Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Белая Дама: Аповесці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Белая Дама: Аповесці

Электронная книга - «Белая Дама: Аповесці». Краткое содержание книги:

Сярод мясцовых людзей бытавала паданне, што ў старым кляштары ноччу з'яўляецца белая здань. Аўтара гэта зацікавіла, і ён пайшоў па слядах таго падання. Веданне гістарычных фактаў дало яму магчымасць перанесці падзеі ў XVII стагоддзе. Аповесць «Рэквіем» — пра разведчыка. Пісьменнік расказвае пра жахі, якія давялося зведаць патрыётам у глыбокім тыле на Гродзеншчыне ў часе нямецкай акупацыі, пра тое, што чакала гэтых самаахвярных людзей ужо ў мірны час.
1 ... 61 62 63 64 65 66 67 68 69 ... 180
Перейти на страницу:

— А як жа маці малога?

— Што артыстка шукала сына, ніхто і не чуў. Пра знаход-ку мала хто і ведаў, бо Казлоўская не надта хвалілася. Такіх маленькіх іншы бобік браў за ножкі і — аб вушак галоўкай!

— Мо захавалася ў вас у каго фатаграфія Палагеі?

Бабкі хвіліну напружана моршчылі пад хусцінкамі загарэлыя лбы.

— Наўрад ці знойдзеце іх нават у бацькоў!

— Хто калісь ведаў тыя картачкі, гэта — цяпер!..

— Сваякі, калі хочуць растлумачыць каму, як выглядала Палагея, прыводзяць Марусіну ўнучку:

«Во, такія валасы ў яе былі!..»

— Яе пляменнік, Міша, трактар водзіць. Калі жартам падвяжа хустку, падапрэ кулаком шчаку — вылітая Палагея!

Нічога сабе партрэт.

Зайшоў я да старых. Яны амаль не змяніліся, мелі на сабе нават тыя самыя безрукаўкі з чорнага сукна. Толькі старыя сталі больш даверлівыя — атрымліваюць ад калгаса пенсію. Пра падпольныя справы дачок у вайну не ведалі нічога. Не мелі, вядома, і фота Палагеі.

— Пры Польшчы фатаграфавацца надта дорага каштавала! — растлумачыў стары.

4.

Соньку знайшлі мы праз гадзіну за дваццаць пяць кіламетраў ад Вількаўшчыны, у старэйшай дачкі, якая некалі хварэла туберкулёзам — яна і была за «марачком» замужам.

Бабе гады дарма не прайшлі. Яе толькі што выпісалі з бальніцы пасля аперацыі зоба. Твар у жанчыны выразна пастарэў, і ўся яна змянілася. Сонька выйшла да мяне ў тоўстым байкавым халаце — падарунку сванькі-артысткі. Хацела яна быць вясёлай ды бадзёрай, але гэта ў яе не атрымлівалася. Пазнала мяне адразу.

— У гэтай — двое, васьмігадовы хлопчык і дзяўчынка пяці годзікаў. Другая дачка замужам за трактарыстам, у яе трое. Трэцяя — выйшла замуж за гарадскога, паехала на цаліну. Старэйшы сын адслужыў армію, застаўся на Урале, забраў і брата. Пры мне самы меншы. Яму — 15, ходзіць у школу. Не ведаю, мо зноў не пяройдзе ў сёмы, бо не хоча, падла, вучыцца. Адпусціла зараз на вяселле сватам...

— А — школа?! — жахнуўся я, успамінаючы сцэнку каля фотаатэлье.— Канец жа вучэбнага года!

— Усе так ездзяць, хіба ён горшы? Усё роўна ў шостым другі год сядзіць і вучыцелька збіраецца пакінуць на трэці. Будзе мець хоць што ўспомніць!

— Дом чаму не канчаеце?

— Навошта. Апошні сын хутка пойдзе ў свет, а я пры ўнуках. Гэтай дачцэ яшчэ дапамагаць цэлы год, покуль мужа выпусцяць...

— Артыстку пазналі?

— Адразу! — чакала гэтага пытання Сонька. З крыўдай, якая ў яе таілася праз дваццаць пяць гадоў, з жаночай зайздрасці, яна помсліва кінула: — Нябось, калісь брыдзілася ў нас нават абедаць, а цяпер і сваячніца стала, во! З немцамі абедаць не брыдзілася, а з намі — шчэ як! А тут — на табе, маеш!

I на самай справе — на фоне зробленага гэтай малапісьменнай сялянкай-патрыёткай Белая выглядала такой сабе звычайнай мяшчаначкай, якую водаварот вайны ўцягнуў у сваю вірлівую стрыміну. Артыстка са сваім становішчам, выхаваннем ды магчымасцямі не прыдумала нічога лепшага, як «спяваць у час пажару» сярод руін і агульнага гора ды прыкідвацца, што не бачыць падполля. Вось чаму я быў да яе ўвесь час так насцярожаны.

Гэтым часам жанчына мяне ўсё інфармавала:

— Віктар у Ваўкавыску на цагельні, у арыштанцкай роце робіць. Белая са сваім мужыком ездзілі да яго на спатканне. Сюды прыехала сваёй «Волгай», я карміла якраз унука, а хлопчык — выліты бацька. Марыя Міхайлаўна як глянула на малога, так адразу: «Віценька, родны мой, Ві-іця!..» Залілася слязамі і давай мяне цалаваць у калені ды ногі! А я гляджу на. ўсё гэта ды ўспамінаю, як калісьці яна спекуляцыяй займалася, нават сахарынай гандлявала, запалкамі, з нямецкімі афіцэрамі ў легкавых машынах раз'язджала, шакаладкі жэрла, прыкідвалася лялечкай ды немчуру цешыла, як мы пасылкі ад яе і бралі і высцерагаліся... Гляджу і сабе думаю: «Во, аднак бог пакараў за ўсе твае фокусы — у цябе — ні то, ні другое!» Падумала так і адразу ёй усё даравала.

Я цярпліва вытрываў, пакуль Сонька выладуе эмоцыі, і спытаўся пра тое, з-за чаго прыехаў.

— Многа іх пабывала за вайну ў маёй хаце,— пачуў я ад кабеціны.— I браты Буднікі — Косця з Мішам, і Цыган з Валькай, і Сібірак з нейкім татарынам, і з Беластока многія, і з Варшавы палякі нейкія наязджалі, але іх я ўжо мала помню. Бо скажуць пароль, возьмуць што трэба, аддадуць — і будзь здароў! З партызанамі я справы мела мала, больш — з дэсантнікамі, з адным армянінам. Заходзілі да мяне і Барэй-кавы хлопцы, покуль братоў не пастралялі — яны жылі унь там, у лесе. На іхні хутар, у Круглікі, артыстка не заўсёды магла даехаць. Браты самі прыходзілі да нас ды забіралі пачкі...

1 ... 61 62 63 64 65 66 67 68 69 ... 180
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)