Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Пастка для рэха - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пастка для рэха

Электронная книга - «Пастка для рэха». Краткое содержание книги:

«Пастка для рэха» - зборнік прозы Алеся Паплаўскага, пісьменніка родам з Берасцейшчыны, у 2009 годзе атрымала літаратурную прэмію імя Уладзіміра Калесніка ў галіне прозы. Што чакае нас: Вялікае Вар’яцтва ці Вялікае Дыханне? Алесь Паплаўскі пытаецца ў нас пра гэтае, не даючы якіх-небудзь трэціх, неакрэсленых мажлівасцей. Вядома: пісьменніцкае запытанне - ад сумлення. Ад су – млення з Богам. Мы ўсе – рэха Бога. Калі пастка для рэха – гэта час, дык гэтым часам з’яўляемся мы ўсе, кожны з нас. Алесь Паплаўскі цудоўнаю беларускаю мовай запісаў тое, што падказаў яго сэрцу Усявышні. А Усявышні праз аповесць “Пастка для рэха” прамовіў адно: шлях да Вялікага Дыхання вельмі цяжкі. Як толькі людзі пачынаюць шукаць нечыстых лёгкіх шляхоў, пастка для рэха зачыняецца, час для людзей спыняецца і невядомасць разраджаецца здрадай. Так у гісторыі было не аднойчы. Таму перад чалавецтвам ёсць толькі адзін шлях: шчаслівы боль суперажывання з Богам. І Паплаўскі сваёю аповесцю выказаў гэтую непахісную праўду.
1 ... 63 64 65 66 67 68 69 70 71 ... 102
Перейти на страницу:

Я дачакаўся калі ён натоліць сваё самалюбства пустой балбатнёй і, наўмысна паказваючы яму сваю абыякавасць, павольна рушыў да аўтобуснага прыпынку. Ён не спыніў мяне. «Сволач!» — енчыла маё ўражанае самалюбства. Інстынктыўна, патыліцай я адчуваў на сябе яго пагардлівы пранізлівы позірк. Мне хацелася азірнуцца. Але мо ўпершыню ў жыцці ў мяне хапіла і вытрымкі, і мужнасці не паддацца гэтаму спакусліваму свайму жаданню. Гэта была мая маленькая перамога над ім, першая і, магчыма, не вельмі ўдалая. І ўсё ж гэта была перамога. Хаця, хто ведае, у чым тая ісціна. Верагодней за ўсё, гэта быў мой першы крок да дэградацыі. Але на той момант аб гэтым я яшчэ не задумваўся. Я святкаваў сваю перамогу. Разуменне, што гэта эгаізм, паселіцца ў маёй свядомасці значна пазней, калі я паспрабую дакапацца да глыбінь свайго сапраўднага «Я». А на той момант мне здавалася, што мой учынак варты пераймання. Перакананне, што нашы адносіны не маюць будучыні пасля ўсяго таго, што адбылося, перапаўняла мяне радасцю. «Цяпер я назаўсёды вызваліўся ад яго», — пераконваў я сябе, едучы дахаты ў перапоўненым тралейбусе. Аднак я, як заўжды, памыляўся. Нельга пазбавіцца свайго імя, нельга пазбавіцца свайго ценю. Хто з нас не памятае, што сталася з Пэтэрам Шлемілем, героем вядомай казкі Адэльберта Шамісо, пасля таго, як ён прадаў свой цень Д’яблу. Нішто не замяніла яму зніклы цень: ні багацце, ні шчодраць, ні сумленнасць. Без яго Пэтэра так ніхто і не ўспрыняў за сапраўднага чалавека. У краіне сляпых відушчыя павінны заўсёды быць ізгоямі. Цень — гэта наша душа. А душы, як вядома, прагнуць прысутнасці святла, а не яго адсутнасці. Нешта падобнае здарылася і са мной. Чалавека ў чалавеку захоўвае адзінота. Неўзабаве і я адчуў, што раблюся іншым, не тым, якім быў усе папярэднія гады. Але досыць пустых разважанняў. Я зусім адхіліўся ад тэмы. Наспеў час расказаць вам больш падрабязна гісторыю маіх расчараванняў. Як мне здаецца, расказаць мне вам ёсць пра што.

2

У іх кватэры заўсёды пахла крадзеным. Гэта былі своеасаблівыя пахі. Яны мне нагадвалі нечым пахі нашага гарадскога універмага, усяго пакрыху: галантарэі і парфуму, абутку і адзення, посуду і мыдліку. Калідор быў заўсёды загрувашчаны. На падлозе валяліся нейкія пакункі і скруткі. Хапала гэтага дабра і ў астатніх пакоях.

