Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Пасля Жыццё [Пасляжыццё, be]
Пасля Жыццё [Пасляжыццё, be] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пасля Жыццё [Пасляжыццё, be]

Электронная книга - «Пасля Жыццё [Пасляжыццё, be]». Краткое содержание книги:

Аказалася, што дзевяць гадоў, якія прайшлі са смерці Васіля Быкава, — недастатковы час для таго, каб асэнсаваць ролю пісьменніка ў гісторыі краіны і яе літпрацэсу ў прыватнасці. Дагэтуль застаецца спрэчным і месца, якое Быкаў заняў у пантэоне герояў сучаснай Беларусі.
Гэтай кніжкай мы хочам падкрэсліць, што лічым Быкава аўтарам, чытанне якога жыццёва неабходнае для разумення простых чалавечых каштоўнасцяў. Бо вайна паміж геройствам і лайном унутры кожнага з нас, на жаль, не скончыцца ніколі.
Пад адной вокладкай сабраныя пяць твораў розных часоў напісання. Аповесць «Атака» і апавяданне «Жалезны камандзір» не так даўно былі знойдзеныя ў гарадзенскім архіве аўтара і адносяцца да 1960-х гадоў. Аповесць «Афганец» і апавяданне «Бутэльчына» створаныя ўжо ў незалежнай Беларусі, і гаворка ў іх таксама ідзе пра сучаснасць. Акрамя таго, у зборнік ўвайшла незавершаная аповесць «Бліндаж», распачатая ў 1987 годзе. Усе тэксты выходзяць у аўтарскай рэдакцыі.
Пры афармленні кнігі нам хацелася падкрэсліць актуальнасць прозы Васіля Уладзіміравіча, таму за аснову была ўзятая коміксавая стылістыка. Дызайн выдання — гэта нашая рэфлексія на тое, што адбываецца ўнутры зборніка. Кожная ілюстрацыя — своеасаблівы кейген да таго ці іншага твора і гэтага тома ў цэлым.
1 ... 64 65 66 67 68 69 70 71 72 ... 94
Перейти на страницу:

— О, і гаспадар завёўся, — замест прывітаньня бадзёра сказаў першы. — Ці, можа, госьць? Дзень добры.

— Добры… дзень, — няўпэўнена сказаў Дземідовіч, дрыготкімі рукамі спрабуючы насунуць на нагу сыры, гразкі гамаш. У галаве закружылася, і, каб ня ўпасьці, ён апусьціўся на ўслон.

— Месны ці прыезджы будзеш? — з робленым спакоем запытаўся пярэдні. Яны абодва ўжо ўлезьлі ў цесную хату і пасталі каля парогу.

— Ды вось, як бачыце, выпадкам, — няпэўна выціснуў з сябе Дземідовіч, з натугай надзеючы гамаш. — Да цёткі…

— Да цёткі?

— Ага, да Серафімы, — рашыў да канца хлусіць Дземідовіч, бо відаць, гэта былі тутэйшыя, іначай ім адказаць ён ня мог.

— Значыць, Серафіма — цётка? — дапытваўся паліцай. — А дзе ж яна, тая цётка?

Цяжка тупаючы па дошках падлогі вялікімі гразкімі ботамі, ён прайшоў да грубкі, зазірнуў у запечча.

— Ды кудысь выйшла, — ціха сказаў Дземідовіч.

— Так, так! З якой мэтай — да цёткі? — раптам запытаў паліцай, спыніўшыся перад ім насупраць. — Надоўга?

— Ды так, наведаць, — сказаў Дземідовіч.

— Камандзір? Акружэнец?

Яны ўжо абодва прыдзірліва аглядвалі яго змарнелую ў пінжаку постаць. Затым той, чарнявы, ціха зазначыў:

— Не падобна. Гражданскі, мабыць.

— Да? Гражданскі? — утаропіўшы ў яго позірк, дапытваўся першы. — Адкуль? З раёну? З вобласьці?

— Ды ну, што вы, хлопцы! — зьмяніў стрыманы тон Дземідовіч. — Нельга ўжо родственіцу праведаць? З Полацку я.

— З Полацку?

— З Полацку.

— Гляджу, аднак, быццам мне твая фізія знаёмая, — настырчыўся першы. — Як прозьвішча?

— А навошта? Ну Максімаў.

— Максімаў… Не, усётакі недзе я цябе бачыў. Во не прыпомню, — еў яго позіркам паліцай. Другі тым часам абышоў хату, паглядзеў за стол, у змрочныя куткі, за занавеску ў запечча. — У міліцыі рабіў?

— Ды што вы, хлопцы?

— Але дзе ж Серафімка? — не стрываў першы і праз уцалелую шыбку зірнуў у заткнутае трантамі вакно.

