Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Дрыгва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дрыгва

Электронная книга - «Дрыгва». Краткое содержание книги:

В 1933 году была напечатана повесть Якуба Коласа Дрыгва (Трясина), посвященная партизанской борьбе на Полесье во время гражданской войны. Повесть очень быстро стала одной из самых любимых книг белорусского читателя, особенно молодежи.
1 ... 64 65 66 67 68 69 70 71 72 ... 90
Перейти на страницу:

Войтава хата прасторная. Цяпер яна робіць нават уражанне пустаты, нягледзячы на тое, што дабра ў ёй нямала. Бракуе жывых людзей. Не відно гаспадыні, а без жанчыны хатняя пустата набывае характар нейкай журботы. Не відаць жвавых, рухлівых дзіцячых постацей, не чутно іх шчэбету. Ціха ў войтавай хаце, і гэта цішыня аддае маўклівасцю магілы. А можа, гэта толькі так здаецца з непрывычкі. Дзед Купрыян ляжыць на палатках каля печы. Гэта яго старэчы прыпынак. Стыне старая кроў, ёй трэба цеплыня. Дзед Купрыян і войтава хата, хата яго сына, — дзве ўжо слаба звязаныя паміж сабою катэгорыі: дзедаў круг звужваецца, і хата астанецца як бы ў старане ад яго. Іх узаемныя інтарэсы канчаюцца. Сам войт шнуруе па хаце, думае. Выгляд у яго пануры. Тое ж уражанне раз'яднання робіць і войт, толькі гэта раз'яднанне іншага парадку. Войтава дарога і накіраванасць пераважнай большасці сялянства, у тым ліку і Аўгіні, ляжыць у розных роўніцах. Гэтага не ведае войт, але гэта ён адчувае, адчувае сваю ізаляванасць і сваю асуджанасць. Ад таго ён, можа, і пануры такі.

Ён трохі развясельваецца, калі дзверы ў хату расчыніліся, а парог пераступілі Бірка і Бруй.

— Ну, як здароў, Васіль?

Бірка, а потым і Бруй ціснуць войту руку.

Гэта "Ну, як здароў, Васіль?" гучыць сёння не так, як гучыць яно звычайна: цяпер яно выклікае цэлы комплекс з'яў апошняга часу і ў першую чаргу той вечар, калі вяр'нуўся з "паходу" Саўка.

Спачатку гутарка не клеілася, і толькі пасля таго, як Бруй паставіў на стол пляшку, бяседа ажывілася.

— I ўсё ж, скажыце вы, дзе падзеўся Саўка?

Бірку не меней за войта і Бруя цікавіць гэта пытанне. Бруй маўчыць: яны з Біркам ужо думалі аб гэтым. Цікава, як глядзіць на гэта Васіль.

— Ліха яго ведае, — ускідае плячамі войт.

— А ці не думаеце вы, што ён прымазаўся да паўстанцаў? — пытае ўсё той жа Бірка.

— Ад Саўкі можна ўсяго спадзявацца, — заўважае разважлівы Бруй, — дзе яму болей дадуць, туды ён і пойдзе.

— Шкада толькі, што аб гэтым не падумалі раней, — тонам дакору адзываецца войт і дадае: — Тут, ведаеце, вось што цікава: чаму ён не хацеў казаць, што быў у іх, бачыўся з імі і ведае, дзе яны? А прызнаўся толькі тады, калі яму добра хвост ушчамілі і запыталіся па-сапраўднаму.

— Дык гэта зразумела чаму, — сказаў Бруй, — раз ён пайшоў ужо з імі заадно, дык і не хацеў выказваць іх. А можа, і збаяўся іх.

Апошняе меркаванне, што Саўка спалохаўся паўстанцаў, змусіла войта задумацца.

— Гэта магло быць, — згадзіўся ён, — але справа паказвае іншае. Як жа магло здарыцца, што дванаццаць чалавек, трынаццаты Саўка паехалі туды і ніхто назад не вярнуўся? Значыцца, знянацку іх там не захапілі; значыцца, яны спадзяваліся, што прыедуць іх браць, і падрыхтаваліся добра, і было іх там нямала… вось гэта вы як растлумачыце?

Бруй і Бірка маўчаць.

— Ліха яго ведае, як яно было там, — разводзіць рукамі Бруй.

— У тым-та і ўся бяда, што справа гэта цёмная. Дапусцім, — разважае далей войт, — Саўка выдаў нашы сакрэты. ПІто тады заставалася ім рабіць? Калі ў іх сілы не было, яны проста перайшлі б у другое месца, а раз сіла ў іх была, то яны тады сказалі б Саўку: "Ідзі раскажы ім, гэта значыць нам, дзе мы. Яны перакажуць куды трэба, і нас прыйдуць лавіць, а ты, Саўка, сам вядзі іх сюды". Вось што яны сказалі б яму. I Саўку не было б тады сэнсу маўчаць. А Саўка, нябось, нічога не казаў.

Відаць, войт шмат памазоліў мазгі, думаючы пра ўсю гэту страшную і няясную гісторыю. А гэта няяснасць душыла яго, прыгнятала, як прыгнятала яна Бірку і Бруя.

— Ты думаеш, што Саўка не выдаў ім нашу змову? — пытае войта Бірка.

— Трудна сказаць тут што-небудзь пэўнае. Але сама справа паказвае, што ён не гаварыў пра гэта.

Войтаў адказ заспакойвае Бірку, яму робіцца трохі лягчэй.

Але слова бярэ разважлівы Бруй.

— Ты, Васіль, у гэтай справе разабраўся лепей за нас, і сказаць што супраць нельга. Саўка, напэўна, не казаў, што яго падаслалі мы. Але з Саўкам нешта здарылася, яго штось моцна ўзрушыла. Памятаеце, які ён быў тады? Ён не падобен быў да Саўкі, і такім ён ніколі не быў.

Бруй перавёў дух і сказаў, панізіўшы і сцішыўшы голас:

— Для мяне цяпер ясна адно: не Саўка, а хтось іншы перадаў Талашу і пра Саўку, і пра нас.

Гэтыя словы зрабілі ўражанне перуна, стрэліўшага ў комін войтавай хаты. Бірка задрыжаў, а войт пацямнеў яшчэ болей. Войт успомніў Аўгіню: успомніў той адвячорак, калі яна выходзіла з Талашовай хаты. Відаць, нездарма назваў Бруй яго імя. А перад Біркавымі вачыма таксама прамільгнуў вобраз Аўгіні, з паразліваю яснасцю прыпомніўся той вечар, калі ён увайшоў у гэту самую хату, застаўшы Аўгіню пры печы, і сказаў ёй: "Холадна, Аўгінька. Ці не можна пагрэцца каля цябе?" I яшчэ другія свае словы прыпомніў цяпер Бірка: "Ваяваць я не пайду, мы за сябе ваяку паставім".

1 ... 64 65 66 67 68 69 70 71 72 ... 90
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)