Пераехалі яны ў наш горад з поўначы краіны, нібыта з Віцебскай вобласці. Як выявілася пазней, з-пад Пскова. Мяне на той час такія геаграфічныя падрабязнасці ў біяграфіі гэтай сям’і не цікавілі, для мяне — хоць з Афрыкі. Для маіх бацькоў гэты факт быў чамусьці немалаважным. Яны не праміналі магчымасці, каб не падкрэсліць, што нашы суседзі кацапы. У залежнасці ад настрою іх яшчэ называлі ўсходнікамі. Я ніколі не заглыбляўся ў сэнс гэтых незнаёмых мне слоў, я быў яшчэ зусім зялёным, каб разбірацца ў словаблуддзі дарослых. Аднак нейкую ўнутраную насцярожанасць, нейкі невытлумачальны дыскамфорт гэтыя словы, напэўна, неслі ў сабе. З цягам часу і я стаў называць яго кацапам. Жылі мы тады ў адным з прамысловых раёнаў, на самай ускраіне горада, у невялічкай двухпакаёвай хрушчобе. Бацькоў маіх такія жыццёвыя ўмовы задавальнялі цалкам: асобная кухня, прыбіральня, два прахадныя пакоі. У дзяцінстве мне заўсёды хацелася мець браціка, але мары мае так і заставаліся марамі. Мая маці пасля майго нараджэння дзяцей мець не магла. Нешта ў яе незаладзілася пры родах. Нарадзіўся я на свет раней тэрміну, у пакутах, з-за чаго, пэўна, маці і памерла заўчасна. Яе няшчырасць і нелюбоў да мяне, якіх яна ніколі не хавала, я таксама звязваў з гэтым. Паступова я звыкнуўся і не трымаў на яе крыўды. Відавочна, лічыў я, і ў сям’і павінны быць таксама свае казлы адпушчэння. Мяне вінавацілі ва ўсіх мажлівых і немажлівых грахах і інакш, як дзяўчынкай, не называлі. «О, у нашай прыгажуні рэжуцца зубкі!» — здзіўлялася мама. «Паглядзіце, наша краля хадзіць навучылася!» — усміхаўся цынічна бацька. З цягам часу, калі падрос і пачаў разумець сапраўдны сэнс гэтых зняважлівых слоў, я пачаў не тоячыся выказваць свае крыўды. Мяне абвінавачвалі ў адсутнасці пачуцця гумару. Так упершыню да мяне прыйшло ўсведамленне, што, акрамя радасці, ёсць і пакуты.

— Лес няроўны, людзі таксама, — неаднойчы суцяшала мяне нябожчыца бабуля, шчыльна прыціскаючы да сябе. Яна была адзіным маім заступнікам і адвакатам. На жаль, век яе быў нядоўгі. Пасля яе смерці я застаўся сам-насам з гэтым няпэўным і несправядлівым светам. Ва ўсякім разе, так мне тады здавалася. Адналеткаў маіх у двары можна было пералічыць па пальцах. Таму гуляць мне даводзілася пераважна аднаму. А гэта ў маім разуменні было раўнаважным пакаранню адзінотай. Вас ніколі не каралі адзінотай? Жахлівая рэч! Зведаў на сабе неаднойчы. За любую правіннасць мяне зачынялі аднаго ў пакоі на невызначаны тэрмін і ставілі на калені на гарох. Больш чым паўгадзіны я пратрымацца не мог. Потым пачынаў енчыць і калаціць кулакамі ў дзверы. Адмыкала іх звычайна мама. Я з крыкам кідаўся да яе ў абдымкі, зашываўся ў прыпол і даваў волю слязам. Яна прыціскала мяне да сябе і патрабавала нейкіх абяццанняў. Я абяцаў, вядома, але праз нейкі час усё паўтаралася. Мне як паветра не хапала сяброў. Напэўна, адзінокім сябе я пачуваў тады ўжо, хоць дакладна і не ведаў, што гэта за пачуццё такое — адзінота. І тут ён — як снег на галаву. Я настолькі абрадаваўся яго паяўленню, што прыпёрся да іх на кватэру ў той жа дзень, калі яны пераехалі. Тым больш што ісці не трэба было далёка. Пасяліліся ўсходнікі ў кватэры насупраць. Планы мае былі на той час, скажам шчыра, напалеонаўскія. «Вось з кім я цяпер буду сябраваць!» — вырашыў я. Прызнаюся, дзеля гэтага сяброўства я тады шмат чым быў здольны ахвяраваць.

1 ... 63 64 65 66 67 68 69 70 71 ... 102
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)