— Можа, карову пагнала, — паспрабаваў Дземідовіч адвесьці іхнюю ўвагу на іншае.

— О, у яе ўжо і карова паявілася! — зьдзівіўся паліцай. — А то казанскай сіратой прыкідвалася…

— Паявілася, ага.

— Тады паглядзім на выгане, — вырашыў першы. — Ну дык мы не разьвітваемся, пляменьнічак. Яшчэ пабачымся, — запэўніў паліцай ужо ў дзьвярах. Мусіць, аднак, яны мелі іншую мэту гэтага прыходу і напаткалі яго тут выпадкова. Значыць, трэба было змывацца.

Толькі куды?

Застаўшыся адзін, ён зноў адчуў сябе блага, ледзьве насунуў у рукавы непрасохлы, сыраваты з учарашняга плашч, зноў сеў на ўслон. І сядзеў так, кашляючы і слухаючы, як ад натугі зьвініць у галаве. Ён думаў, што тыя зараз прыйдуць з Серафімкай і возьмуць яго. Ці застрэляць на месцы. Каб ведаць такое, дык хоць бы дамовіцца ўчора з гаспадыняй, што ён яе пляменьнік ці брат, а то… На яго шчасьце, хутка на падворку затупалі ціхенькія крокі, і ў сенцы ступіла Серафімка. Дземідовіч падняўся з услону.

— Паліцаі былі. Цябе шукаюць.

У вачах Серафімкі шаснуў цень страху, і яна зьмянілася з твару.

— Ай, божачкі!..

— Схавай мяне куды, — загаварыў Дземідовіч. — Бо зноў прыйдуць.

— Ай, божачкі! — зноў вымавіла Срафімка і раптам падхапілася ад парогу. — Хуценька, хуценька ідзіце сюды… Я зараз зірну.

Яна выскачыла на падворак, паазіралася і зноў ускочыла ў сені.

– Ідзіце сюды… За мной, во агародамі да тых кусьцікаў…

Ён не пытаўся, куды, цяпер яму засталося толькі спадзявацца на Серафімку, у ёй быў яго паратунак. Хістаючыся ад зьнямогі, ён паклыпаў за ёй па сьцежцы цераз гарод да кустоўя, там ужо было якоеніякое сховішча, і яна пачакала яго, узяла за руку.

— Во туды, у лясок, там… Я знаю, куды.

Паліцаі, мусіць, шукалі яго на выгане на другім канцы спаленай вёскі, а яна хутка прывяла яго ў рэдкі дробны лясок з маладым бярэзьнікам, тут ужо можна было затуліцца ад вёскі, і яна пачакала крыху, пакуль ён адкашляецца.

— Што, кепска вам?

— Кепска, Серафіма, — сказаў ён, цяжка і хрыпата дыхаючы. — Я сказаў, што ты мая цётка.

— Во як! — толькі і сказала яна, з непрыемнасьцю падумаўшы, аднак: якая я табе цётка? Можа, гады на два старэйшая, магла б быць жонкай, сястрой. А то — цётка.

Яна ўжо ведала, дзе схавае яго — іншага схову ў яе не было, а ў бліндажы ўтрох ім, можа, будзе лепей. Сёньня ранічкай, як яна прынесла ежу камандзіру і насунулася на таго немца, дык ледзь не самлела ад спалоху. Добра, што камандзір азваўся, мусіць, зразумеў яе страх і супакоіў. Сказаў, што гэта дэзерцір, ня трэба баяцца. Тады яна пасьмялела трохі, але ўсё роўна баялася, пакуль, седзячы ў бліндажы, карміла сьляпога. На яе радасьць, сёньня камандзір чуўся лепей і трохі зьеў яе харчу, астатняе да крошкі даеў, мусіць, добра такі згаладнелы немец. Трэба было падумаць, чым накарміць гэтыя дзьве душы заўтра, і з такім клопатам яна прыбегла дамоў. А тут такая нагода — паліцыя. Што ж цяпер ёй рабіць, думала Серафімка. Зноў жа, гэты Дземідовіч, мусіць, захварэў не на жарты, ён зусім ня мог бегчы і хістка плёўся за ёй па малаходжанай сьцежцы ў зарасьніках, а то спыняўся зусім, кашляў — гучна і надрыўна, па-сабачы. Трохі супакоіўшыся ад спалоху ў хаце, яна пачала думаць, што цяпер, удзень, мусіць, нягожа весьці цераз поле чужога чалавека. Але і як было пакінуць хворага ў лесе? Яшчэ зусім тут абляжа, што тады з ім рабіць? Цяпер хіба што падысьці да бліндажу ня полем, а збоч, ад поплаву, тою траншэяй. Там усё ж болей схоўна. Мо так іх не заўважаць здаля.

1 ... 64 65 66 67 68 69 70 71 72 ... 94
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)