявыя істоты й духі й магуты падкладаліся пад яго. Хвалеце Госпада ў вышынях.
1 ... 65 66 67 68 69 70 71 72 73 ... 101
Перейти на страницу:

Лёйхтэнтрагер дае Айцэну ў бок штурхаля, на які той сьпешна кланяецца й адказвае:

— Той самы, Ваша герцагская мосьць.

А Лёйхтэнтагер дадае:

— Гер супэрінтэндэнт палка абараняе вучэньне Лютэра ва ўсіх справах і верна прапаведуе супроць усялякай ерасі й супроць тых, якія ўхіляюцца ад сапраўднага Эвангельля; у яго таксама выдатны тонкі нюх на такога роду шэльмаў, аж ня ўмыкнецца ад яго аніводзін з тых, хто сее паняверку, падкопвае парадак і начальствы, будзь тое духоўны, будзь сьвецкі.

— Пахвальна, — кажа герцаг Адальф, — такі нам якраз і патрэбен, — і як што яму нарэшце ўдалося сесьці роўна, кажа далей: — Бо мы надумалі пабудаваць у Шлезьвігу царства божае, у якім кожны хрысьціянін павінен трымацца запаведзяў, як тое наказвае Лютэр; і павінны ў ім, царстве божым, дзе Мы — найвышэйшы царкоўны ўпраўца, усе быць аднаго духу, і з катэдры павінна абвяшчацца адно, а ня другое, пра што вы мне рупіцца мецьмеце, гер доктар, і дзеля чаго Мы вас яшчэ сёньняшняй ночы назначаем супэрінтэндэнтам і найвышэйшым царкоўным інспэктарам у маім герцагстве, каб лад і спакой панавалі ў народзе, асабліва цяпер, калі я іду вайною на мяцежныя Нідэрланды.

Гаворыць, а сам чакае, поўны гонару за такую складную і ўдалую прамову, што скажа вучоны госьць пра магутнасьць герцагскага інтэлекту; але той стаіць, як нямы, і толькі лупіць бельмы, быццам здань угледзеўшы: але гэта яго забаўніцы, як адразу здагадваецца герцаг, аж так скавалі позірк пабожнага чалавека, ці правільней, адна зь іх, і ён глядзіць і дзівіцца, як застылы, пакуль гер тайны радца ня штурхае яго ў бок. Тут толькі Айцэн схамянаецца, глыбока кланяецца, як гэта зрабіў першым разам, і кажа, ах, як ён уражаны веліччу герцагавых намераў і тым даверам, якім Яго герцагская мосьць ахінаюць яго, зь якой вось прычыны яму аж на так доўга язык адняло й як ён ні пра што так ня марыць, як толькі каб мерай сваіх сьціплых сіл узяць удзел у пабудове царства божага ў Шлезьвігу; але хай Яго герцагская мосьць не абмінуць увагай, што ён мае жонку й дзяцей і што, як яно гаворыцца, комін дыміцца мусіць.

На што герцаг загадвае свайму тайнаму радцу, каб той паклаў на стол, на якім быў поўны беспарадак з кубкаў і келіхаў і дарагіх недаедзеных талерак, папяровы скрутак са стужкай і пячаткай і даў геру супэрінтэндэнту: гер супэрінтэндэнт ужо будзе задаволены; а ў якасьці свайго першага службовага абавязку гер супэрінтэндэнт павінен напісаць талковую малітву за ўдачу фландрскага паходу, якая ўжо заўтра раніцай будзе прамоўлена перад войскам, а пасьля ва ўсіх кірхах герцагства. Аддаўшы такім чынам належнае ўрадавым справам, Адальф робіць доўгі глыток, адкідваецца на падушкі й знакам кліча да сябе другую даму справа, якая дагэтуль стаяла наўскос ад герцагскага крэсла за ім у цьмяным сьвятле сьвечак, вельмі панадна абапершыся на статую грэцкага бога Прыапа.

— Графіня Эрэнтрой, — кажа ён, — вы, як мне здаецца, знайшлі шанавальніка ў асобе нашага новага царкоўнага інспэктара; вы пэўна заўважылі, як ён глядзеў на вас так не пахрысьціянску; альбо, магчыма, вы сустракаліся дзе-небудзь раней?

Графіня нахіляецца да герцага, пры гэтым формы яе грудзей, з выгодай для іх, адкрываюцца больш выразна, і завостранымі губкамі прыпячатвае пацалунак на Яго герцагскай мосьці прыпацелы лоб і кажа:

— У кожнага сваё мінулае, Ваша мосьць, калі не на гэтым, дык на тым сьвеце, і гер супэрінтэндэнт, можа, якраз са мною быў мілым анёлкам і, седзячы высока на воблаку, у хоры са мною сьпяваў богаспадобную песеньку, перш чым апусьціўся на зямлю дзеля добрых чынаў.

Герцаг звонка рагоча, уявіўшы сабе маленькага, сухога Айцэна зь непаслухмянымі валасамі й зацятай мінай у белай кашульцы, з крылцамі за плячыма й пышнацелую графіню, убраную такім самым манерам, якая рассылае ручкай пацалункі з воблака на воблака; а Айцэну, якому павабны графінін галасок вой які знаёмы, робіцца горача пры яе словах, і яму здаецца, што цяпер ён разумее, чаму так чартоўскі прывязаны да Маргрыт: ён, можа быць, там у завоблачных высях, мабыць аднак у іншым, цямнейшым месцы, быў нават прыкаваны да яе; а яна, што самае горшае, ведае пра праклятыя ланцугі й будзе мучыць яго да канца. І як што рогат герцага ня спыняецца, ён шукае дапамогі ў свайго сябра Лёйхтэнтрагера; той таксама заўважае гэта, гарбаценька нагінаецца да герцага й просіць, ці Яго герцагская мосьць ня зробяць ласкі літасьціва адпусьціць яго й гера супэрінтэндэнта; сёньня ноччу яшчэ так многа трэба ўсяго паспець, а пісаньне малітвы — штука нялёгкая, калі, канечне, словы павінны дайсьці да вушэй у правільны момант.

Ледзь толькі яны ўваходзяць у Айцэнаў пакой, як той хапае гэтага за рукаў і ўсклікае:

1 ... 65 66 67 68 69 70 71 72 73 ... 101
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)